[X]
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя парафіі
  • Гісторыя касцёла
  • Арган
  • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты
Парафія Cв. Андрэя Апостала ў Нарачы
Меню
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя
    • Гісторыя парафіі
    • Гісторыя касцёла
    • Арган
    • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты

Крыжовы шлях Езуса Хрыста вачыма паэтаў

Крыжовы шлях Збаўцы нашага, Езуса Хрыста, вачыма паэтаў:   Прыпынак 1 Іудавы сярэбранікі Усё жыццё Чорт-нумізмат збіраў Дукаты, драхмы, Шылінгі, дынары, Пакуль пад дрэвам смерці Не падняў Іудавых Сярэбранікаў пару.   Усцешыўся… Ды раптам дзіка ўзвыў, Нібы схапіла Вогненная зяпа. Цяпер сядзіць, Залезшы пад абрыў, І дзьме на свае Спаленыя лапы. М. Танк                                                          Прыпынак 2 […]

17 лютага 2013 15:10

Стаць у праўдзе перад сабою

Перад пачаткам Вялікага посту моладзь нарачанскай парафіі правяла адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой маладыя людзі зрабілі рахунак сумлення і разважалі над сямю галоўнымі грахамі. Час адарацыі – гэта час, калі моладзь магла асаблівым чынам стаць у праўдзе перад сабою. Пыха, хцівасць, нячыстасць, зайздрасць, гнеў, неўмеркаванасць у ежы і піцці, лянота… Маладыя людзі прасілі Езуса, каб […]

10 лютага 2013 16:40

Конкурс ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”

1 снежня ў нашай парафіі адбылося  дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім быў праведзены  конкурс ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”. У нарачанскую парафію на свята разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі прыехала моладзь  з Будслава, Мядзела, Свіра, Шэметава, Канстанцінава. Распачалося свята Навэннай да Маці Божай Будслаўскай, падчас якой моладзь дэканата даручала Марыі свой […]

2 снежня 2012 20:11

Спеў на Божую хвалу

Сёння ў нашым касцёле адбылося выступленне харавых ансамбляў удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, якое стала цудоўным падарункам для нарачанцаў у Год веры. Ініцыятарамі выступлення сталі работнікі нацыянальнага дзіцячага лагера “Зубраня”, у якім зараз і адпачывае таленавітая моладзь з усёй Беларусі. Такой колькасці гасцей наша парафія яшчэ не сустракала, бо паказаць свой талент да нас […]

18 лістапада 2012 18:14

Конкурс ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”

1 снежня ў нашай парафіі адбудзецца моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім будзе праведзены  конкурс ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”. Конкурсу будзе папярэднічаць цыкл катэхэз “Другі Ватыканскі Сабор: як гэта было”, на якіх моладзь даведаецца пра прадпасылкі правядзення, ход, вынікі і наступствы сабору. Да ўдзелу ў “Андрэйках” і ў конкурсе ведаў запрошана моладзь з суседніх […]

12 лістапада 2012 20:24

Кастрычнік, пражыты разам з Марыяй

27 кастрычніка адбылася пілігрымка дзяцей і моладзі нашай парафіі ў Лучай як падзяка за ружанцовы месяц, пражыты разам з Марыяй. У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што дзеці і моладзь на працягу месяца кастрычніка прыходзяць у касцёл на Ружанцовае набажэнства, якое рыхтуюць і праводзяць самі. У гэтым годзе кожны хлопчык і дзяўчынка атрымалі абразок […]

29 кастрычніка 2012 12:46

Да 98 гадавіны з дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка

22 кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой з нагоды  98 гадавіны з дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, якая адзначалася  21 кастрычніка, моладзь нашай парафіі прадставіла літаратурную кампазіцыю “Ён адышоў і адначасова застаўся з намі”. Былі прачытаны вершы розных гадоў, якія прысвяціла кардыналу Казіміру Свёнтку наша парафіянка Вікторыя Тарасевіч. Моладзь дзялілася сваімі ўражаннямі аб памятнай […]

22 кастрычніка 2012 20:57

Урачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

21 кастрычніка ў нашай парафіі адбылося ўрачыстае ўнясенне рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванае да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый  у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Рэліквіі крыві для нарачанскай парафіі па просьбе вернікаў перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар Яго Святасці Папы Яна Паўла ІІ. Вернікі нарачанскай […]

21 кастрычніка 2012 16:41

Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ

Перад урачыстым унясеннем рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нашай парафіі распачаўся Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ, падчас якога вернікі будуць разважаць над духоўнай спадчынай Вялікага Папы. Прапануем Вашай увазе тэксты духоўных практыкаванняў.   ДУХОВНЫЕ РАЗМЫШЛЕНИЯ С ИОАННОM ПАВЛОМ II День первый ПРИЗВАНИЕ Уверен, что результат конклава 16 октября 1978 года стал неожиданностью […]

18 кастрычніка 2012 20:11

16 кастрычніка – дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім

У парафіі Святога Апостала Андрэя в. Нарач 16 кастрычніка ў дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім пасля вячэрняй Святой Імшы адбылася працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.  Малітва, якая прагучала ў гэты час, была  выразам удзячнасці за дар пантыфікату Вялікага Папы  і падзякі за чацвёртую гадавіну ўстаноўкі помніка гэтаму славутаму чалавеку на касцёльнай […]

