Свята Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі
У нядзелю, 20 мая, у нашай парафіі адбылося свята Першай Святой Камуніі. 29 хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню у гэты дзень прынялі Езуса ў свае сэрцы і запрасілі Яго застацца там назаўсёды.
21 мая 2012 13:32
92 гадавіна з дня нараджэння Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
У пятніцу, 18 мая, прыпадае 92 гадавіна з дня нараджэння Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Да гэтай падзеі моладзь нашай парафіі рыхтуе падборку разважанняў Вялікага Папы пра Божую міласэрнасць, якія прадставіць увазе вернікаў пасля Маёвага набажэнства, якое распачнецца ў 18 гадзін.
17 мая 2012 09:36
Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”
У нядзелю, 13 мая, у нашым касцёле адбылася Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. Нарачанцы маліліся аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу. Два гады таму з нагоды Года Святарства ў нашай парафіі быў актывізаваны апостальскі рух “Маргарытка”, […]
14 мая 2012 09:49
Дзень нараджэння парафіяльнага сайта
Сёння, 11 мая, наш парафіяльны сайт адзначае свой чацвёрты дзень нараджэння. Ініцыятарам, стваральнікам і нязменным адміністратарам сайта з’яўляецца Сухі Леанід, дзякуючы якому 4 гады таму наша парафія змагла заняць сваё месца ў Інтэрнэце. За чатыры гады існавання зменены дызайн, сайт пачаў працу на новым рухавічку PHP з выкарыстаннем базы дадзеных MySQL. Дзякуючы гэтаму стала магчымым […]
11 мая 2012 09:20
Конкурс малюнкаў падзеі з Новага Запавету
Дзеці і моладзь нашай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, які прымеркаваны да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне. Юным мастакам прапанавалася намаляваць сцэну, падзею, сітуацыю з Новага Запавету, якая найбольш запомнілася або найбольш уразіла. На малюнках дзяцей Езус суцішае буру, ператварае […]
9 мая 2012 21:32
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ, маліся за нас!
Сёння ў нашай парафіі завяршылася святкаванне Дзён падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ. На працягу трох дзён вернікам нашай парафіі была прапанавана духоўна-культурная праграма, з дапамогай якой нарачанцы яшчэ больш адкрылі для сябе асобу Вялікага Папы. Радасць святкавання Дзён падзякі з намі раздзялілі айцы-кармэліты з суседніх парафій: а. Андрэй Авен OCD і а. […]
1 мая 2012 22:34
Дні падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ
Праграма Дзён падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ: Да ўрачыстасці будзе арганізавана фотавыстава “Беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў.” У бібліятэцы будуць падрыхтаваны анатацыі і зроблена выстава ўсіх кніг Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, выдадзеных на беларускай мове. Нядзеля 29 красавіка 10.00– Працэсія да помніка і Набажэнства да Благаслаўлёнага Яна […]
23 красавіка 2012 16:29
Падзяка за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ
Сёння падчас Набажэнстваў да Божай Міласэрнасці вернікі нашай парафіі дзякавалі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ, якая адбылася ў мінулым годзе ў Рыме ў Нядзелю Божай Міласэрнасці. 1 мая будзе адзначацца першая гадавіна беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У нашай парафіі 29-30 красавіка і 1 мая пройдуць Дні падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага […]
15 красавіка 2012 13:55
Да 73 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая ў гэтым годзе прыпадае на Вялікдзень, у нашай парафіі адкрылася фотавыстава “Сведка нязломнай веры, “ якая знаёміць з самымі значнымі падзеямі з жыцця кардынала. Да 73 гадавіны святарства першага беларускага кардынала моладзь парафіі рыхтуе літаратурную кампазіцыю “Паштоўка ў вечнасць”, якая будзе прадстаўлена ўвазе вернікаў падчас адарацыі Найсвяцейшага […]
5 красавіка 2012 09:38
Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі
