“Пуцяводная зорка, якая асвяціла шлях усім заблукаўшым у цемры бязвер’я”
Сёння наша парафія вітала копію абраза Маці Божай Будслаўскай. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі. Прывітанне абраза Маці Божай Будслаўскай. Маці Божая, Маці нашага Збаўцы, вітаем Цябе ў будслаўскім абразе, які, пераадолеўшы сотні кіламетраў, пабываўшы ў розных гарадах, мястэчках і вёсачках Беларусі, завітаў і ў нашу парафію! Маці Божая Будслаўская, ужо чатырыста год наша […]
23 чэрвеня 2013 20:46
Да перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта тэксты разважанняў на час перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нарачанскай парафіі. 15.00-16.00 Вяночак да Божай міласэрнасці. Пісьмо Езуса вернікам нарачанскай парафіі. Праводзіць моладзь парафіі Пісьмо Езуса да вернікаў нарачанскай парафііі «Я хачу, каб было ўстаноўлена свята Міласэрнасці. Я хачу, каб абраз, які ты намалюеш пэндзлем, быў урачыста асвечаны […]
15 чэрвеня 2013 15:59
Да перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай
23-24 чэрвеня наша парафія будзе вітаць копію абраза Маці Божай Будслаўскай. Прапануем вашай увазе праграму перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нарачанскай парафіі: 23.06 2013 12.30 Выхад літургічнай працэсіі з касцёла на сустрэчу копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. 12.45 Сустрэча копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у цэнтры вёскі Нарач. 13.00 Прывітанне копіі абраза Маці […]
14 чэрвеня 2013 17:20
Рэліквіі Св.Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Нарачы
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта працяг фотарэпартажу з перэгрынацыі рэліквій Св.Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Нарачы:
8 чэрвеня 2013 23:00
Перэгрынацыя рэліквій Св.Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў нарачанскай парафіі
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта працяг фотарэпартажу з перэгрынацыі рэліквій Св.Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў нарачанскай парафіі:
7 чэрвеня 2013 16:06
Ноч чування са Святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта тэксты разважанняў на ноч чування са Святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса: 20.00-21.00 Праводзіць моладзь парафіі Я ХАЦЕЛА СТАЦЬ ВЯЛІКАЮ СВЯТОЮ УВОДЗІНЫ Святая Тэрэза, ты прыходзіш да нас з усмешкаю на твары, сыходзячы з Неба з ахапкам пахучых ружаў святасці. Прыходзіш, каб абудзіць у нас жаданне святасці. Прыходзіш, каб даць нам […]
6 чэрвеня 2013 23:04
Перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
Сёння наша парафія ўрачыста сустракала рэліквіі Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі:
Да перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта праграму перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў нарачанскай парафіі: Праграма перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў нарачанскай парафіі 06.06 2013 17.40 Выхад літургічнай працэсіі з касцёла на сустрэчу рэліквій 18.00 Сустрэча рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў пачатку вёскі Нарач 18.20 Прывітанне рэліквій Святой Тэрэзы […]
31 мая 2013 15:24
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
У нашым касцёле ў нядзелю, 2 чэрвеня, у лучнасці са Святым Айцом Францішкам і вернікамі дыяцэзіі адбудзецца гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. У рамках падрыхтоўкі да перэгрынацыі Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса разважанні на адарацыю будуць падрыхтаваны з духоўнай спадчыны Святой. Адарацыя Эўхарыстычнага Езуса будзе трываць і падчас урачыстай працэсіі па вуліцах Нарачы з нагоды Божага […]
30 мая 2013 20:57
Будслаў вачыма дзяцей нарачанскай парафіі
У нашай парафіі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў для дзяцей і моладзі “Мой Будслаў”, прысвечанага 400-годдзю прыбыцця абраза Маці Божай у Будслаў. Прапануем наведвальнікам сайта пазнаёміцца з конкурснымі работамі. Работы, якія перамаглі ў парафіяльным конкурсе, будуць адпраўлены на конкурс, які праводзіцца рэдакцыяй часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”,у Мінск. Пераможцаў і ўдзельнікаў парафіяльнага конкурсу чакаюць дыпломы і прызы, […]
28 мая 2013 22:35
Моладзь нарачанскай парафіі адзначыла заканчэнне катэхетычнага года
26 мая моладзь нарачанскай парафіі традыцыйна адзначыла заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года на ўлонні прыроды вясёлым пікніком.
