[X]
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя парафіі
  • Гісторыя касцёла
  • Арган
  • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты
Парафія Cв. Андрэя Апостала ў Нарачы
Меню
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя
    • Гісторыя парафіі
    • Гісторыя касцёла
    • Арган
    • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты

Нарачанцы будуць дзякаваць за кананізацыю Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

У нядзелю, 4 мая, у нарачанскай парафіі  адбудзецца Імша-падзяка за кананізацыю Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Святкаванне ўрачыстасці пачнецца ў 10 гадзін на прыкасцёльным пляцы дэгустацыяй кулінарных вырабаў нарачанскіх гаспадынь, у 10.15 пасля сустрэчы Нунцыя адбудзецца канцэрт фальклорнага калектыву “Паазер’е”, пасля чаго будзе цэлебравацца  Святая […]

30 красавіка 2014 18:43

Вялікдзень у Нарачы

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Жалубоўскай са святкавання Вялікадня ў нарачанскай парафіі:

21 красавіка 2014 10:28

“Прайсці праз вернасць”

У межах святкавання 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка моладзь нарачанскай парафіі рыхтуе тэатральную пастаноўку “Прайсці праз вернасць”, якую прадставіць увазе вернікаў у Вялікую суботу. Гэта ўжо не першы зварот нарачанцаў да сцэнічнага ўвасаблення жыццёвага шляху першага беларускага кардынала, бо на прыкладзе гэтага чалавека вырасла ўжо не адно пакаленне нарачанскай моладзі. Ва ўжо далёкім […]

14 красавіка 2014 17:07

Плён аднаго Крыжовага шляху, або Талент убачыць усе фарбы жыцця

Моладзь нарачанскай парафіі, якая 8 красавіка ў 75 гадавіну святарства Казіміра Свёнтка праводзіла Крыжовы шлях, складзены на аснове апісання драматычных момантаў яго жыцця, дзеліцца сваімі думкамі пра асобу кардынала: Анэта Грышкевіч Калі я ішла гэтым Крыжовым шляхам, у мяне вырасла ў душы пачуццё светлага, добрага шчасця. Я зразумела, што трэба дапамагаць усім не толькі фізічна, […]

10 красавіка 2014 22:01

Да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі адбыўся конкурс дзіцячых малюнкаў “Як малы, так і вялікі можа быць святым”. Малюнкі маладых нарачанскіх мастакоў будуць экспанавацца ў касцёле, а дыпломы і прызы за ўдзел у конкурсе дзеці атрымаюць з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які ў нарачанскім касцёле […]

8 красавіка 2014 16:37

Да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта “Залатыя думкі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ”: “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі… Гэтай зямлі!” “ Не бойцеся таямніцы Бога. Не бойцеся Яго любові”. “ Не бойся, не палохайся! Выплыві на глыбіню!” “Мы здольныя да вялікіх спраў, калі не дазволім, каб нас перамог страх перад уласнай слабасцю”. “Сям’я бярэ […]

7 красавіка 2014 10:20

Да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Вялікага Папы ў парафіі будзе праведзены конкурс малюнкаў для дзяцей, у бібліятэцы арганізавана выстава кніг Яна Паўла ІІ, непасрэдна перад кананізацыяй адбудзецца Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ, падчас якога вернікі будуць разважаць над духоўнай спадчынай Вялікага Папы і ролю прыкладу Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у жыцці нарачанцаў. 4 мая […]

5 красавіка 2014 09:41

Да 9 гадавіны з дня смерці Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

У сераду, 2 красавіка, прыпадае 9 гадавіна смерці Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды ў нашай парафіі пасля Святых Імшаў адбудзецца ўшанаванне рэліквій крыві Благаслаўлёнага, а ў 17.45  Крыжовы шлях, складзены на аснове тэстамэнту Вялікага Папы.

30 сакавіка 2014 20:19

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Прапануем увазе наведвальнікаў нашага сайта матэрыялы пра жыццё першага беларускага кардынала і яго ролю ў адраджэнні Каталіцкага Касцёла на Беларусі, сабраныя Ірынай Жалубоўскай: БІЯГРАФІЯ КАЗІМІРА СВЁНТКА.  Дзяцінства і маладосць. Кардынал Казiмiр Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка  1914 годза ў Эстонii ў горадзе Валк , ахрышчаны быў у Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, загiнуў у 1919 годзе […]

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Прапануем Вашай увазе матэрыялы пра ўплыў асобы кардынала Казіміра Свёнтка на паглыбленне і ўмацаванне веры і духоўнасці вернікаў на прыкладзе нарачанскай парафіі, сабраныя Ірынай Жалубоўскай: УПЛЫЎ АСОБЫ КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТКА НА ПАГЛЫБЛЕННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЕРЫ І ДУХОЎНАСЦІ ВЕРНІКАЎ НА ПРЫКЛАДЗЕ НАРАЧАНСКАЙ ПАРАФІІ. Карды­нал Свёнтак адбудоўваў  не толькі будынкі  касцёлаў, ён адраджаў  веру ў душах людзей. […]

27 сакавіка 2014 20:35

Моладзь нарачанскай парафіі далучылася да акцыі “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нашай парафіі завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. 110  вернікаў нарачанскай парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве […]

