[X]
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя парафіі
  • Гісторыя касцёла
  • Арган
  • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты
Парафія Cв. Андрэя Апостала ў Нарачы
Меню
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя
    • Гісторыя парафіі
    • Гісторыя касцёла
    • Арган
    • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты

Перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”

26 лістапада ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”. На гэтым свяце, акрамя моладзі нашай парафіі, прысутнічалі госці з Мядзела. Як заўсёды, гаспадаром свята быў Святы Апостал Андрэй. Але на гэты раз да нарачанцаў у госці завіталі … зоркі расійскай эстрады: новыя рускія бабкі, Верка Сярдзючка, Алена Ваенга, Мікалай Баскаў і Аксана Фёдарава, […]

27 лістапада 2011 14:28

Адвэнтовае чуванне ў Мінску

Хутка распачнецца Адвэнт, а з ім і новы касцёльны год. Па традыцыі перыяд Адвэнту прысвячаецца падрыхтоўцы да перажывання Нараджэння Збаўцы. Адметная ў гэты час і літургія. Так, у касцёлах цэлебруюцца Імшы на світанні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі — раратнія. Ужо добрай традыцыяй стала і моладзевае малітоўнае чуванне ў мінскай архікатэдры. Сёлета яно пройдзе ў […]

7 лістапада 2011 22:57

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

“Вітай, Марыя….” Не толькі анёл вітаў Найсвяцейшую Панну падчас Звеставання, але і ўсе дзеткі (каля 80 чалавек), якія сёння сабраліся на свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Чаму свята прысвечана менавіта гэтай простай Жанчыне? Напэўна, кожнага хвалюе гэта пытанне. Але адказ на яго вельмі просты. Зараз перажываем асаблівы месяц – кастрычнік. А асаблівы таму, што […]

30 кастрычніка 2011 19:17

Літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Сёння ў нашай парафіі адзначаўся літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Раздзяліць з нарачанцамі радасць урачыстасці прыехаў музычны гурт з пінскай семінарыі “Подых духа”. Клерыкі суправаджалі спевам Святыя Імшы, якія цэлебравалася ў 9 і 12 гадзін. Пасля Імшы ў 9 гадзін адбыўся канцэрт гурта, на які сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Клерыкі падрыхтавалі да ўрачыстасці […]

23 кастрычніка 2011 20:20

“Ён быў незвычайны”

Да 97 гадавіны з Дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе літаратурна-музычную кампазіцыю “Ён быў незвычайны”. Асоба гэтага незвычайнага Чалавека добра вядома нарачанскай моладзі, бо ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў пра першага беларускага кардынала, пераможцы конкурсу былі на аўдыенцыі ў гэтага ахвярнага святара, моладзь парафіі прадстаўляла тэатральную пастаноўку “Жыццё, аддадзенае выхаванню, […]

18 кастрычніка 2011 22:24

Тыдзень удзячнасці благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ

16 кастрычніка вернікі нарачанскай парафіі ў 33 гадавіну абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім і 3 гадавіну ўстаноўкі і асвячэння помніка гэтаму Вялікаму Чалавеку распачалі Тыдзень удзячнасці за дар жыцця, Пантыфікату і беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, прымеркаваны да літургічнага ўспаміну гэтага новага благаслаўлёнага. Пасля Святой Імшы вернікі накіраваліся да помніка благаслаўлёнаму Яну Паўлу ІІ, дзе […]

17 кастрычніка 2011 11:12

Кардынал Казімір Свёнтэк адышоў у вечнасць

Cёння, 21 ліпеня 2011 г., а 9 гадзіне раніцы на 97-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк. Памолімся аб вечным супакоі ахвярнага пастыра нашай зямлі. Кардынал Свёнтэк знаходзіўся ў пінскай бальніцы з 10 сакавіка. Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў Вальку, ахрышчаны быў у Рызе. Калі яму было […]

21 ліпеня 2011 17:35

ІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Каманда юнакоў і дзяўчат нашай парафіі прыняла ўдзел у ІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла з 9 па 12 чэрвеня ў Івянцы. Нарачанцы паказалі нядрэнныя вынікі ў спартыўных спаборніцтвах: два залатыя медалі па бегу заваявала Дзержавец Ніка, сярэбраны медаль па бегу заваяваў Стралец Яўген, а Марозаў Алег у спаборніцтвах па бегу быў трэцім. У каманднай […]

15 чэрвеня 2011 20:28

Езу, давяраю Табе!

Сёння, 5 чэрвеня, з нагоды Года Божай міласэрнасці ў нашай парафіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па сем’ях нашай парафіі. Пяць год таму Езус Міласэрны ўжо наведваў сем’і нашых парафіянаў. Сімвалічным з’яўляецца тое, што абразы Езуса Міласэрнага, якія перэгрынуюць, нарачанцы прывезлі з санктуарыя Божай міласэрнасці ў Кракаве, дзе іх і асвяцілі. Сёння перад пачаткам перэгрынацыі […]

5 чэрвеня 2011 22:04

Сяброўства з Езусам Хрыстом незалежна ад пары года

Здаецца зусім нядаўна мы толькі распачалі новы навучальны і катэхэтычны год. Здавалася, што лета ніколі не надыдзе, але час робіць свае справы: надае нам новыя падзеі, здарэнні і мерапрыемствы, хлівіны радасці і смутку, якія нам дапамагаюць ісці да дасягнення сваёй мэты. Надышоў май, прыгрэла сонейка, а гэта значыць, што можна пачаць лічыць дні да пачатку […]

