18 мая вернікі нарачанскай парафіі адзначылі 91 гадавіну з дня нараджэння благаслаўлёнага  Яна Паўла ІІ.

Да гэтай даты моладзь парафіі падрыхтавала літаратурную кампазіцыю, падчас якой чыталіся ўрыўкі з сачыненняў “Жыць, як вучыў Вялікі Папа” маладых парафіянаў, якія яны прадставілі на конкурс, які праводзіўся ў межах падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ.

У суботу, 21 мая, у нашай парафіі адбудзецца Імша-падзяка за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аўтар: Адміністратар