Здаецца зусім нядаўна мы толькі распачалі новы навучальны і катэхэтычны год. Здавалася, што лета ніколі не надыдзе, але час робіць свае справы: надае нам новыя падзеі, здарэнні і мерапрыемствы, хлівіны радасці і смутку, якія нам дапамагаюць ісці да дасягнення сваёй мэты.

Надышоў май, прыгрэла сонейка, а гэта значыць, што можна пачаць лічыць дні да пачатку канікул.  Ура!!!!. А каб яшчэ больш радасна сустрэць гэты час, моладзь нашай парафіі збіраецца на прыгожым беразе ракі, каб падзякаваць Пану Богу за заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года.

Мы лучымся ў прыгожым спеве з навакольным асяроддзем, бо нашыя сэрцы перапоўнены радасцю, але не толькі спевам цешыліся, не абышлося без любімай гульні дзяцей і моладзі, а асабліва а. Бярнарда – футбола. Пасля ўсяго гэтага мы духоўна ўзмацніліся, але вось фізічна трохі аслаблі. Таму быў наладжаны вельмі смачны пачастунак. Але час бяжыць, і ўсё мае свой канец, так і нашае спатканне скончылася, але ў сэрцы кожнага яго ўдзельніка яно працягвае жыць.

Няхай час летняга адпачынку падорыць нам шмат сілаў, сустрэч і знаёмстваў, але галоўнае, каб працягвалася незалежна ад пораў года наша сяброўства з Езусам Хрыстом.

Аўтар: Адміністратар