Нарачанцы будуць дзякаваць за кананізацыю Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
У нядзелю, 4 мая, у нарачанскай парафіі адбудзецца Імша-падзяка за кананізацыю Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Святкаванне ўрачыстасці пачнецца ў 10 гадзін на прыкасцёльным пляцы дэгустацыяй кулінарных вырабаў нарачанскіх гаспадынь, у 10.15 пасля сустрэчы Нунцыя адбудзецца канцэрт фальклорнага калектыву “Паазер’е”, пасля чаго будзе цэлебравацца Святая Імша. Пасля Святой Імшы адбудзецца ўзнагароджанне Арцыбіскупам Клаўдыё пераможцаў конкурсу малюнкаў для дзяцей “Як малы, так і вялікі можа быць святым” і пераможцаў конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”.
Аўтар: Адміністратар