Прапануем Вашай увазе матэрыялы пра ўплыў асобы кардынала Казіміра Свёнтка на паглыбленне і ўмацаванне веры і духоўнасці вернікаў на прыкладзе нарачанскай парафіі, сабраныя Ірынай Жалубоўскай:

УПЛЫЎ АСОБЫ КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТКА НА ПАГЛЫБЛЕННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЕРЫ І ДУХОЎНАСЦІ ВЕРНІКАЎ НА ПРЫКЛАДЗЕ НАРАЧАНСКАЙ ПАРАФІІ.

Карды­нал Свёнтак адбудоўваў  не толькі будынкі  касцёлаў, ён адраджаў  веру ў душах людзей. Перад  ім была  складаная  задача: трэба было падымаць з руінаў і адраджаць  не толькі разбураныя, знішчаныя святыні, але і святыні чалавечых душаў, таксама зруйнаваныя, скалечаныя не  толькі  бязбожным атэізмам, але і іншымі “-ізмамі”. Перакананы ў тым, што ніякія, самыя прагрэсіўныя эканамічныя рэформы, ніякія самыя лепшыя заканадаўчыя акты не здолеюць вывесці грамадства з таго глыбокага крызісу, у якім яно знаходзіцца, бо карані гэтага крызісу, гэтай хваробы — у духоўнай сферы  жыцця, і ён   прыкладам свайго  жыцця і веры  запальвае шматлікія  сэрцы і душы .

Разумеючы   важнасць  адраджэння  духоўнасці , кардынал Казімір Свёнтак робіць усё магчымае дзеля гэтага адраджэння  чалавечых душ , каб ажывіць веру людзей, іх хрысціянскую актыўнасць, дапамагчы вернікам лепш зразумець Евангелле і наблізіць яго да жыцця.

Сваім прыкладам і сваім жыццём узбуджае жаданне  вернікаў імкнуцца да  высокіх  ідэалаў, але няпроста было абудзіць гэта жаданне , бо сапраўды, нельга не пагадзіцца з думкаю ксяндза кардынала, што “лягчэй весці місійную, катэхетычную працу дзе-небудзь у краінах далёкай Афрыкі, чым на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Там праўды хрысціянскай веры можна запісваць на чыстых лістах чалавечых душаў, а тут найперш трэба сцерці ўсё тое, што на працягу дзесяцігоддзяў крамзоліла бязбожная, ілжывая сістэма, выхоўваючы цэлыя пакаленні атэістаў і матэрыялістаў”. Якое ж дзіва, што праз гэту крамзаніну, хаос і сумяціцу часам так цяжка прабіваюцца словы Добрай Навіны, Божыя запаведзі, любоў і міласэрнасць, якія нясе свету хрысціянства!

«Семдзясят гадоў атэізму і матэрыялізму зрабілі сваю негатыўную справу, і таму гэты homosowietykusдоўга яшчэ будзе жыццяздольны, — з болем зазначаў ксёндз кардынал. — Сам падыход многіх людзей да духоўных справаў, звычка ўсё мераць меркамі матэрыяльнай выгады і карысці сведчаць пра яго жывучасць. Мала яшчэ ў нашых людзях бескарыснасці, ахвярнасці, пасвячэння — гэтых прыгожых шляхотных якасцяў… Я не хачу абагульняць, мераць усіх на адзін капыл. У паасобных парафіях заўважны духоўны ўздым, запал да працы, да адбудовы святыняў… Але калі зазірнеш глыбей у душы людскія… Колькі ж там яшчэ неўпарадкаванасці, колькі яшчэ праблемаў: п’янства, разводы, аборты, занядбанне Святой Імшы, сакрамэнтаў… І таму перад святарамі, перад Касцёлам — велізарнае поле душпастырскай дзейнасці. Асабліва непакоіць мяне сярэдняе пакаленне, якое выхоўвалася піянерскімі, камсамольскімі і партыйнымі арганізацыямі… Гэта не сакрэт, што сёння найлягчэй працаваць з дзецьмі і з людзьмі самымі старэйшымі. Бо ў гэтых, апошніх, вера так моцна ўкаранёна, што аніякі атэізм яе не здолеў зглуміць і вырваць. А наймалодшыя не былі атручаны бязвер’ем, у іх яшчэ чыстыя душы, і евангелізацыя робіць сваю справу. Роля Касцёла ў тым і заключаецца, каб выкараняць зло і сеяць дабро. Пэўна ж, нялёгкая гэта справа, але праблемы і цяжкасці не павінны нас расхалоджваць… Я лічу сябе аптымістам. Праўда, такім, які стаіць абедзвюма нагамі на зямлі і бачыць рэчаіснасць. Толькі мяне гэтая рэчаіснасць не схіляе да песімізму; я ў ёй заўсёды імкнуся знайсці падставы для аптымізму і мяркую, што абраў для сябе найбольш адпаведныя адносіны да жыцця».

