Святкаванне ўрачыстасцей 20-годдзя аднаўлення дзейнасці кармелітаў босых у Нарачы
14 снежня ў нашай парафіі падчас вячэрняй Святой Імшы распачалося святкаванне ўрачыстасцей 20-годдзя аднаўлення дзейнасці кармелітаў босых у Беларусі. Разам са шматлікімі вернікамі нарачанскай парафіі радасць дня 14 снежня, калі ў нашу парафію прыехаў першы кармеліт, раздзялілі айцы і браты-кармеліты з суседніх парафій: Мядзела і Канстанцінава. Пробашч парафіі а.Бярнард Радзік успомніў усіх айцоў-кармелітаў, якія працавалі […]
14 снежня 2009 20:56
Падрыхтоўка да 20-гадовага юбілею аднаўлення служэння кармелітаў босых у Беларусі
2009 год з’яўляецца юбілейным для тых парафій нашай дыяцэзіі, дзе нясуць сваё служэнне кармеліты босыя, бо дваццаць год таму ў нашу знявечаную бязвер’ем краіну прыехалі з місіяй айцы-кармеліты. Першай прымала айцоў-кармелітаў парафія Святога Апостала Андрэя ў Нарачы. Сімвалічна тое, што айцы-кармеліты распачалі сваю дзейнасць у Нарачы 14 снежня, у дзень успаміну Святога Яна ад Крыжа, […]
6 снежня 2009 11:42
Перададвэнтовае спатканне для дзяцей і моладзі “Андрэйкі”
21 лістапада ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае спатканне для дзяцей і моладзі “Андрэйкі”, якое звычайна папярэднічае пачатку Адвэнту. Тэма сустрэчы – “Барацьба паміж дабром і злом”. У 12 гадзін парафіяльны дом сустракаў дзяцей. З-за іх шматлікай колькасці плебанія нагадвала пчаліны вулей. Самыя маладыя парафіяне ўважліва глядзелі сцэнічную пастаноўку, падрыхтаваную моладдзю парафіі, прымалі актыўны ўдзел у […]
21 лістапада 2009 12:34
Святкаванне першай гадавіны асвячэння помніка Яна Паўла II у Нарачы
16 кастрычніка 2009 года ў 31 гадавіну пачатку Пантыфікату Яна Паўла II у нашай парафіі адбылася Святая Імша з нагоды гадавіны ўстаноўкі і асвячэння помніка гэтаму Вялікаму Папу на тэрыторыі нашага касцёла. Святую Імшу цэлебраваў ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Напачатку вернікі сабраліся ля помніка Яну Паўлу II, дзе маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі гэтага Вялікага чалавека. У […]
16 лістапада 2009 12:20
З 31 кастрычніка парафіяльны сайт пачаў працу на новым рухавічку PHP з выкарыстаннем базы дадзеных MySQL. Дзякуючы гэтаму стала магчыма рэалізаваць досыць дужа функцый, тым самым вельмі спросціўшы абнаўленне старонак і дадаванне новых падзей. – Новы дызайн – Абноўлены ўсе старонкі – Прыемная навігацыя – Новы відэаплэер для прагляду відэаролікаў – Кардынальна зменена фотагалерэя і […]
31 кастрычніка 2009 00:18
Пілігрымка нашых парафіянаў па святых мясцінах Гродзеншчыны і Палесся
10-11 кастрычніка адбылася пілігрымка нашых парафіянаў па святых мясцінах Гродзеншчыны і Палесся. Горад Навагрудак з яго шматвекавой гісторыяй, Замкавай гарой, Фарным касцёлам – вось першы прыпынак нашых пілігрымаў. Далей шлях ляжаў у Жыровічы, дзе вернікі не толькі маліліся перад абразом Маці Божай Жыровіцкай, але і мелі магчымасць акунуцца ў жыровіцкай купелі. Пасля Жыровічаў нарачанскія пілігрымы […]
