25 сакавіка, у дзень, калі ў касцёлах Беларусі, і ў нашым у прыватнасці, групы вернікаў бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей, якім пагражае небяспека аборту, моладзь нашай парафіі правяла ў Нарацкай САШ №2 акцыю ў абарону зачатага жыцця.
Да вучняў школы была даведзена інфармацыя, што аборты з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасці ў Еўропе, паказана, як выглядае шлях зачатых, але ненароджаных дзяцей, магілай для якіх з’яўляецца сметнік або каналізацыя, і расказана гісторыя Яўгеніі, якая, зрабіўшы два аборты, зайшла ў сабе сілы вярнуцца да жыцця, каб дапамагаць іншым пазбегнуць памылак.
У гэты дзень каля ста вернікаў нашай парафіі ўзялі на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці.

Аўтар: Адміністратар