31 мая 2011 15:56

Свята Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі

Кожы дзень нам дорыць Бог, але гэта асаблівы нядзельны паранак, калі ўжо даўно не спяць як дарослыя, так і дзеткі. Можа і не бачна мітусні, а толькі адчуваецца легкае і прыемнае хваляванне. Надыходзіць прызначаная гадзіна, і ля касцёла ўжо здалёк чутны дзіцячы гоман. Ён нібы ахінае іх, тым самым зменьваючы дзіцячае  хваляванне, але ж нічога не можа прыкрыць […]

29 мая 2011 23:00

Імша-падзяка за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ

21 мая ў нашай парфіі адбылася Імша-падзяка за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, падчас якой арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў вернікам нашай парафіі Сакрамэнт Канфірмацыі. У прывітальным слове моладзь парафіі адзначыла, што тры гады таму, калі Мітрапаліт асвячаў у нашай парафіі помнік Яну Паўлу ІІ, нарачанцы абяцалі: не галоўнае мець, а галоўнае  – жыць, як вучыў Вялікі […]

21 мая 2011 21:17

Навука цярпення, спадзявання, любові і даверу

Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта лепшыя сачыненні “Жыць, як вучыў Вялікі Папа”, прадстаўленыя на конкурс, які праводзіўся ў парафіі ў межах падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Жыць, як вучыў  Вялікі Папа. Восенню 1978 года Каталіцкі Касцел з трывогай сустракаў новага Папу-неітальянца, а вясной 2005-га года ўсесь свет са слязьмі на вачах дзякаваў […]

20 мая 2011 08:09

Да 91 гадавіны з дня нараджэння благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

18 мая вернікі нарачанскай парафіі адзначылі 91 гадавіну з дня нараджэння благаслаўлёнага  Яна Паўла ІІ. Да гэтай даты моладзь парафіі падрыхтавала літаратурную кампазіцыю, падчас якой чыталіся ўрыўкі з сачыненняў “Жыць, як вучыў Вялікі Папа” маладых парафіянаў, якія яны прадставілі на конкурс, які праводзіўся ў межах падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У суботу, […]

19 мая 2011 09:08

Пасхальны Трыдуум

Прапануем вашай увазе фотаздымкі са Святога Пасхальнага Трыдуума ў нашай парафіі…

25 красавіка 2011 18:59

“Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”

Да 72 гадавіны Святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 8 красавіка 2011 года, моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”. У мінулым годзе напярэдадні 71 гадавіны Святарства Яго Эмінэнцыі ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў для дзяцей і моладзі  “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны асобе кардынала Казіміра. 10 абсалютных […]

5 красавіка 2011 10:17

Жыць, як вучыў Вялікі Папа

Вернікі нарачанскай парафіі пачынаюць непасрэдную духоўную падрыхтоўку да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія наблізяць да нарачанцаў асобу Вялікага Папы, дапамогуць яшчэ глыбей пазнаёміцца з яго жыццём і навучаннем. Так для вернікаў парафіі запланаваны цыкл канферэнцый, якія пачнуцца 2 красавіка ў шостую гадавіну смерці Слугі Божага Яна Паўла […]

28 сакавіка 2011 17:30

Дзень абароны зачатага жыцця

Сёння, 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшла акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”, накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У нашай парафіі гэта акцыя праводзіцца ўжо не ўпершыню, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна […]

25 сакавіка 2011 21:24

Пілігрымка нарачанцаў на беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ

1 мая 2011 года 30 пілігрымаў з нашай парафіі плануюць свой удзел у Святой Імшы ў Ватыкане, падчас якой адбудзецца беатыфікацыя Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Таксама ў парафіі завяршаецца распрацоўка плана мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць духоўнай падрыхтоўцы нарачанцаў да гэтай важнай падзеі ў жыцці Каталіцкага Касцёла.

22 сакавіка 2011 10:31

Трываць у супольнай малітве

Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы каталіцкай супольнасці Беларусі і ўсіх людзей добрай волі за здароўе кардынала Казіміра Свёнтка. Пачынаючы з чацвярга, кожны дзень на Святых Імшах, падчас Крыжовых дарог нарачанцы моляцца ў інтэнцыі выздараўлення кардынала Казіміра. Таксама ў нашай парафіі ўжо больш года за ксяндза-кардынала моліцца “Маргарытка”. Але не толькі ўдзельнікі “Маргарыткі”, а і […]

19 сакавіка 2011 15:14

«…<2425262728>»
Расклад Св. Імшаў
Панядзелак 08:30 18:30
Аўторак 08:30 18:30
Серада 08:30 18:30
Чацвер 08:30 18:30
Пятніца 08:30 18:30
Субота 08:30 18:30
Няделя 09:00 11:00 13:00

Магчымы змены

Парадак катэхезы на 2025-2026 гг.

Парафіяльная канцэлярыя
Панядзелак 09:30-11:00
Аўторак 16:00-18:00
Серада 09:30-11:00; 16:00-18:00
Пятніца 09:30-12:00; 15:30-18:00

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонцы КАНТАКТЫ

<? pll_e('link_ig'); ?> <? pll_e('link_vk'); ?> <? pll_e('link_yt'); ?> <? pll_e('karmel_by'); ?> <? pll_e('radio_maria_by'); ?> <? pll_e('cth_by_link'); ?>

© Leanid Sukhoi 2022