12 кастрычніка 2009 00:02
11 кастрычніка адбылася сустрэча вернікаў нашай парафіі з ксяндзом-кардыналам Казімірам Свёнткам на пярэдадні 95-годдзя Яго Эмінэнцыі. Нарачанцы прыехалі ў Пінск, каб скласці самыя шчырыя пажаданні Чалавеку, Сведку Веры, які сваё жыццё склаў на алтар служэння Богу. Ксёндз-кардынал зачараваў усіх сваёй энергіяй, аптымізмам, інтэлігентным гумарам. А аповед Яго Эмінэнцыі пра страшныя часы пераследу і атэізму яшчэ […]
11 кастрычніка 2009 00:56
Пасвячэнне ў дыяканы братоў Андрэя, Аляксандра і Паўла
19 і 20 верасня 2009 г. даўно чакалі кармэліты босыя ў Беларусі, а таксама родныя, сваякі і знаёмыя маладых братоў, якія складалі ўрачыстыя шлюбы і прымалі пасвячэнне ў дыяканы. Трэці раз у Нарачы адбываліся ўрачыстасці прысвячэння Богу юнакоў, якія адказалі на заклік Хрыста: «Ідзі за Мной». Амаль дзесяць гадоў таму браты пачулі голас паклікання. Аляксандр […]
20 верасня 2009 00:43
Вечныя манаскія шлюбы братоў Аляксандра і Паўла
19 і 20 верасня 2009 г. даўно чакалі кармэліты босыя ў Беларусі, а таксама родныя, сваякі і знаёмыя маладых братоў, якія складалі ўрачыстыя шлюбы і прымалі пасвячэнне ў дыяканы. Трэці раз у Нарачы адбываліся ўрачыстасці прысвячэння Богу юнакоў, якія адказалі на заклік Хрыста: «Ідзі за Мной». Амаль дзесяць гадоў таму браты пачулі голас паклікання. Аляксандр […]
19 верасня 2009 00:15
16 жніўня адбыўся фэст св. Роха. У гэты дзень ў нашай парафіі два значныя юбілеі: 575-годдзе ўтварэння парафіі і 105-годдзе кансэкрацыі цяперашняй святыні. Таксама у гэты дзень споўнілася 25 год манаскага жыцця а. Бернарда, пробашча парафі і а. Паўла, які кансэкраваў святую Імшу.
16 жніўня 2009 00:14
Пілігрымка ў Гудагай на фэст Маці Божай Шкаплернай
19 ліпеня пілігрымы нашай парафіі вярнуліся з Гудагаю з фэсту Маці Божай Шкаплернай. Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з пілігрымаў Лукохва Віка: “Ярка свеціць сонца, лёгкія павевы ветру гайдаюць галінкі прыгожых дрэў… Усе спяшаюцца на возера, а мы, на гэты раз ужо на веласіпедах, накіроўваемся ў Гудагай на свята Маці Божай Шкаплернай. Невялікай групай (усяго 9 […]
20 ліпеня 2009 00:14
19 ліпеня у нашай парафіі выступіў хор з Брэста, які прадставіў праграму вялікіх містыкаў Кармелю “Песні Духа”.
19 ліпеня 2009 00:14
Прэзентацыя фотаэнцыклапедыі “Нашы касцёлы”
12 ліпеня у нашу парафію завітаў Дзяніс Салаш, які пасля св. Імшы а 10.30 прадставіў фотаэнцыклапедыю “Нашы касцёлы”…
12 ліпеня 2009 00:13
Пілігрымка на Мядзельскую Кальварыю
10 ліпеня на Мядзельскую Кальварыю вырушыла 10 юбілейная пілігрымка Нарач-Мядзел, дзе ўвечары адбыўся Крыжовы шлях і на Гары Трох Крыжоў Святая Імша, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч…
11 ліпеня 2009 00:13
Перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі
Фотарэпартаж з перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі ў нашай парафіі.
5 ліпеня 2009 00:12
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)