Каляднае ламанне аплаткам
У суботу 26 снежня ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае спатканне для дзяцей і моладзі. Іх увазе была прадстаўлена калядна-навагодняя пастаноўка з Дзедам Марозам Снягуркай, Снегавіком і іншымі казачнымі героямі. Было падрыхтавана шмат цікавых гульняў, у якіх усе з задавальненнем прымалі ўдзел. Пасля забаў кожны атрымаў аплатку, каб падзяліцца з ўсімі прысутным целам Хрыста і пажадаць усяго самага лепшага ў наступаючым годзе або выразіць падзяку за ўсё тое, што адбылося ў адыходзячым годзе. Пасля адбылася дыскатэка, на якой танцавалі як дзеці, так і дарослыя.
Не толькі дзеці, але і іх бацькі дзякавалі ўсім, хто падрыхтаваў гэта свята. Як было адзначана, гэта добры шанец падзяліцца целам Хрыста з сябрамі і знаёмымі.
Хочацца, каб такія спатканні, якія сталі ўжо традыцыйнымі, працягваліся. Яны паказваюць, як можна і як трэба адпачываць. Кожны, хто хоць раз прыйшоў на такое спатканне, абавязкова вяртаюцца сюды яшчэ і яшчэ.