Сапраўдыз  вялікім замілаваннем Казімір Свёнтак захапляўся старэйшым пакаленнем, якія захавалі веру, маліліся , спявалі песні са сваіх моцна патрапаных кніжачак ці школьных сшыткаў, у якіх ад рукі былі напісаны рэлігійныя спевы на польскай мове, часта кірыліцай:  “Якія ж гэта каштоўныя сведчанні вернасці Богу і Касцёлу. Менавіта гэтыя славутыя бабулі захавалі веру ў Бога ў перыяд пераследу, калі не было касцёлаў і святароў. Менавіта ім трэба дзякаваць, што вера не знікла бясследна з гэтых моцна прыгнечаных тэрыторый, што іх унукі і праўнукі былі навучаныя хаця б малітвам «Ойча наш» і «Вітай, Марыя». А колькі яны выцерпелі, ахвяравалі і перажылі нягодаў, будучы залічанымі да «ізгояў» грамадства. І, нягледзячы на тое, што яны не пралілі крыві за веру, за Касцёл, усё ж іх жыццё мела мучаніцкі характар. Яны сапраўдныя героі, толькі ім ніхто не паставіць помнікаў, іх прозвішчы адыдуць у нябыт. Хвала і пашана вам, дарагія, любыя, залатыя бабулі!”– адзначаў іерарх. Менавіта пра іх кардынал сказаў пасля ўзнагароджання прэміяй “Сведка веры”: “Я ахвярую гэткае высокае прызнанне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады пераследу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым не даўшы замерці Касцёлу”.

Яго  бацькоўскія  адносіны  і  радасны настрой  не  маглі  не  заўважыць  людзі, як  старэйшае, так  і малодшае  пакаленне,  не  змаглі  не  палюбіць   яго ўсёй  душой  нарачанцы.У 2004 годзе Яго Эмінэнцыя ўдзяліў Сакрамэнт Канфірмацыі амаль тромстам маладым вернікам нашай парафіі, усталяваўшы тым самым духоўны мост паміж сваёй Асобай і маладым нарачанскім пакаленнем – будучыняй Каталіцкага Касцёла. Арцыпастыр пажадаў бежмаваным, каб «сталі больш дасканалым падабенствам Хрыста і сапраўднымі членамі Яго Касцёла, а перад светам сведчылі пра муку і змёртвыхпаўстанне Хрыста, каб, як сказаў апостал, заўсёды вашае жыццё было праўдзівым адлюстраваннем Хрыста». І з гэтага  моманту пачалося  сяброўства  моладзі нашай парафіі з ксяндзом кардыналам. Моладзь заўсёды  шукае прыкладу, шукае  якогасьці ідэала, аўтэрытэта, і  такім  ідэалам  для іх стала Асоба  Казіміра Свёнтка. Ён  стаў  для  іх  , як напісала  наша  парафіянка , натхнёная  яго  казаннем :

Сапраўдны прыклад XXвеку,
Fideitestis,святар навекі.
Сваё жыццё – аддаў Ён выхаванню.
Сваё жыццё – аддаў Ён чалавеку.

  • .Асноўныя цноты  кардынала.

 

Хочацца  адзначыць, узгадваючы  галоўныя  моманты  з  біяграфіі кардынала,  прыкладам  якіх цнотаў ён стаў для нарачанцаў.

Прыклад  святасці

Хоць сёння слова “святасць”  выклікае неразуменне і штосьці там сярэднявяковае і звязанае з пустэльнікамі, але  Казімір Свёнтак  сваім штодзённым жыццём даказваў, што святасць – гэта рэальная магчымасць. Шчырая усмешка, жаданне  зразумець і дапамагчы, падтрымаць позіркам, нічога не сказаўшы, як Марыя падчас сустрэчы з Езусам на Крыжовым шляху, і  чалавек  разумее, што трэба  слухаць Хрыста , каб добра атрымалася кожная задуманая справа,  толькі на  Яго Бязмежную любоў і міласэрнасць  спадзявацца , толькі з Ім будаваць сваё жыццё. Заўсёды  заклікаў  вернікаў  быць  вернымі Хрысту, тлумачачы, што ніколі не  будзем расчараванымі, але будзем вельмі шчаслівымі. І мы сапраўды  бачылі, што гэты  чалавек сапраўды  ніколі не  стаяў на ўзбярэжжы падзеяў, а сам плыў на вялікай глыбіні ва ўсіх жыцццёвых сітуацыях. Ён быў пры гэтым заўсёды  задаволены сваім побытам і заўжды сваім прыкладам  нібы прамаўляў: “ Дастаткова мець Бога на першым месцы ў жыцці!!!”

