Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў дзень, калі ў мясцовых школах адбываюцца выпускныя вечары, пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў сталасці, перад тым, як сесці за святочны стол і сустрэць першае ў сваім жыцці дарослае світанне, выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, роднымі і сябрамі прыходзяць у касцёл (праваслаўныя ідуць у царкву) на Святую […]
12 чэрвеня 2010 22:23
“Жыў дзеля любові і з любоўю.”
Бягучы год багаты на круглыя даты, звязаныя з асобай Яна Паўла ІІ. Зусім нядаўна мы адзначалі 5-годдзе з дня смерці Вялікага Папы, а 18 мая спаўняецца 90 год з дня Яго нараджэння. З нагоды гэтага юбілею ў нядзелю, 16 мая, ля помніка Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ вернікі нашай парафіі будуць маліцца ў інтэнцыі хутчэйшай […]
13 мая 2010 17:42
Парафіяльнаму сайту споўнілася 2 гады
11 мая парафіяльнаму сайту споўнілася 2 гады.
11 мая 2010 00:01
Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”
У нядзелю, 25 красавіка, у нашым касцёле адбылася Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка” аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу. З нагоды Года Святарства ў студзені месяцы ў нашай парафіі быў актывізаваны апостальскі рух “Маргарытка”, які сваёй […]
25 красавіка 2010 16:55
Святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла II
11 красавіка, у Нядзелю Божай міласэрнасці, у нашай парафіі адбылася Святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II. У гэты дзень парафіяне віталі шаноўнага госця з Італіі айца Альберта Ваха, намесніка айца-генерала ордэна кармелітаў, які і цэлебраваў Святую Імшу ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы. У прывітальным слове вернікі ўзгадалі гісторыю развіцця […]
11 красавіка 2010 19:04
Сустрэча моладзі нашай парафіі з кардыналам Казімірам Свёнткам
8 красавіка 2010 года абсалютныя пераможцы конкурсу ведаў “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечанага святарскаму шляху ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка, прыехалі ў Пінск, каб скласці самыя шчырыя віншаванні Яго Эмінэнцыі з нагоды 71 гадавіны Святарства. Моладзі нарачанскай парафіі пашчасціла прысутнічаць на Святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал Казімір. Разам з кветкамі, нарачанскім сувенірам і самым дарагім […]
8 красавіка 2010 16:50
Пасхальны Трыдуум у нашай парафіі
З 1 па 3 красавіка каталіцкі касцёл адзначаў Святы Пасхальны Трыдум. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж Пасхальнага Трыдуума ў нашай парафіі.
4 красавіка 2010 20:22
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу ведаў
Дзень 3 красавіка маладыя вернікі нашай парафіі чакалі з асаблівым нецярпеннем і хваляваннем, бо тыдзень таму 60 дзяцей нашай парафіі ўдзельнічалі ў конкурсе ведаў “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечанага святарскаму шляху Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка. Імёны пераможцаў трымаліся ў таямніцы, таму можна зразумець тое ўзрушанне і пытанне ў вачах дзяцей і моладзі: […]
У Вялікую пятніцу, 2 красавіка, у нашай парафіі адзначаўся Дзень памяці Слугі Божага Яна Паўла II, прымеркаваны да 5 гадавіны смерці Вялікага Папы. Да гэтага дня была аформлена выстава фотаздымкаў “Ян Павел II – знаёмы і незнаёмы”, зроблена падборка выказванняў славутых людзей пра асобу Вялікага Папы. Падчас Крыжовага шляху, які праводзіўся ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі […]
2 красавіка 2010 23:41
Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі
З 26 па 28 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Аляксей Раманчук, прэфект духоўнай семінарыі ў Пінску. У сваіх рэкалекцыйных навуках ксёндз Аляксей нагадаў вернікам нашай парафіі пра сапраўдныя чалавечыя і сямейныя каштоўнасці, пра якія мы так часта забываем. Падчас рэкалекцый ксёндз Аляксей сустракаўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі, разважаючы з […]
28 сакавіка 2010 01:35
Дзень духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей у нашай парафіі
25 сакавіка, у дзень, калі ў касцёлах Беларусі, і ў нашым у прыватнасці, групы вернікаў бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей, якім пагражае небяспека аборту, моладзь нашай парафіі правяла ў Нарацкай САШ №2 акцыю ў абарону зачатага жыцця. Да вучняў школы была даведзена інфармацыя, што аборты з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасці ў Еўропе, паказана, […]
