На пачатку Вялікага посту ўсім наведвальнікам нашага сайта прапануем Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага і жадаем, каб час посту стаў часам духоўнай адновы і навяртання. Крыжовы шлях са Святым Юзафам паводле разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага Ёсць святыя далёкія і блізкія, сардэчныя і менш сардэчныя, любімыя і вельмі любімыя. І хоць усе яны пайшлі […]
9 сакавіка 2011 22:11
Божая міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне з нагоды ІІ Сусветнага кангрэсу Божай міласэрнасці, які пройдзе 1–5 кастрычніка 2011 г. у кракаўскіх Лагеўніках (Польшча), 2011 пастырскі год у Беларусі прысвяціць тэме Божай міласэрнасці. Дэвіз года —“Божая міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету.” З гэтай нагоды ў нашай парафіі ў пятніцу ў 18 гадзін перад вячэрняй […]
24 студзеня 2011 21:30
Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ
16 студзеня ў нашым касцёле адбылася Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Падчас Святой Імшы, а асабліва падчас традыцыйнага Марыйнага набажэнства нарачанцы дзякавалі Богу за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця. Пробашч парафіі а.Бярнард Радзік OCD, цытуючы словы Папы Рымскага Бэнэдыкта […]
16 студзеня 2011 14:24
Святкаванне ўрачыстасцей Божага нараджэння ў нарачанскай парафіі
НЕ СПІ, АБУДЗІСЯ! ХРЫСТУС НАРАДЗІЎСЯ! З НЕБА РАДАСЦЬ ПРАМЯНІЦЦА, БУДЗЕМ ВЕСЯЛІЦЦА! Святкаванне Калядаў у нарачанскай парафіі пачалося урачыстай Імшой апоўначы. Пастэрка — Імша ў вігілію Божага Нараджэння — самае любімае (калі можна так казаць) набажэнства ў Касцёле на працягу года. Асабліва трапяткое і адначасова ўзнёслае. Няма нічога больш патаемнага, як нараджэнне дзіцяці, а Нараджэнне Езуса […]
27 снежня 2010 22:45
Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нарачанскай парафіі
З 17 па 19 снежня ў нашай парафіі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Францішак Рудзь з Мінска. Падчас гэтых трох дзён разам з ксяндзом Францішкам вернікі нашай парафіі разважалі над сэнсам святаў Божага нараджэння і рыхтавалі свае сэрцы, каб у Калядную ноч годна прыняць туды Немаўля-Езуса. У межах рэкалекцый адбылося спатканне ксяндза Францішка з […]
19 снежня 2010 18:15
Сведкі Божага нараджэння ў гасцях у нашых парафіянаў
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што падчас Адвэнту дзеці робяць добрыя ўчынкі і ахвяруюць іх маленькаму Езусу. Кожную нядзелю Адвэнту на Святую Імшу малыя парафіяне прыходзяць з сэрцамі, на якіх запісаны добрыя ўчынкі, і прыносяць іх у дар Езусу. Пасля гэтымі сэрцамі ўпрыгожваецца ёлка, якая ў касцёльнай батлейцы стаіць найбліжэй да ясляў. Сёлетні […]
14 снежня 2010 21:20
Урачыстасць Святога Апостала Андрэя
30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл. На Святой Імшы прысутнічалі вернікі нашай парафіі, шматлікія госці, святары з суседніх парафій, праваслаўны святар. У гаміліі, якую прамовіў а. Аркадзій Куляха OCD, была звернута ўвага на жыццё Святога Апостала Андрэя. А. Аркадзій адзначыў, што Апостал Андрэй не баяўся […]
30 лістапада 2010 20:49
Свята ў духу хрысціянскай радасці
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць перададвэнтовае моладзевае свята “Андрэйкі”. У гэтым годзе госці свята былі запрошаны на Нарачанскі кірмаш. Хто толькі не завітаў на гэты кірмаш! І цыгане, і казакі, і бабулька, якая прадавала карову, і скамарохі, і нават … Апостал Андрэй. А які кірмаш абыходзіцца без пачастункаў, гульняў, танцаў! Так у […]
28 лістапада 2010 19:00
У 1972 годзе адышоў у вечнасць Вацлаў Іванавіч Ліхадзіеўскі – таленавіты настаўнік, неардынарны чалавек, які многа год працаваў у школе вёскі Нарач. Шмат былых вучняў Вацлава Іванавіча пайшлі па яго слядах і сталі выкладчыкамі замежнай мовы. Час можа зруйнаваць нават камень, таму з’явілася неабходнасць устанавіць новы помнік на магіле Настаўніка. На збор сродкаў на ўстаноўку […]
4 лістапада 2010 15:01
Калі мы разам, то гэта вялікая моц
31 кастрычніка з нагоды заканчэння Ружанцовага набажэнства ў нашай парафіі адбылося дзіцячае свята ў гонар Божай Маці. “Вось і скончыўся адзін з прыгожых восеньскіх месяцаў. Ён прыгожы не толькі сваёй прыродай, а сваім ружанцовым хараством. Праз 31 дзень узносіліся просьбы і падзякі да Найсвяцейшай Маці. Яна кожнага выслухала, бо ўсе мы Яе ўмілаваныя дзеці. Асаблівым […]
1 лістапада 2010 07:58