Калі пачыналася  ў нашай парафіі падрыхтоўка вечара ўспаміну святой памяці кардынала Свёнтка ў  першую  гадавіну смерці, адбыўся такі выпадак, сабраўшы дзяцей і моладзь, катэхэтка  сказала, што трэба падрыхтаваць успаміны-сведчанні пра сустрэчу з кардыналам, пра пахаванне і дадала: “Не ведаю, ці дачакаюся я, але вы абавязкова дачакаецеся, калі кардынал будзе абвешчаны святым”.

Яны паглядзелі на яе і ўсе ў адзін голас усклікнулі: “А што ён яшчэ не святы?!”

Прыклад поўнага  даверу  да  Божай  волі

Не можа  нас  не  зачараваць,  не  ўразіць тое, што  Казімір  Свёнтак  ніколі  не  наракаў  на  лёс, не  спрабаваў  спрачацца з  Панам  Богам, весці  якуюсьці  дыскусію, не спрабаваў высвятляць: за што мне гэта і навошта? Складана  гэта   уявіць,  але  гэта  сапраўды  так  і ў далёкай  Сібіры і ў камеры  смяротнікаў  яго не прыбівала  да зямлі роспач, бо  меў поўны  давер да Божай волі  і  не разумеючы у той момант  для  чаго  гэта  трэба,  ведаў  дакладна, што гэтага  хоча Бог і таму  ніколі не пахіснуўся  ў  даверы да Божай волі і Божага  Провіду. Для яго было неістотна, дзе выконваць свае абавязкі і Божую волю: ці ў камеры смерці, чакаючы выраку, ці, скажам, прымаючы з рук Папы знак кардынальскай годнасці… І ў адным, і ў другім выпадку – адно і тое ж выкананне волі Божай. І там – ружа, і тут. Толькі колер у іх розны…Не любіў  ён, калі яго  называлі мучанікам, героем ці абраннікам Божым, бо  ён заўсёды сцвярджаў, што  ён ЗВЫКЛЫ, НАРМАЛЬНЫ, СМЯРОТНЫ ЧАЛАВЕК, які ад пачатку прыняў Божую волю і ўсюды імкнуўся, наколькі ставала сілы, яе выконваць. У сваіх  казаннях і сустрэчах  з нарачанцамі ён   вучыў: чым хутчэй чалавек пагодзіцца ў сваім жыцці і ў сваім лёсе з воляю Божаю, тым лягчэй і прасцей будзе ўспрымаць усё, што яго ў гэтым лёсе сустрэне, і не будзе нерваваць ні сябе, ні сваё атачэнне. Больш за тое, толькі тады чалавек будзе ўпарадку перад Богам і сваім сумленнем, а таму зможа разлічваць таксама на Божую ласку.

Сястра Паўла, законная сястра, якая працуе ў Пінску, на адных са сваіх рэкалекцый прыводзіла  ў  прыклад маладому  пакаленню  асобу кардынала як  прыклад   поўнага  даверу да Божай волі: “ Наш памерлы кардынал Казімір Свентак казаў так: “Еду я ў Варкуту ў гэтым цялячым вагоне, людзі лаюцца або шукаюць нейкі сэнс у гэтым  усім , а я думаю: я ў руках Пана Бога, што б ні адбывалася, а я ў руках Пана Бога!”. Я ўяго пытаю; “І Вы так да сённяшняга дня?” Ён кажа: “Так, кожны дзень: “Я ўруках Пана Бога!”. Я пытаю: “Навошта было 10 гадоў Варкуты?”. Ён кажа: “А я гэта зразумеў. Вызвалілі мяне ў 1954, а я ў канцы 1990-х гэта зразумеў”. Так глядзіце, дзяўчынкі, можам пытаць, але часам можна чакаць адказу доўга. Часам думаем: так патрэбен адказ, каб нарэшце жыць, ісцінаперад, патрэбен сёння,зараз жа,а яшчэ лепш цяпер, вось у гэты момант. А вось як  габрэі  па пустыні 40 гадоў, прычым па крузе. Навошта? Прынамсі, вось гэты кардынал Свёнтак жывы прыклад даверу.”