26 мая 2013 21:02
Першая Святая Камунія ў нарачанскай парафіі
Сёння ў нарачанскай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. Сорак хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню цалкам удзельнічалі ў Святой Імшы, прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.
У нашай парафіі распачалася духоўная падрыхтоўка да перэгрынацыі рэліквій Св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, якія нарачанцы будуць мець гонар прымаць 6 чэрвеня. Радасць гэтай падзеі з вернікамі Нарачы раздзеліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Каб годна падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі, у парафіі на працягу трох тыдняў падчас нядзельных казанняў увага будзе звернута на Святую Тэрэзу, яе […]
6 мая 2013 19:22
Свята, якое надоўга застанецца ў памяці
Сёння ў нашай парафіі ўрачыста адзначылі другую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая адбылася 1 мая 2011 года ў Рыме. Свята пачалося ў 10 гадзін ля касцёла, куды нарачанцаў і гасцей парафіі запрасілі нарачанскія гаспадыні. Там праводзіўся конкурс “папскіх пірожных”. Ніводзін магазін “Кулінарыя” не мог бы ў гэты дзень спаборнічаць з тымі шэдэўрамі, якія былі […]
28 красавіка 2013 19:42
Святкаванне другой гадавіны беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
28 красавіка ў нашай парафіі будзе адзначацца другая гадавіна беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, якая адбылася 1 мая 2011 года ў Рыме. Святкаванне гэтай урачыстасці ў парафіі распачнецца ў 10.30 канцэртам фальклорнага калектыву “Паазер’е” з Пастаў, пасля якога адразу адбудзецца Святая Імша. Пасля Святой Імшы адбудзецца публічнае ўшанаванне рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. На ўрачыстасць унясення рэліквій Благаслаўлёнага […]
21 красавіка 2013 16:13
Да 400-годдзя прыбыцця абраза Маці Божай у Будслаў у нашай парафіі аб’яўляецца конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “Мой Будслаў”. Работы, якія перамогуць у парафіяльным крнкурсе, будуць адпраўлены на конкурс, які праводзіцца рэдакцыяй часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай” у Мінск. Пераможцаў парафіяльнага конкурсу чакаюць узнагароды.
17 красавіка 2013 21:03
Вечны адпачынак дай памерлай, Пане!
У нядзелю, 14 красавіка, у нарачанскай парафіі адбудзецца Святая Імша за спачылую Ілку Джаванну – маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Маці прадстаўніка Святога Айца адышла ў вечнасць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія). У суботу вернікі нарачанскай парафіі ў малітве будуць лучыцца духоўна з тымі, хто ў архікатэдры будзе маліцца […]
11 красавіка 2013 21:43
Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы за ненароджаных дзяцей
8 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нашай парафіі завяршылася акцыя духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. 123 вернікі нарачанскай парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве […]
8 красавіка 2013 20:22
“Ён быў светачам, які асвятляў дарогу”
Да 74 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 8 красавіка, для моладзі нарачанскай парафіі будзе праведзена імпрэза “Ён быў светачам, які асвятляў дарогу”. Дата гадавіны святарства кардынала Свёнтка для нарачанцаў вельмі важная і дарагая, бо напярэдадні 71 гадавіны святарства Яго Эмінэнцыі ў парафіі праводзіўся конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Жыццё, […]
6 красавіка 2013 18:47
Святкаванне Пасхальнага Трыдуума ў нарачанскай парафіі
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж са святкавання Пасхальнага Трыдуума ў нарачанскай парафіі.
1 красавіка 2013 13:12
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)