17 кастрычніка 2012 09:19

14 кастрычніка ў касцёле Святога Апостала Андрэя в. Нарач распачаўся Год веры

14 кастрычніка ў касцёле Святога Апостала Андрэя в. Нарач урачыстым унясеннем Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла распачаўся  Год веры. Прапануем  увазе наведвальнікаў нашага сайта Каляндар Года веры нашай парафіі Каляндар Года веры ў парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач Кастрычнік Пачатак Года веры (14 кастрычніка) Святочная Імша і ўрачыстае ўнясеннне Дакументаў Другога […]

14 кастрычніка 2012 19:58

Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўку да ўрачыстага ўнясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

План духоўнай падрыхтоўкі вернікаў нарачанскай парафіі да ўрачыстага ўнясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванага да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы   16 кастрычніка Дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім: працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за дар пантыфікату Вялікага Папы  і падзякі за чацвёртую гадавіну ўстаноўкі на тэрыторыі касцёла […]

8 кастрычніка 2012 18:19

Урачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

21 кастрычніка ў нашай парафіі адбудзецца ўрачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванае да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы, які адзначаецца 22 кастрычніка. Рэліквіі крыві для нарачанскай парафіі па просьбе вернікаў перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар Яго Святасці Папы Яна Паўла ІІ. Урачыстая сустрэча рэліквій у цэнтры в. Нарач і ўнясенне […]

Разважанні над таямніцамі Святла Святога Ружанца паводле кс. Яна Твардоўскага

У гэтым цудоўным месяцы кастрычніку, прысвечаным Маці Божай Ружанцовай, прапануем Вашай увазе разважанні над таямніцамі Святла Святога Ружанца паводле ксяндза Яна Твардоўскага. Сябра, калі маеш жаданне стаць вялікім, мусіш стаць малым. Быць малым – азначае верыць , як вераць дзеці,  любіць, як любяць дзеці, маліцца, як моляцца дзеці. Каб палюбіць ПА-САПРАЎДНАМУ, шчыра і адданна Езуса […]

3 кастрычніка 2012 10:00

Да першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка

Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. У нашым касцёле Св. Імша за памерлага кардынала будзе цэлебравацца ў нядзелю, 22ліпеня, у 10.30. Нарачанцы праводзілі духоўную падрыхтоўку да першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка. У праграме падрыхтоўкі былі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэта якіх – узгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага […]

16 ліпеня 2012 21:17

XVІІ пешая пілігрымка НАРАЧ – БУДСЛАЎ

Сёння  пасля Святой Імшы, якая распачнецца  ў 12 гадзін,  з нашай парафіі выйдзе XVІІ пешая пілігрымка   НАРАЧ –   БУДСЛАЎ. Каб пешшу прайсці шлях да Маці Божай Будслаўскай, ужо выказалі жаданне 230 чалавек. Да трона Апякункі Беларусі нарачанцаў чакае шлях у тры дні.

4 ліпеня 2012 07:33

Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўкуда першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка

Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўкуда першай гадавіны  смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. У праграме падрыхтоўкі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца ўзгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага беларускага кардынала: конкурс малюнкаў, конкурс ведаў для дзяцей і моладзі; спецыяльныя казанні і прагляд фільмаў пра кардынала Свёнтка для дарослых. Плануецца, што […]

29 чэрвеня 2012 10:29

Эўхарыстычная працэсія ў Нарачы

10 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Божага Цела па вуліцах Нарачы прайшла эўхарыстычная працэсія.

11 чэрвеня 2012 18:08

Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ

Ужо восьмы год у нашай парафіі існуе добрая традыцыя: у дзень, калі ў мясцовых школах адбываюцца выпускныя вечары, пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў сталасці, перад тым, як сесці за святочны стол і сустрэць першае ў сваім жыцці дарослае світанне, выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, роднымі і сябрамі прыходзяць у касцёл (праваслаўныя ідуць у царкву) на […]

10 чэрвеня 2012 20:21

Свята на заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года

20 мая дзеці і моладзь нашай парафіі адзначылі заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года на ўлонні прыроды вясёлым пікніком.

21 мая 2012 13:48

«…<2223242526>…»
Расклад Св. Імшаў
Панядзелак 08:30 18:30
Аўторак 08:30 18:30
Серада 08:30 18:30
Чацвер 08:30 18:30
Пятніца 08:30 18:30
Субота 08:30 18:30
Няделя 09:00 11:00 13:00

Магчымы змены

Парадак катэхезы на 2025-2026 гг.

Парафіяльная канцэлярыя
Панядзелак 09:30-11:00
Аўторак 16:00-18:00
Серада 09:30-11:00; 16:00-18:00
Пятніца 09:30-12:00; 15:30-18:00

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонцы КАНТАКТЫ

<? pll_e('link_ig'); ?> <? pll_e('link_vk'); ?> <? pll_e('link_yt'); ?> <? pll_e('karmel_by'); ?> <? pll_e('radio_maria_by'); ?> <? pll_e('cth_by_link'); ?>

© Leanid Sukhoi 2022