Перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”
26 лістапада ў нашай парафіі адбылося традыцыйнае перададвэнтовае моладзевае спатканне “Андрэйкі”. На гэтым свяце, акрамя моладзі нашай парафіі, прысутнічалі госці з Мядзела.
Як заўсёды, гаспадаром свята быў Святы Апостал Андрэй. Але на гэты раз да нарачанцаў у госці завіталі … зоркі расійскай эстрады: новыя рускія бабкі, Верка Сярдзючка, Алена Ваенга, Мікалай Баскаў і Аксана Фёдарава, Вячаслаў Зайцаў, якія не толькі весялілі гасцей свята, але праводзілі розныя конкурсы і гульні.
Завяршылася спатканне моладзі вясёлай, шумнай дыскатэкай, каб на час Адвэнту трохі суцішыцца, зазірнуць углыб сябе і падрыхтаваць свае сэрцы да нараджэння Збаўцы.




















![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)