15 кастрычніка ў нашай парафіі адзначаўся Дзень памяці Яна Паўла ІІ. З нагоды гэтай падзеі ў парафіі праводзіўся фотаконкурс “У гэтым прамінанні ёсць сэнс” і быў запрошаны фальклорны ансамбль “Паазер’е” з Пастаў. Святую Імшу аб хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ узначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які два гады таму ў 30-ую гадавіну пачатку Пантыфікату Яна Паўла […]
16 кастрычніка 2010 17:12
Конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Мінская архікатэдра:гісторыя і сучаснасць”
26 верасня з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдры ў нашай парафіі адбыўся конкурс ведаў пра мінулую і сучасную гісторыю катэдральнага касцёла. Нягледзячы на даволі складаныя пытанні, удзельнікі конкурсу паказалі добрае веданне гісторыі самага галоўнага касцёла ў Беларусі. Плануецца, што ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дыпломамі і прызамі адбудзецца 15 кастрычніка падчас Святой Імшы, якую ў нашым касцёле […]
4 кастрычніка 2010 20:58
Дзень памяці Яна Паўла ІІ у нашай парафіі
Два гады таму, 16 кастрычніка 2008 года, у нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея: да 30-годдзя пачатку пантыфікату Яна Паўла ІІ на тэрыторыі касцёла быў устаноўлены і асвечаны помнік гэтаму Вялікаму Папу. Тое, што ў нас на тэрыторыі касцёла з’явіўся помнік Яну Паўлу ІІ, стала добрай нагодай для вернікаў глыбей пазнаёміцца з Асобай, навучаннем і […]
27 верасня 2010 19:21
Мінская архікатэдра:мінулае і сучаснасць
У кожнай святыні, як і ў чалавека, свой лёс, асаблівы і непаўторны. Храмы нашай Бацькаўшчыны з’яўляюцца нямымі сведкамі ці нават удзельнікамі тых віхур і ліхалеццяў, якія ўжо хаваюцца за смугой стагоддзяў. Лёс кожнай святыні на пэўным гістарычным этапе яскрава адлюстроўвае тыя прыярытэты і каштоўнасці, якія былі дамінуючымі не толькі ў дзяржаве, але і ў сэрцах […]
19 верасня 2010 21:01
Сакрамэнт канфірмацыі ў нашай парафіі
14 жніўня, ва ўрачыстасць св. Роха, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка ўдзяліў групе вернікаў нашай і Мядзельскай парафіі сакрамэнт канфірмацыі.
15 жніўня 2010 16:39
Слава і веліч Мядзельскай Кальварыі
9 ліпеня з нашай парафіі выйдзе XI пешая пілігрымка на Мядзельскую Кальварыю. Для кожнага чалавека надыходзіць такі час, калі ён жадае, пакінуўшы штодзённныя клопаты і мітусню, наблізіцца да Святла і Вечнасці. Нам, жыхарам Мядзельшчыны, у гэтым пашанцавала, бо на тэрыторыі раёна знаходзіцца санктуарый Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, адкуль усім нам ярка свеціць пуцяводная зорка Марыі. […]
5 ліпеня 2010 12:30
У XV юбілейнай пілігрымцы Нарач-Будслаў удзельнічала 206 чалавек. Самаму маладому пілігрыму споўнілася 4 гады, а самы старэйшы пілігрым мае 61 год. Сваімі ўспамінамі дзеліцца Вікторыя Лукохва: “Оле-Оле-Оле-Оле! Нарач-Будслаў, мы прыйшлі!” – да сёняшняга дня гучыць у вушах гэты радасны вокліч. Ужо ў 15-ы раз пілігрымы з Нарачы, Мядзела, Канстанцінава, Свіры, Шэметава, Гудагая, Астраўца і іншых […]
4 ліпеня 2010 22:36
Гадавіна перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў нашай парафіі
У нядзелю, 4 ліпеня, у нашай парафіі адзначалася гадавіна перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага. Падчас Святых Імшаў пробашч парафіі а. Бярнард Радзік узгадаў пра вялікую Божую ласку, якую мела наша парафія год таму, прымаючы абраз Езуса Міласэрнага, адзначыўшы, што Езус сваёй міласэрнасцю хоча агарнуць усіх людзей, нават самых вялікіх грэшнікаў. Падчас адмаўлення Вяночка да Божай міласэрнасці […]
Пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
29 чэрвеня ўжо ў 15 раз з нашай парафіі вырушыць пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Пілігрымаў чакаюць тры дні дарогі да Маці Божай Будслаўскай. У першы дзень пілігрымы пройдуць каля 20 кіламетраў і спыняцца на начлег у Мядзелі, у другі дзень шлях будзе пралягаць да вёскі Пузыры (каля 30 км.), і ў трэці дзень пілігрымам застанецца прайсці […]
27 чэрвеня 2010 20:47
Cвятарскія пасвячэнні братоў-кармелітаў Андрэя і Паўла
19 чэрвеня 2010 г. у нашым касцёле Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч удзяліў святарскія пасвячэнні братам кармэлітам Андрэю ад Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі і Паўлу ад Добрага Пастыра. У літургічнай цэлебрацыі прымалі ўдзел усе кармэліты, якія нясуць служэнне ў Беларусі, госці з іншых супольнасцей, кіраўніцтва і навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя […]
24 чэрвеня 2010 21:02
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)