14 кастрычніка ў касцёле Святога Апостала Андрэя в. Нарач распачаўся Год веры
14 кастрычніка ў касцёле Святога Апостала Андрэя в. Нарач урачыстым унясеннем Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла распачаўся Год веры. Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта Каляндар Года веры нашай парафіі
Каляндар Года веры ў парафіі Святога Апостала Андрэя в.Нарач
Кастрычнік
Пачатак Года веры (14 кастрычніка)
Святочная Імша і ўрачыстае ўнясеннне Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору і Кампендыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла
Спецыяльныя казанні, прысвечаныя Другому Ватыканскаму Сабору: прадпасылкі правядзення, ход сабору, вынікі і наступствы”
Навэнна да Маці Божай Будслаўскай (на працягу дзевяці першых субот кожнага месяца. Пачатак навэнны 6 кастрычніка)
Урачыстае ўнясенне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаванае да літургічнага ўспаміну Вялікага Папы (21 кастрычніка)
Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 98 гадавіне з дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка (22 кастрычніка)
Катэхэзы для дарослых з мэтай лепшага пазнання Катэхізіса
Пілігрымка дзяцей і моладзі парафіі ў Лучай як падзяка за месяц кастрычнік, пражыты разам з Марыяй (27 кастрычніка)
Лістапад
Навядзенне парадку на парафіяльных могілках
Малітва за ўсіх памерлых нашай парафіі, ушанаванне памяці ахвяраў сусветных войнаў
Катэхэзы для дзяцей і моладзі “ Другі Ватыканскі Сабор: як гэта было”
Дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі” з правядзеннем конкурсу ведаў “Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор”
Урачысты ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл
Снежань
Споведзь і прыняцце Сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі па ўсіх вёсках нашай парафіі як знак таго, што Езус у цярпенні ніколі не пакідае чалавека аднаго
Адвэнтавыя рэкалекцыі “Марыя – Маці нашай веры”
Навэнна да Дзіцяткі Езуса як падзяка малодшага пакалення за атрыманы дар веры
Традыцыйнае каляднае ламанне аплаткам для дзяцей, моладзі і розных парафіяльных груп
Студзень
Паглыбленне ведаў пра праўды веры, абапіраючыся на Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла
Марыйныя набажэнствы ў кожную трэцюю нядзелю месяца як выраз пашаны да Марыі – Маці нашай веры
Люты
Апека над хворымі, састарэлымі, інвалідамі праз аказанне ім не толькі духоўнай, але і матэрыяльнай дапамогі
Сакавік
Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху як падзяка за дар адкупленняі перапрашэнне за нашы грахі і грахі ўсяго свету
Велікодная споведзь і прыняцце Сакрамэнтаў хворымі і пажылымі людзьмі па ўсіх вёсках нашай парафіі
Велікапосныя рэкалекцыі “Радасць і надзея, якую дае вера”
Пілігрымка ў Вільню да Маці Божай Вастрабрамскай з удзелам у свяце “Казюкі”
Красавік
Свята Божай Міласэрнасці як знак збаўлення для ўсіх людзей.
Працэсія да помніка Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці за беатыфікацыю Вялікага Папы і прысутнасць яго рэліквій у нашым касцёле
Святкаванне 74 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка
Май
Аднаўленне крыжоў і прыдарожных каплічак
Маёвыя і чэрвеньскія набажэнствы каля вясковых прыдарожных крыжоў як публічнае сведчанне нашай веры
Цэлебрацыя Святых Імшаў каля вясковых прыдарожных крыжоў для магчымасці ўдзелу ў іх людзей сталага ўзросту
Святкаванне другой гадавіны беатыфікацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Пілігрымка парафіянаў ў Вадавіцы, на радзіму Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, прымеркаваная да другой гадавіны беатыфікацыі Вялікага Папы
Працэсія Божага Цела па вуліцах Кабыльніка як знак нашай веры ў Езуса, прысутнага ў Найсвяшейшым Сакрамэнце
Свята Першай Камуніі
Чэрвень
Святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў мясцовых школ
Перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай (23-24 чэрвеня)
Ліпень
ХVІІІ Пешая пілігрымка ўдзячнасці за дар веры Нарач-Будслаў: Тры дні з Марыяй
Перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы з Лізье “Святая Тэрэза як прыклад дзіцячага даверу Нябеснаму Айцу”
Жнівень
Святкаванне ўрачыстасці Святога Роха ў парафіі. Сакрамэнт Канфірмацыі як знак прысутнасці Духа Святога сярод вернікаў
Выступленне беларускага гурта “РЭХА”
Верасень
Асвячэнне школьных прыладаў і малітва за студэнтаў і школьнікаў: у новы катэхетычны і навучальны год з Божым благаслаўленнем
Кастрычнік
Ружанцовае набажэнства як падзяка за Год веры
Лістапад
Заканчэнне Года веры. Устанаўленне крыжа ў пачатку вёскі Кабыльнік як падзяка за дар адкуплення і сведчанне нашай веры. 24 лістапада 2014 годава ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, – Святая Імша на заканчэнне Года веры і публічнае чытанне Сімвала веры.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)