З нагоды пастырскай акцыі правядзення Марыйнага дня, аб’яўленай Папам Францішкам, сёння ў нашай парафіі пасля Святой Імшы ў 10.30 адбылося Марыйнае набажэнства, пасля якога быў прачытаны акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Правядзенне Марыйнага набажэнства ў нарачанскай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй. Кожную трэцюю нядзелю месяца падчас Марыйнага набажэнства ўшаноўваецца Марыя ў нарачанскім абразе, чытаюцца […]
13 кастрычніка 2013 19:00
Дыяканскія пасвячэнні ў нарачанскай парафіі
Сёння ў нашым касцёле ў 12 гадзін адбылася Святая Імша, падчас якой з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі брат Павел Герман OCD атрымаў дыяканскія пасвячэнні.
12 кастрычніка 2013 21:22
Святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця
У нядзелю, 6 кастрычніка, падчас Святой Імшы ў 10.30 вернікі нарачанскай парафіі дзякавалі Усемагутнаму Богу за вызначэнне даты кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Падчас Святой Імшы, а асабліва падчас адарацыйнага набажэнства нарачанцы дзякавалі Богу за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця. Пасля Святой Імшы вернікі […]
7 кастрычніка 2013 22:06
Уступленне на пасаду пробашча нарачанскай парафіі айца Пятра Фарыны OCD
У нядзелю, 6 кастрычніка, падчас Святой Імшы ў 10.30 ў нашым касцёле адбыўся абрад уступлення на пасаду пробашча нарачанскай парафіі айца Пятра Фарыны OCD. Пасля прачытання дэкрэта дэканам Будслаўскага дэканата ксяндзом Багуславам Маджэеўскім адбылося вызнанне веры і айцец Пётр прысягнуў, што даручаныя абавязкі будзе выконваць сумленна. Напрыканцы Святой Імшы вернікі прывіталі а. Пятра як пробашча […]
Развітанне нарачанцаў з пробашчам парафіі айцом Бэрнардам Радзікам OCD
Сёння нарачанцы развітваліся з а. Бэрнардам Радзікам OCD, які шчыра і аддана служыў Богу і людзям у нарачанскай парафіі на працягу дванаццаці год. Вернікі парафіі дзякавалі Богу за ахвярнае служэнне свайго пастыра і прасілі для яго Божага благаслаўлення і апекі Марыі, Каралевы Кармэля. Зараз айцец Бэрнард будзе працаваць у Брэсце, а новым пробашчам парафіі прызначаны […]
29 верасня 2013 18:42
Акцыя “Мой каменьчык для рэстаўрацыі Мядзельскай Кальварыі”
У нарачанскай парафіі аб’яўлена акцыя “Мой каменьчык для рэстаўрацыі Мядзельскай Кальварыі”. Вернікам прапанавана прынесці хоць адзін каменьчык на рэстаўрацыю Мядзельскай Кальварыі і пакласці яго ў вызначанае месца. Калі камянёў збярэцца дастатковая колькасць, яны будуць перавезены ў Мядзел. Нарачанцы ўжо маюць такі вопыт збірання камянёў. З каменьчыкаў, прынесеных вернікамі, да 100-годдзя кансэкрацыі касцёла на прыкасцёльным пляцы […]
15 верасня 2013 15:42
Прайсці шляхам Збаўцы па Мядзельскай Кальварыі
З нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа мядзельскія айцы-кармэліты запрашаюць на Крыжовы шлях, які адбудзецца на Мядзельскай Кальварыі ў суботу, 14 верасня, у 13 гадзін. Пасля Крыжовага шляху на Гары трох крыжоў адбудзецца Святая Імша, якую будзе цэлебраваць ксёндз-прэлат Эдмунд Даўгіловіч.
7 верасня 2013 09:28
Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы аб міры ў Сірыі
7 верасня моладзь нарачанскай парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой будзе маліцца аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Па ініцыятыве Папы Францішка 7 верасня 2013 года аб’яўлены ва ўсім свеце днём посту і малітвы аб міры ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Адказваючы на гэты важны […]
5 верасня 2013 20:19
Нарачанская моладзь развітваецца з летам
Моладзь нарачанскай парафіі традыцыйна адзначыла пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года, сабраўшыся разам на ўлонні прыроды на пікнік.
