Арган
Арган (ад лац. organum ― «інструмент») — клавішна-духавы музычны інструмент. З’яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XV — XVI стст. У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значна пашыраецца.
Арган нарачанскага касцёла пабудаваны ў 1902 г., з’яўляецца самым вялікім у Беларусі і самым познім з вядомых арганаў фабрыкі “F.Weissenborn Jakobstadt”, (горад Якабштадт, цяпер Екапбліс, Латвія. З 1917 года фабрыка не існуе).

Праспект аргану быў зроблены па эскізе Taf.III з каталога арганных праспектаў 1890 г. фірмы “August und Max Graef” з Эрфурта (Германія).

Арган налічвае 2426 труб (2400 звукавых і 26 дэкаратыўных). Нажаль з-за даступнасці аргана звонку частка труб была скрадзена, або пашкоджана у часы вайны і пасляваенны час. Асаблівасцю аргана з’яўляецца наяўнасць спецыяльнай прылады «Tremola», праз якую інструмент можа выдаваць характэрны дрыжачы гук «жалоснага» тэмбру.

Паветра у арган нагнятаецца мехам, які накачваецца фізічна, нажная калькацыя.

Арган мае 2 механічныя мануалі і педаль. Рэгістры пераключаюцца таксама механічна. Мануалі зазмешчаны з левага боку ад фасаду, убудаваныя у корпус.

Арган мае наступныя рэгістры:
Manual I (C-f”’)
Forte (Mixtur) | Manual II
Geigenprincipal 8′
Coppel | Pedal
Posaune 16′
|
|
У розныя часы ў касцёле працавалі знакамітыя арганісты. Імя першага арганіста гісторыя, нажаль, не захавала. з 1919 па 1925 год арганістам у касцёле працаваў Ігнацы Кучынскі, у 1930 прыязджаў знакаміты арганіст Браніслаў Каравацкі – пры ім касцёлны хор налічваў 40 чалавек.
У часы Другой сусветнай вайны і часы савецкага атэізму арганная культура прыйшла у заняпад. Але у пачатку 90-х гадоў дзякуючы намаганням айца Аўгустына, айца Аркадзія і Галавача Аляксандра (выкладчыка нарачанскай дзіцячай музычнай школы) арган пасля невялікага механічнага рамонту зноў загучаў. Цяпер у касцёле 2 арганісты: Галавач Аляксандр і Маслава Жанна (дзіцячы хор).
На сённяшні дзень арган патрабуе капітальнага рамонту. З моманту пабудовы ён ніразу не рамантаваўся. Таксама патрабуецца замена калькацыйнага механізму на электраматор.