Гісторыя парафіі
Вёска Нарач (назва існуе ад 1964 г.) у XV стагоддзi насіла назву Medal Minor, ад XVI стагоддзя паселішча згадваецца пад назвай Кабыльнік. У 1434 г. князі Свірскія заснавалі тут касцёл святога Андрэя Апостала. На памятнай дошцы касцёла чытаем, што першая святыня была драўляная. У 1651 г. князі Свірскія ўзводзяць новы будынак касцёла святога Андрэя, аднак яго знішчылі падчас «нашэсця Масквы» ў вайну 1654-1667 гг.
У 1736 г. касцёл святога Андрэя рэканструаваны на сродкі тагачаснага дзедзіча Кабыльніка Марціна Аскеркі, кашталянанаваградскага. У гэтыя часы касцёл апісваюць як святыню «немалых памераў», інтэр’ер якой упрыгожвалі 6 алтароў. Пасля пажару 1862 г. касцёл ізноў аднаўляецца «коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Свентаржэцкага». У святыні былі 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам у срэбнай, з пазалочанымі элементамі, шаце.
Да нашых часоў захавалася толькi званіца. Гэта помнік народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва. Пры перабудове ў 19 ст. ёй нададзены ысы класіцызму. Квадратнае ў плане 3-яруснае збудаванне. Першы і другі ярусы зрублены з брусоў і гарызантальна ашаляваны. Аснову канструкцыі 3-га яруса (ашаляваны) складаюць 8 слупоў-стоек, злучаных паміж сабой крыжавінамі. Ярусы аддзелены адзін ад аднаго прычолкамі. Завершана званіца невысокім 4-схільным шатровым дахам з крыжам наверсе. У 1-м ярусе, умацаваным 4 вертыкальнымі сцяжкамі-лапаткамі, быў праезд да касцёла (цяпер закрыты).
Пры касцёле святога Андрэя дзейнічалі школа i шпіталь.
У 1867 г. адмiнiстратарам Кабыльнiцкага касцёла быў Уладзiслаў Руткоўскi.
У 1872 г. адмiнiстратарам костела 4-га класа ў Кабыльнiку быў Станіслаў Сульжынскi.
Пробашчамi Кабыльнiцкай парафіi былi: у 1874 г. Юзэф Бержанскi, у 1881 г. Антонiй Грэковіч; у 1886 г. Міхаiл Ардынскi, у 1891 Ігнацый Расалоўскі.
У 1908-1913 гг. — ксяндзом i вiкарыем Кабыльнiцкага касцёла быў Адам Пляскачэўскi, у 1915 – Ян Сілевiч.
У 1921 г. пробашчам парафіі назначаны Казімір Паўловіч.


4 студзеня 1952 г. быў пасаджаны у турму а пазней сасланы у Казахстан пробашч а. Пётр Васючонак.