16 кастрычніка – дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім
У парафіі Святога Апостала Андрэя в. Нарач 16 кастрычніка ў дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Рымскім пасля вячэрняй Святой Імшы адбылася працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Малітва, якая прагучала ў гэты час, была выразам удзячнасці за дар пантыфікату Вялікага Папы і падзякі за чацвёртую гадавіну ўстаноўкі помніка гэтаму славутаму чалавеку на касцёльнай тэрыторыі.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)