Да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Вялікага Папы ў парафіі будзе праведзены конкурс малюнкаў для дзяцей, у бібліятэцы арганізавана выстава кніг Яна Паўла ІІ, непасрэдна перад кананізацыяй адбудзецца Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ, падчас якога вернікі будуць разважаць над духоўнай спадчынай Вялікага Папы і ролю прыкладу Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у жыцці нарачанцаў.
4 мая 2014 года адбудзецца Імша-падзяка за кананізацыю Вялікага Папы, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У гэты дзень у парафіі адбудзецца ўжо традыцыйны конкурс выпечкі “папскіх пірожных” і выступленне даўніх сяброў нарачанцаў фальклорнага калектыву “Паазер’е”.
План духоўнай падрыхтоўкі вернікаў нарачанскай парафіі да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Трыдуум з Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ: разважанні над духоўнай спадчынай Вялікага Папы (перад вячэрняй Святой Імшой)
24 красавіка 2014 года (чацвер)
18.00 “Гісторыя святарскага паклікання”( разважанні над вытрымкамі з кнігі Яна Паўла ІІ “Дар і таямніца” )
25 красавіка 2014 года (пятніца)
18.00 “Калі хочаш знайсці крыніцу, мусіш ісці пад гару супраць плыні…”(знаёмства з паэтычнай спадчынай Яна Паўла ІІ )
26 красавіка 2014 года (субота)
18.00 “Я вучуся ў Яго” ( Моладзь нарачанскай парафіі пра ролю прыкладу Яна Паўла ІІ у іх жыцці )
27 красавіка 2014 года (нядзеля)
Дзень кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ: пасля Святой Імшы ў 10.30 – працэсія да помніка Яна Паўла ІІ, малітва ля помніка як выраз удзячнасці Богу за кананізацыю і за дар пантыфікату Вялікага Папы.
Пілігрымка нарачанскіх вернікаў на кананізацыю Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Арганізацыя ў парафіяльнай бібліятэцы выставы кніг Яна Паўла ІІ.
Выстава дзіцячых малюнкаў “Як малы, так і вялікі можа быць святым“
Фотавыстава “Кананізацыя Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў”
4 мая 2014 года (нядзеля)
10.00 Конкурс выпечкі “папскіх крэмавых пірожных”
10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву “Паазер’е”
11.00 Святая Імша-падзяка за кананізацыю Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
Аўтар: Адміністратар