25 жніўня 2013 21:41
Тры крыжы на ўзгорку на фоне вечаровага неба… Гэта не міраж, не фантазія чуйнага чалавечага ўяўлення. Гэта сапраўды Галгофа. Мядзельская Кальварыя, якой, нягледзячы на віхуры мінулых часоў, наканавана жыць. Да пачатку ХХ ст. горад, які ў гістарычных дакументах згадваецца таксама як Мядзела, Мядзнол, Мядзюль, падзяляўся на дзве часткі — Стары Мядзел і Новы, альбо Каронны, […]
Урачысты ўспамін Святога Роха ў нарачанскай парафіі
Сёння нарачанцы адзначалі ўрачысты ўспамін Святога Роха. Святую Імшу цэлебраваў ксёндз Павел Беразун, які ўдзяліў усім вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.
18 жніўня 2013 22:13
Саракагадзіннае набажэнства ў нарачанскай парафіі
Культ святых ў нарачанскай парафіі Як пісаў ксёндз Ян Твардоўскі, “ёсць святыя далёкія і блізкія, сардэчныя і менш сардэчныя, любімыя і вельмі любімыя. І хоць усе яны пайшлі да неба, але не да ўсіх аднолькава мы выцягваем рукі, не ўсе аднолькава могуць нас узрушыць. Некаторыя абразікі святых прагна трымаем пры сабе і не хочам выпускаць […]
12 жніўня 2013 19:14
“Нельга чорнае назваць белым і наадварот, нельга згаджацца на шэрае”
Напярэдадні другой гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка прапануем Вашай увазе разважанні дзяцей і моладзі нарачанскай парафіі пра ролю асобы гэтага вялікага чалавека ў іх жыцці. Інтэрв’ю ў дзяцей і моладзі, праведзенае 7 красавіка 2013 года ў парафіі Святога Апостала Андрэя вёскі Нарач. – Кім для вас быў святой памяці кардынал Казімір Свёнтак і які ўплыў […]
11 ліпеня 2013 20:57
Да другой гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць другую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. Да гэтай даты ў парафіі будзе арганізавана фотавыстава “Непахісны сведка веры, якая жыве”. Таксама нарачанцы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з выказваннямі дзяцей і моладзі парафіі пра ролю асобы вялікага кардынала ў іх жыцці. У нядзелю, 21 ліпеня, у той […]
Будслаўскія ўрачыстасці на каналах БТ
Прапануем Вашай увазе рэпартажы розных каналаў БТ са святкавання ўрачыстасцей у Будславе: Copyright “Телеканал Минщина“ Copyright “Францисканський Світ“ Copyright “Народная газета“ Copyright “Телеканал ОНТ” Copyright “Телеканал ОНТ” Copyright “Сайт ГомельКатолік“
9 ліпеня 2013 18:06
Ружы для Маці Божай Будслаўскай
Самыя яркія і запамінальныя моманты пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў у фотарэпартажы Ірыны Жалубоўскай:
7 ліпеня 2013 15:58
XVIIІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
Сёння ў 12 гадзін у нарачанскім касцёле адбудзецца Св. Імша, пасля якой вырушыць XVIIІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. 210 чалавек ужо выказалі жаданне пешшу пайсці да Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымаў чакае шлях у тры дні. Агульная інтэнцыя пілігрымкі – падзяка за дар веры і просьба аб узмацненні гэтага вялікага дару, а таксама просьба аб добрым духоўным […]
2 ліпеня 2013 20:34
Цуд уначы, або Будслаў у Нарачы
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта фотарэпартаж з чування вернікаў нарачанскай парафіі пры копіі абраза Маці Божай Будслаўскай:
24 чэрвеня 2013 11:33
“Пуцяводная зорка, якая асвяціла шлях усім заблукаўшым у цемры бязвер’я”
Сёння наша парафія вітала копію абраза Маці Божай Будслаўскай. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі. Прывітанне абраза Маці Божай Будслаўскай. Маці Божая, Маці нашага Збаўцы, вітаем Цябе ў будслаўскім абразе, які, пераадолеўшы сотні кіламетраў, пабываўшы ў розных гарадах, мястэчках і вёсачках Беларусі, завітаў і ў нашу парафію! Маці Божая Будслаўская, ужо чатырыста год наша […]
23 чэрвеня 2013 20:46
Да перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта тэксты разважанняў на час перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нарачанскай парафіі. 15.00-16.00 Вяночак да Божай міласэрнасці. Пісьмо Езуса вернікам нарачанскай парафіі. Праводзіць моладзь парафіі Пісьмо Езуса да вернікаў нарачанскай парафііі «Я хачу, каб было ўстаноўлена свята Міласэрнасці. Я хачу, каб абраз, які ты намалюеш пэндзлем, быў урачыста асвечаны […]
15 чэрвеня 2013 15:59
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)