25 сакавіка 2010 20:56
Конкурс ведаў, прысвечаны святарскаму шляху Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка
Год Святарства – гэта цудоўная нагода паразважаць не толькі над таямніцай паклікання, таямніцай Святарства ўвогуле, але і звярнуць увагу на жыццё тых людзей, якія прысвяцілі сябе Богу дарэшты. Прычым, маладому пакаленню прыклад гэтых святароў можа дапамагчы не згубіцца ў сучасным свеце, знайсці сваё пакліканне, зразумець, што з моцнай, непахіснай верай можна перанесці ўсе жыццёвыя выпрабаванні. […]
24 сакавіка 2010 22:15
Вернікі нашай парафіі рыхтуюцца адзначыць 5-годдзе з дня смерці Вялікага Папы Яна Паўла II
2 красавіка 2010 года ўвесь каталіцкі свет будзе адзначаць 5-годдзе з дня смерці Вялікага Папы, цяпер Слугі Божага Яна Паўла II. Сімвалічна тое, што гэта дата прыпадае на Вялікую Пятніцу, дзень, калі на Крыжы здзяйснялася адкупленне чалавечага роду. Усё жыццё Яна Паўла II было яскравым прыкладам таго, як можна несці цяжар крыжа ўласнага жыцця і […]
12 сакавіка 2010 12:08
На працягу апошніх год у нашай парафіі падчас Вялікага посту набажэнствы Крыжовага шляху становяцца самым любімым відам малітвы як для дарослых, так і для дзяцей. Стала ўжо добрай традыцыяй абыходзіць Крыжовы шлях кожны дзень, прычым рыхтуюць і праводзяць гэта набажэнства розныя групы вернікаў. Чацвер і пятніца – гэта дні, калі Крыжовы шлях рыхтуюць і праводзяць […]
8 сакавіка 2010 14:02
Адарацыя Найсвяцейшага Сакарамэнта з’яўляецца той асаблівай формай малітвы, якая вядзе да асабістай еднасці з Езусам, калі, па словах Святога Апостала Паўла, “ужо жыву не я , а жыве ўва мне Хрыстос.” І не толькі жыве, але і дзейнічае. Дзейнічае ў нас і праз нас. Святы праваслаўнай царквы Серафім Вырыцкі ў сваёй “Размове Бога з душою […]
31 студзеня 2010 21:52
Апостальскі рух “Маргарытка” ў нашай парафіі
У Год Святарства ў нашай парафіі актывізаваны апостальскі рух “Маргарытка”, які сваёй мэтай ставіць малітоўную падтрымку святароў або законных асобаў. Разумеючы важнасць малітвы за святароў, актывісты руху стварылі “Маргарыткі”, у якіх моляцца за пробашча парафіі а.Бярнарда Радзіка ( тры “Маргарыткі” ), а таксама за былых пробашчаў парафіі а.Аўгусціна Квяткоўскага (цяпер кс.Сільвестара, які працуе ў Амерыцы, […]
23 студзеня 2010 13:47
У суботу 26 снежня ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае спатканне для дзяцей і моладзі. Іх увазе была прадстаўлена калядна-навагодняя пастаноўка з Дзедам Марозам Снягуркай, Снегавіком і іншымі казачнымі героямі. Было падрыхтавана шмат цікавых гульняў, у якіх усе з задавальненнем прымалі ўдзел. Пасля забаў кожны атрымаў аплатку, каб падзяліцца з ўсімі прысутным целам Хрыста і пажадаць […]
27 снежня 2009 13:36
25 снежня ва ўсіх каталіцкіх парафіях свету адзначаюць самую доўгачаканую і радасную урачыстасць Нараджэння Пана. У нашай парафіі гэта ўрачыстасць была па сапраўднаму асаблівай. Гэта была 20-я урачыстасць Нараджэння Пана з моманту аднаўлення дзейнасці кармелітаў босых у нашай парафіі. А. Аркадзь Куляха, які цэлебраваў урачысую св. Імшу, падчас гаміліі звярнуў на гэта асаблівую ўвагу. Пасля […]
25 снежня 2009 20:17
Адвэнтовыя рэкалекцыі ў парафіі Святога Апостала Андрэя ў Нарачы
З 18 па 20 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтовыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Уладзімір Русак, віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску. Гэтыя тры дні парафіяне назвалі духоўным аазісам сярод хламу і смецця штодзённасці. Падчас казанняў ксёндз-рэкалекцыяніст разважаў пра сапраўдны сэнс Праўды, Любові і Веры, пра які мы так часта забываем. У праграме рэкалекцый былі запланаваны […]
18 снежня 2009 10:23
Пачатак навэнны да Дзіцяткі Езуса
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй перад святам Божага нараджэння, пачынаючы ад 15 снежня, праводзіць Навэнну да Дзіцяткі Езуса. На гэтыя дзевяць дзён вячэрняя Святая Імша ператвараецца ў сапраўднае свята для дзяцей і моладзі парафіі. Перад пачаткам Святой Імшы адбываецца працэсія па касцёле з запаленымі свечкамі, агеньчыкі якіх нагадваюць усім, што ўжо зусім хутка […]
15 снежня 2009 23:24
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)