Да 97 гадавіны з Дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе літаратурна-музычную кампазіцыю “Ён быў незвычайны”.

Асоба гэтага незвычайнага Чалавека добра вядома нарачанскай моладзі, бо ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў пра першага беларускага кардынала, пераможцы конкурсу былі на аўдыенцыі ў гэтага ахвярнага святара, моладзь парафіі прадстаўляла тэатральную пастаноўку “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаную кардыналу Свёнтку, на міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве і беларускай Парафіядзе ў Івянцы. (ІІ і І месцы).

І хоць кардынала Казіміра Свёнтка ўжо няма сярод нас, яго жыццё з’яўляецца сапраўдным катэхізісам, па якім яшчэ многія і многія пакаленні беларускай моладзі можна навучыць Веры, Надзеі і Любові.

Аўтар: Адміністратар