Год Святарства – гэта цудоўная нагода паразважаць не толькі над таямніцай паклікання, таямніцай Святарства ўвогуле, але і звярнуць увагу на жыццё тых людзей, якія прысвяцілі сябе Богу дарэшты. Прычым, маладому пакаленню прыклад гэтых святароў можа дапамагчы не згубіцца ў сучасным свеце, знайсці сваё пакліканне, зразумець, што з моцнай, непахіснай верай можна перанесці ўсе жыццёвыя выпрабаванні.
Калі гаварыць пра моладзь нашай парафіі, то можна адзначыць, што Яго Эмінэнцыя ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак для яе даўно стаў прыкладам самаахвярнага служэння Богу і чалавеку.
У 2004 годзе Яго Эмінэнцыя ўдзяліў Сакрамэнт Канфірмацыі амаль тромстам маладым вернікам нашай парафіі, усталяваўшы тым самым духоўны мост паміж сваёй Асобай і будучыняй каталіцкага касцёла.
У 2007 годзе каманда нашай парафіі ў чарговы раз удзельнічала ў міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве. Для артыстычнага конкурсу тэма прапануецца загадзя. Кожны раз яе аб’яўлення чакаеш з хваляваннем, бо ў многім ад выбару тэмы залежыць поспех выступлення каманды. І нарэшце: “Жыццё, аддадзенае выхаванню”…
У нас сумненняў не было: Казімір Свёнтак! Першы беларускі кардынал, Сведка веры! Напэўна, упершыню не было ніякіх цяжкасцей з напісаннем сцэнарыя для артыстычнага конкурсу, бо жыццё Яго Эмінэнцыі – найдасканалейшы прыклад таго, як, нягледзячы ні на якія выпрабаванні, самому быць верным Богу да канца і весці іншых па шляху збаўлення.
Спецыяльна для гэтага конкурсу наша парафіянка напісала верш, які прысвяціла ксяндзу-кардыналу.
Дзень, калі была паказана сцэнічная пастаноўка, стаў сапраўным днём яднання ўсіх беларусаў, бо не было на Парафіядзе таго чалавека з Беларусі, які б не прыйшоў на прагляд. Вакол толькі чулася: “Сёння нарачанцы паказваюць пастаноўку пра Свёнтка! Усе прыходзьце ў белы намёт!”
Добра памятаюцца словы інтэрв’ю для радыё POLONIA адной з удзельніц артыстычнага конкурсу: “Мы шчаслівыя ад таго, што можам расказаць моладзі іншых краін не пра таго, хто жыў некалі даўно, а пра чалавека, які жыве сярод нас і з’яўляецца для нас прыкладам.”
Ніколі перамога ў артыстычным конкурсе не давалася нам так лёгка: у гэтым выпадку за нас усё зрабіла Асоба Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка!
Час ляціць хутка, і ў нашай парафіі падрастае маладое пакаленне, якому таксама неабходны прыклад жывой, нязломнай веры і самаадданага служэння Богу і людзям. Пагэтаму ў Год Святарства ў парафіі 27 сакавіка будзе праводзіцца конкурс ведаў для дзяцей і моладзі, які вырашана назваць словамі з верша нашай парафіянкі Вікторыі Бепершч “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны святарскаму шляху Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка.
Гэтаму конкурсу папярэднічаў цыкл катэхез, на якіх дзяцей і моладзь парафіі пазнаёмілі з самымі яркімі, цікавымі, часамі драматычнымі, момантамі жыцця Яго Эмінэнцыі. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы, а абсалютных пераможцаў у сваіх узроставых групах чакае суперпрыз – паездка ў Пінск і сустрэча з Яго Эмінэнцыяй ксяндзом-кардыналам Казімірам Свёнткам. Плануецца, што гэта сустрэча адбудзецца 8 красавіка, калі Яго Эмінэнцыя будзе адзначаць 71 гадавіну Святарства.

Прысвячаецца ксяндзу-кардыналу Казіміру Свёнтку

Беларусь – край добрых людзей,
Чулых і адданых Богу.
Блакіт азёр, блакіт вачэй…
Спадабалася? Рушым у дарогу!

Жыве ў нашым краі чалавек,
Завуць Яго – Свёнтак Казімір.
Шмат Ён зрабіў за свой век:
Нёс веру, любоў і мір.

Адданы слуга Бога,
Першы ў Беларусі кардынал,
Хоць бедаў зведаў Ён многа,
Але не пакінуў свой дар.

Сібір не стала няшчасцем –
Хоць самых моцных ламала.
І ў сэрцы агонь не пагаснуў:
Любоў там да Бога палала.

Употайкі Імшу праводзіў,
Маліўся і прасіў цярпення.
І з ліку Збаўцы вачэй не зводзіў:
Прасіў для Краю благаслаўлення.

У савецкі час таксама не сядзеў –
Лячыў усцяж людскія душы, сэрцы.
Здаецца, Ён душой памаладзеў,
У Пінскай семінарыі зноў адчыніўшы дзверцы.

Да ўсіх адкрыты, шчыры, паважаны,
Святар сапраўдны – Свёнтак Казімір.
Краіне, людзям і Богу адданы,
Нясе Ён веру, любоў і мір.

Сапраўдны прыклад XX веку,
Fidei testis,святар навекі.
Сваё жыццё – аддаў Ён выхаванню.
Сваё жыццё – аддаў Ён чалавеку.

Вікторыя Бепершч

Конкурс ведаў, прысвечаны святарскаму шляху Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка

Аўтар: Адміністратар