“Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”
Да 72 гадавіны Святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 8 красавіка 2011 года, моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”.
У мінулым годзе напярэдадні 71 гадавіны Святарства Яго Эмінэнцыі ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны асобе кардынала Казіміра.
10 абсалютных пераможцаў гэтага конкурсу мелі шчасце 8 красавіка 2010 года, у 71 гадавіну Святарства Яго Эмінэнцыі, пабываць у Пінску і сустрэцца з кардыналам Казімірам Свёнткам.
Зараз гэтыя юнакі і дзяўчаты хочуць падзяліцца сваімі ўражаннямі ад знаёмства з кардыналам Казімірам, расказаць усім вернікам нашай парафіі пра гэтага незвычайнага Чалавека, Сведку веры, ахвярнага пастыра.
Паказ пастаноўкі запланаваны на Вялікую суботу. І гэта невыпадкова, бо гэты дзень па добрай даўняй традыцыі ў нашай парафіі лічыцца “тэатральным днём”, і дарэчы будзе напярэдадні Вялікадня расказаць парафіянам пра таго, хто непасрэдна спрычыніўся да аднаўлення, уваскрэсення Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
Тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера” моладзь нарачанскй парафіі збіраецца прадставіць на ІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Аўтар: Адміністратар