Бягучы год багаты на круглыя даты, звязаныя з асобай Яна Паўла ІІ. Зусім нядаўна мы адзначалі 5-годдзе з дня смерці Вялікага Папы, а 18 мая спаўняецца 90 год з дня Яго нараджэння. З нагоды гэтага юбілею ў нядзелю, 16 мая, ля помніка Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ вернікі нашай парафіі будуць маліцца ў інтэнцыі хутчэйшай Яго беатыфікацыі, а 18 мая, у дзень нараджэння Вялікага Папы, перад вячэрняй Святой Імшой моладзь парафіі прадставіць увазе парафіянаў літаратурна-музычную кампазіцыю “Жыў дзеля любові і з любоўю.”

Аўтар: Адміністратар