У нядзелю, 4 ліпеня, у нашай парафіі адзначалася гадавіна перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага.
Падчас Святых Імшаў пробашч парафіі а. Бярнард Радзік узгадаў пра вялікую Божую ласку, якую мела наша парафія год таму, прымаючы абраз Езуса Міласэрнага, адзначыўшы, што Езус сваёй міласэрнасцю хоча агарнуць усіх людзей, нават самых вялікіх грэшнікаў.
Падчас адмаўлення Вяночка да Божай міласэрнасці вернікі нашай парафіі даручылі Езусу Міласэрнаму нашу парафію, сем’і, родных, блізкіх, пастыраў касцёла, святароў, а таксама інтэнцыі каталіцкага Касцёла як на Беларусі, так і ва ўсім свеце.

Аўтар: Адміністратар