“Вітай, Марыя….” Не толькі анёл вітаў Найсвяцейшую Панну падчас Звеставання, але і ўсе дзеткі (каля 80 чалавек), якія сёння сабраліся на свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.

Чаму свята прысвечана менавіта гэтай простай Жанчыне? Напэўна, кожнага хвалюе гэта пытанне. Але адказ на яго вельмі просты. Зараз перажываем асаблівы месяц – кастрычнік. А асаблівы таму, што аддаём пашану нашай Нябеснай Маці праз малітву на Ружанцы.

Молячыся Ружанец, падумаем аб сутнасці ракі. Яна створана з незлічонай колькасці маленькіх кропелек вады. Кропелькі разам ствараюць магутную раку, якая нясе караблі і мае здольнасць змяніць пустэльню ў квітнеючы сад. Таксама з Ружанцам.

Так і нашыя дзеткі, якія праз увесь месяц прыходзілі да Маці, стварылі вялікую раку сваіх сэрцаў, з якіх прасочваліся кропелькі малітваў і просьбаў не толькі ў сваіх інтэнцыях, але і ў інтэнцыях ўсяго Касцёла.

Як падзяка за ружанцовую малітву, анёлы запрасілі дзяцей у падарожжа да Маці. Падчас доўгай дарогі іх сустракалі розныя казачныя героі, але, як заўсёды, не адно свята не абходзіцца без цёмных сіл. Але на гэты раз нячысцікі таксама захацелі пайсці паглядзець на Панну Марыю, але пры адной умове, што стануць лепшымі, і ў іх гэта атрымалася. Але нягледзячы на цяжкасці падчас дарогі, усё ж такі сустрэча адбылася.

Найсвяцейшая Панна Марыя прывітала кожнага сваёй шчырай усмешкай. Звярнулася да кожнага маленькага Свайго шанавальніка. Асабліва адудзячыла невялічкімі падарункамі тым, хто не шкадаваў часу, каб прыйсці на Ружанец і пабыць разам з Ёй.

Усё свята было падрыхтавана моладдзю парафіі. Сваю працу яны ахвяравалі ў інтэнцыі аб далейшай апецы Маці Божай над нашай парафіяй, а таксама аб добрым плёне перэгрынацыі абраза “Езуса Міласэрнага” па нашых сем’ях.

“Аддаём Табе чэсць, Панна поўная ласкі, найрыгажэйшая з дачок чалавецкіх, за тое, што пажадала стацца Маці Сына Божага.”

Няхай малітва на Ружанцы будзе для кожнага з нас крыніцаю ўзмацнення і дапамогі ў жыцці, веры, надзеі і любові ўсюды, дзе мы ёсць, для ўсіх людзей, якіх сустрэнем.

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Свята ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

Аўтар: Адміністратар