Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўкуда першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нашай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўкуда першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня. У праграме падрыхтоўкі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца ўзгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага беларускага кардынала: конкурс малюнкаў, конкурс ведаў для дзяцей і моладзі; спецыяльныя казанні і прагляд фільмаў пра кардынала Свёнтка для дарослых. Плануецца, што дзеці і моладзь, пераможцы конкурсаў малюнкаў і ведаў, 21 ліпеня паедуцьу Пінск на Святую Імшу, якая будзе цэлебравацца за памерлага кардынала ў пінскай катэдры.
Праграма падрыхтоўкі да першай гадавіны са дня смерці
кардынала Казіміра Свёнтка
(21 ліпеня 2012 года)
Конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “Ён нёс Хрыста праўдзіва, ён нёс Хрыста ўсім!”
Цыкл канферэнцый “Сведка нязломнай веры” падчас пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў (праводзяць айцы-кармеліты).
Нядзеля 01.07.2012
Падчас Святых Імшаў казанне “Жыццё і пастырскае служэнне кардынала Казіміра Свёнтка”
Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Маці Міласэрнасці”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку
Нядзеля 08.07.2012
Падчас Святых Імшаў казанне “Мяне ўтрымала пры Богу мая моцная, непахісная вера”
Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Вяртанне”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку.
Пасля Святой Імшы ў 10.30 – катэхеза для дзяцей і моладзі “Сапраўдны прыклад ХХ веку”
Нядзеля 15.07.2012
Падчас Святых Імшаў казанне “Аптыміст з душою рамантыка” Пасля Святой Імшы ў 10.30 – прагляд фільма Юрыя Гарулёва “Канікулы кардынала”, прысвечанага кардыналу Казіміру Свёнтку.
Пасля Святой Імшы ў 10.30 – конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Сапраўдны прыклад ХХ веку”
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)