У нарачанскім касцёле ўдзельнікі конкурсу “Юныя таленты Беларусі” спевам праславілі Бога

Сёння ў нашым касцёле адбылося выступленне харавых ансамбляў удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”, якія прадставілі ўвазе нарачанцаў рэлігійныя спевы. Ініцыятарамі выступлення сталі работнікі нацыянальнага дзіцячага лагера “Зубраня”, у якім зараз і адпачывае таленавітая моладзь з усёй Беларусі. Гэта ўжо другое такое выступленне  маладых артыстаў у нашай парафіі ( першае было ў пачатку Года веры). […]

23 сакавіка 2014 18:18

Да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ АДНАГО ЖЫЦЦЯ, або “МЯНЕ ЎРАТАВАЛА МОЦНАЯ, НЕПАХІСНАЯ ВЕРА Ў БОГА” УСТУП На жыццёвым шляху Бог дае людзей, якія тым або іншымчынам уздзейнічаюць на нас, змяняюць наш спосаб існавання. Часта здараецца, што гэтыя людзі нават не заўсёды ўсведамляюць, як шмат зрабілі для іншых, учынілі сваім жыццём, сваімі паводзінамі. ІІостаць Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка […]

20 сакавіка 2014 18:33

Ушанаванне рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі

У нарачанскай парафіі 16 чысла кожнага месяца з нагоды абрання кардынала Караля Вайтылы 16 кастрычніка 1978 года на Святы Пасад адбываецца ўшанаванне рэліквій  Бл. Яна Паўла ІІ, якія былі ўрачыста ўнесены ў касцёл 21 кастрычніка 2012 года. У нядзелю, 16 сакавіка, акрамя ўшанавання рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, вернікі парафіі прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы […]

17 сакавіка 2014 19:48

Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў малітоўнага руху “Маргарытка”

У нядзелю, 23 лютага, у 10.30 у нашым касцёле адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху  “Маргарытка”. Нарачанцы будуць маліцца аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу. У 2010 годзе з нагоды Года святарства ў нашай парафіі быў актывізаваны […]

16 лютага 2014 15:47

Зерне, пасеянае дзесяць год таму, або Моц і сіла малітвы

Моладзь нарачанскай парафіі, якая ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага, 25 студзеня ў Мінску віншавала Яго Эксцэленцыю ад імя ўсіх нарачанцаўі запрасіла на святкаванне 110-годдзя касцёла, якое будзе адзначацца ў гэтым годзе. Ваша Эксцэленцыя, паважаны біскуп Юрый! “Будзе біскупам! Гэты ксёндз абавязкова будзе біскупам!”– у адзін голас усклікалі нарачанцы, убачыўшы, як шчодара Бог адарыў Вас […]

26 студзеня 2014 19:14

Самы каштоўны падарунак

На біскупскае пасвячэнне моладзь нарачанскай парафіі падрыхтавала біскупу намінату Юрыю Касабуцкаму ў падарунак “Маргарытку”. Сёння сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за будучага дапаможнага біскупа архідыяцэзіі. На парозе Года малітвы, які распачаўся ў касцёле, натхнёныя прыкладам старэйшага пакалення, якое ўжо на працягу многіх год актыўна ўдзельнічае ў апостальскім малітоўным руху […]

19 студзеня 2014 21:58

Зімовая казка ў Нарачы

Прапануем Вам разам з Ірынай Жалубоўскай глянуць на нарачанскі касцёл зімовым студзеньскім днём.

Марыйнае набажэнства ў інтэнцыі біскупа наміната Юрыя Касабуцкага

Сёння падчас Марыйнага набажэнства ў межах Навэнны за біскупа наміната Юрыя Касабуцкага вернікі нарачанскай парафіі маліліся аб усіх патрэбных ласках для будучага пастыра архідыяцэзіі. Пробашч парафіі а. Пётр Фарына заклікаў вернікаў і да асабістай малітвы за біскупа наміната, каб Бог шчодра адарыў яго сваёй ласкай для плённага служэння Каталіцкаму Касцёлу на Беларусі.

Сустрэча ў духу хрысціянскай радасці

29 снежня для дзяцей і моладзі нашай парафіі адбылося каляднае ламанне аплаткай. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі:

30 снежня 2013 20:48

«…<1819202122>…»
Расклад Св. Імшаў
Панядзелак 08:30 18:30
Аўторак 08:30 18:30
Серада 08:30 18:30
Чацвер 08:30 18:30
Пятніца 08:30 18:30
Субота 08:30 18:30
Няделя 09:00 11:00 13:00

Магчымы змены

Парадак катэхезы на 2025-2026 гг.

Парафіяльная канцэлярыя
Панядзелак 09:30-11:00
Аўторак 16:00-18:00
Серада 09:30-11:00; 16:00-18:00
Пятніца 09:30-12:00; 15:30-18:00

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонцы КАНТАКТЫ

<? pll_e('link_ig'); ?> <? pll_e('link_vk'); ?> <? pll_e('link_yt'); ?> <? pll_e('karmel_by'); ?> <? pll_e('radio_maria_by'); ?> <? pll_e('cth_by_link'); ?>

© Leanid Sukhoi 2022