У нарачанскай парафіі 16 чысла кожнага месяца з нагоды абрання кардынала Караля Вайтылы 16 кастрычніка 1978 года на Святы Пасад адбываецца ўшанаванне рэліквій  Бл. Яна Паўла ІІ, якія былі ўрачыста ўнесены ў касцёл 21 кастрычніка 2012 года. У нядзелю, 16 сакавіка, акрамя ўшанавання рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, вернікі парафіі прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы над жыццёвым пакліканнем Папы-славяніна.

Асоба Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ вельмі шанаваная ў нарачанскай парафіі. Прыклад жыцця Вялікага Папы даў духоўнае натхненне не толькі старэйшым вернікам парафіі, але на прыкладзе Благаслаўлёнага нашых часоў вырасла ўжо не адно пакаленне маладых нарачанцаў.

На працягу многіх год праз катэхэзы, спецыяльныя канферэнцыі, пргляды фільмаў, канцэрты, вечарыны, конкурсы ведаў, сачыненняў, малюнкаў нарачанцы далучаліся да духоўнай спадчыны, якую пакінуў пасля сябе Вялікі Папа.

І Благаслаўлёны Ян Павел ІІ змяніў жыццё кожнага верніка парафіі:

   Я вучуся ў Яго любві да Бога. 

Уражвае, што вера чалавека ў Бога можа быць такой моцнай і самаадданай, што дзеля служэння Богу чалавек можа адмовіцца ад многіх такіх прывабных зямных радасцей.

Я вучуся ў Яго любві да людзей.

Колькі чуласці, спагадлівасці, увагі да чалавека! Самыя розныя людзі з удзячнасцю ўспамінаюць, як ім дапамог Ян Павел II. Каму справай, каму словам, каму добрым прыкладам. Да апошніх дзён свайго жыцця, узняўшыся так высока, з самым простым чалавекам Ён трымаўся, як з роўным. А колькі намаганняў прыклаў Ян Павел II,каб больш міру было ў нашым неспакойным свеце.

   Я вучуся ў Яго мужнасці і цярплівасці.

Мужнасць трэба было мець, каб вынесці нягоды ваеннага ліхалецця, гітлераўскую акупацыю, каб застацца верным сваім перакананням у камуністычныя часы. А як годна і церпяліва пераносіў старасць і цяжкую хваробу. Я думаю, што многім, нават невылечныа хворым, Ён быў прыкладам.

Я вучуся ў Яго ўменню дараваць.

Сорамна становіцца за мае крыўды на бацькоў ці сяброў, калі я чытаю, як Ян Павел IIпрыйшоў у турму, каб дараваць чалавеку, які хацеў яго забіць.

   Я вучуся ў Яго павазе да іншых народаў.

Кожны раз пад час супольнай малітвы Ян Павел IIзвяртаўся да вернікаў на іх роднай мове. Думаецца, што многія беларусы больш сталі шанаваць сваю мову, пачуўшы яе з вуснаў Папы.

…Вялікае шчасце, што ў наша жыццё час ад часу прыходзяць такія Людзі. Я думаю, гэта Пан Бог паказвае шлях, якім нам трэба ісці, – так, спазнаўшы навуку Вялікага Папы, напісала  маладая верніца нашай парафіі ў сваім конкурсным сачыненні.

Зараз увесь свет з нецярпеннем чакае кананізацыі Вялікага Папы, і ў нашай парафіі распрацоўваецца план мерапрыемстваў, каб годна адсвяткаваць гэту важную падзею не толькі ў жыцці Касцёла, але і ў сэрцы кожнага нарачанца.

Ушанаванне рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі

Аўтар: Адміністратар