Сёння, 5 чэрвеня, з нагоды Года Божай міласэрнасці ў нашай парафіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага па сем’ях нашай парафіі.

Пяць год таму Езус Міласэрны ўжо наведваў сем’і нашых парафіянаў. Сімвалічным з’яўляецца тое, што абразы Езуса Міласэрнага, якія перэгрынуюць, нарачанцы прывезлі з санктуарыя Божай міласэрнасці ў Кракаве, дзе іх і асвяцілі.

Сёння перад пачаткам перэгрынацыі падчас эўхарыстычнай працэсіі вернікі маліліся Вяночак да Божай міласэрнасці. Пасля пад спеў хору жыхары адной з вуліц вёскі Нарач і жыхары вёскі Мікіткі, прывітаўшы, забралі абразы Езуса Міласэрнага, каб у свае сем’і, дамы несці пасланне любові і прабачэння, каб кожны, хто заблукаў у гэтым свеце, адкінуўшы свой страх, мог усклікнуць: Езу, давяраю Табе!

Аўтар: Адміністратар