ДУШПАСТЫРСКІЯ АБʼЯВЫ НА XXVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
11.10.2026 г.

1.На працягу тыдня ў будныя дні Св.Імшы ў 08:30 і 18:30.

2. Перажываем месяц кастрычнік. Ружанцовае набажэнтва ў касцёле ў будныя дні адбываецца а 18:00. Запрашаем да ўдзелу ў ружанцовым набажэнстве. На гэтым тыдні за ружанец адказная Ружа Св.Яна Паўла II. У нядзелю ружанцовае набажэнства адпраўляюць самі вернікі перад Св.Імшой а 09:00.
– у аўторак – Св.Ружанец ахвяруем просячы аб дары цвярозасці;
– у чацвер – у інтэнцыі святароў і аб пакліканнях да службы Божай;
– у пятніцу – просім аб Божай міласэрнасці для нас і ўсяго свету і ўзмацненні веры. У пятніцу ружанец праводзяць дзеці і моладзь з бацькамі.

3.Касцёл на гэтым тыдні ўспамінае:
– 15 кастрычніка, чацвер – у нашым ордэне ўрачыстасць Св.Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла. Св.Імшы а 09:00 і 18:30;
-7 кастрычніка, субота – успамін Св.Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

    4. У наступную нядзелю /18 кастрычніка/ Св.Імшы будуць цэлебравацца а 09:00, 11:00 і 13:00. Падчас кожнай Св.Імшы будзем маліцца за нашых бацькоў, асаблівым чынам за нашых матуль. Запрашаем Вас, дарагія бацькі, да супольнай малітвы разам з вашымі дзецьмі. Зборы ахвяраванняў з наступнай нядзелі будуць прызначаны на місіі.
     
    5. Дзякуем парафіянам, якія на гэтым тыдні прыбіралі ў касцёле. У наступную суботу просім прыйсці прыбіраць касцёл парафіянаў з к.п. Нарач:вул. Кастрычніцкая д. 29, 33, вул. Садовая, вул. Кастрычніцкая д. 8. Вялікая просьба да тых, хто прыбірае касцёл у суботу, каб на працягу тыдня прыйсці падтрымаць парадак. Дзякуем тым, хто прыйшоў на суботнік.
     
    6. Шчыра дзякуем парафіянам, якія ахвяравалі кветкі для ўпрыгожання касцёла, таксама тым, хто склаў ахвяры на касцёл і ахвяраваў нам прадукты.
     
    7. У наступную нядзелю пасля Св.Імшы а 11:00, таксама адбудзецца катэхеза для моладзі, якая II год рыхтуецца да сакрамэнту Бежмавання. У пятніцу для моладзі катэхезы не будзе.

    8. Можна набыць Ружанцовыя разважанні са Св.Кармэлю і календары.

    Жадаем Вам радаснай Нядзелі і Божага благаслаўлення на новы тыдзень!