З 30 сакавіка па 1 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Тадэвуш Кавальскі з Верхнядзвінска. Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Тадэвушам вернікі нашай парафіі разважалі над тым, якое месца займае вера ў жыцці кожнага чалавека. Падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на тым, што вера без учынкаў мёртвая і што […]
1 красавіка 2012 12:10
Крыжовы шлях паводле разважанняў ксяндза Твардоўскага
Прыпынак 1 “Чаму вы не маглі адну гадзіну чуваць са Мною?” (Мц26,40) Езус сказаў гэтыя словы тым, якія толькі на хвіліну заснулі, а раней пакінулі свае дамы, сем’і, каб з Ім чуваць. Былі побач з ім, ловячы рыбу, не адыходзілі ад Яго, калі навучаў у пустыні, чувалі, калі спаў падчас буры. Гісторыя нечування тых, хто […]
27 сакавіка 2012 09:37
Конкурс па перапісванні Новага Запавету
Дзеці і моладзь нашай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе, заснаваным на перапісванні Новага Запавету, які прымеркаваны да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне. Зараз у нашай краіне трывае Год новай евангелізацыі, які з’яўляецца падрыхтоўкай да Году веры. Касцёл у Беларусі жадае, каб […]
Дзень духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей у нашай парафіі
Сёння, 26 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 79 вернікаў нашай парафіі ўзялі на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца гэтая малітва 25 сакавіка, ва ўрачыстасць […]
26 сакавіка 2012 21:43
Крыжовы шлях ксяндза Яна Твардоўскага
Цуд Уступ Прыйшоў час на наш Крыжовы шлях, бо і нас таксама часам несправядліва асуджаюць, мы адчуваем боль ад гэтай несправядлівасці, страшна церпім і падаем больш чым тры разы. Неспадзяваны сябар нас падыме, незнаёмая жанчына ўсміхнецца ў нашым цярпенні, каб падбадзёрыць; хтосьці здыме сілай наша адзенне, каб паказаць усе нашы недахопы, і мы будзем паміраць […]
24 лютага 2012 10:02
На пачатку Вялікага посту ўсім наведвальнікам нашага сайта прапануем паразважаць над апавяданнем Казіміра Сваяка (ксяндза Стаповіча) “Не памёр: нарадзіўся”: “Не памёр: нарадзіўся.” … Я знаў яго. Быў у цвеце лет: жывога, бойкага, жвавага настрою. Быў прыгожы. Мог гладка гутарыць, меў здаровы гумар, быў мілага характару. Часта любіў ездзіць паляваннем: як птушка вольная гойдаў тады па […]
21 лютага 2012 21:58
Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця
1 лютага адзначаўся дыяцэзіяльны Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця, які ў гэтым годзе прайшоў у нашай парафіі. На гэту ўрачыстасць прыбылі кансэкраваныя асобы з усёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу, якая распачалася ў 11 гадзін, цэлебраваў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Вернікі парафіі далучыліся да ўдзелу ў Святой Імшы, каб супольна дзякаваць Пану Богу за дар кансэкраванага […]
1 лютага 2012 19:58
Святкаванне Урачыстасці Божага нараджэння ў нашай парафіі
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж са святкавання ўрачыстасці Божага нараджэння ў нашай парафіі
25 снежня 2011 14:56
Віншуем са Святамі Божага Нараджэння!!!
Паважаныя сябры!!! Віншуем вас з Божым Нараджэннем!!!! Бог у Сваёй Любові да чалавека, які раз нагадвае знак Эмануэля. Хоча, каб Мы яго нанова прынялі, як гэта зрабілі Марыя і Юзэф. Паўтарае да кожнага з нас праз Анёла Суцяшыцеля – ” Не бойся!” У гэтую Бэтлеемскую Ноч, дзялячыся Аплаткам з кожным з вас, хочацца нагадаць словы […]
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі
З 16 па 18 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў айцец Юрый Кулай OCD з Мядзела. Падчас гэтых трох дзён разам з айцом Юрыем вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. Падчас казанняў айцец-рэкалекцыяніст акцэнтаваў увагу на тым, […]
18 снежня 2011 16:47
Урачыстасць Святога Апостала Андрэя ў Нарачы
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл. На Святой Імшы прысутнічалі святары з суседніх парафій, айцы-кармеліты, якія прыехалі на свята з розных куткоў Беларусі, вернікі нашай парафіі, госці,а таксама шмат дзяцей і моладзі. Гамілію прамовіў а. Андрэй Авен OCD, які звярнуў увагу на жыццё Святога Апостала […]
30 лістапада 2011 20:03
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)