«Памятаю кожную хвiлiну… — узгадвае ксёндз кардынал  у адным з iнтэрв’ю з Крыстынай Лялько. — Не было там такiх думак: «Божа, за што мне гэта?» Было iншае : «Пане Божа, дай мне сiлы, дадай мне моцы». Я лiчыў, што такая, вiдавочна, Божая воля. Дарэчы, мне заўсёды дапамагаў жыць і панаваць над сітуацыяй поўны давер да Божай волi. I гэта не мая заслуга: за ўсё жыццё ў мяне сабралася шмат самых незвычайных i вельмi канкрэтных доказаў дзеяння Божай волi…

Прыклад  сціпласці і пакоры .

Пра яго  сціпласць  і прастату  вядома  ўсім, ён ніколі нічога не хацеў і не  ўзяў  для  сябе. Умовы яго жыцця ў дзяцінстве і падчас дзесяці гадоў зняволення ў савецкіх вязніцах і карных лагерах яшчэ больш сфармавалі ў ім негатыўнае  стаўленне да дабрабыту і выгодаў.

Ён хацеў жыць у простым памяшканні і нават рэзідэнцыю  біскупаў будаваў для свайго наступніка, а не для сябе і сваіх  выгодаў. Выгоды не рабілі на  яго ніякага  ўражання, ён хацеў  служыць  толькі  Богу – ад пачатку і да канца. Памятаючы лагерныя  баракі, бетонную  падлогу і славутую баланду , усялякія жыллёвыя патрабаванні і  пераборлівасць  у ежы  адносіў  да  сваіх уласных  цяжкіх  грахоў.

Нават вуліца, на якой жыў ксёндз кардынал, была незаасфальтаваная, з калдобінамі і лужынамі ў дажджлівую пару. Нічога асаблівага! Затое сад каля дома, у якім ён жыў, быў аазісам зеляніны і прыгажосці. Там ксёндз кардынал адпачываў, маліўся, там працаваў.

А якім жа сціплым было яго жыллё! Ён жыў бедна і проста. Быў вялікім чалавекам! Многія бачылі гэта… Неяк распавядаў айцу Аркадзію Куляха OCD, духоўнаму айцу семінарыі , “што не хоча пакінуць гэты маленькі дом, бо абяцаў Богу сціпласць і ўбоства да канца сваіх дзён. «Калі б я цяпер перасяліўся ў курыю, то здрадзіў бы! Так, здрадзіў бы!- прызнаўся  кардынал.

“Тады мне здавалася, што гэта не было б здрадаю, а цяпер я разумею, што ён хацеў застацца сапраўды верным. Вернасць паказвала яму шлях з таго самага моманту, калі ён маладым хлопцам каля труны біскупа Зыгмунта Лазінскага прасіў у Бога не поспеху, не багацця ці шчасця, а менавіта вернасці. Пан Бог выканаў яго просьбу, даўшы яму сябе самога, а людзі заўважылі вартасць яго вернасці і сталі называць сведкам веры”. Далей айцец Аркадзій узгадвае: “Асабіста мяне кардынал уразіў пасля адной з гамілій. Ён падышоў да мяне і паказаў некалькі спісаных старонак — казанне, даўным-даўно складзенае ў Ружанах, — і спытаў, ці добрае яно было б. Я і ў гэтым убачыў чарговы ўрок пакоры.”

Нарачанская  моладзь заўсёды  была  вельмі  ўважлівай  да асобы кардынала і  памятаю выпадак, калі  падчас  адной  з  візітацый  у нашу  парафію  хтосьці  з  падлеткаў  заўважыў, што  на калясе  яго  сціплай машыны  не было  нават  аднаго  калпака . Не можа  гэта  не  здзівіць і не ўразіць у сённяшні  час, калі  веліч  асобы  вымяраецца  маркай машыны, ці  маркай адзення ці абутку, калі мы забываемся, што  сапраўдная веліч  у  сціпласці, пакоры і служэнні іншаму чалавеку.

Па словах Герарда Альберта, “кардынал Свёнтак заўсёды быў сціплай асобай і кіраваўся словамі Св. Паўла: там, дзе пануе дух Божы, ёсць і свабода. ”Бог стварыў людзей свабоднымі, і няма нічога больш каштоўнага, чым свабода! Свабода і рашучае “не” для зла і “так” для дабра былі галоўнымі прынцыпамі ў паводзінах памерлага іерарха.”

Прыклад як шанаваць прыроду і жыць у гармоніі з ёю.

Ён вельмі  любіў прыроду. Гэта было відаць! Вучыў таксама шанаваць прыроду і жыцьу гармоніі з ёю.  Чалавек  часта слухае гукі прыроды, але  не  чуе  іх, не адчувае…. У прыродзе  ёсць  столькі з’яваў, якія знаходзяцца каля нас , праходзяць праз нас, але мы іх не адчуваем, не разумеем і не можам выкарыстаць… Навука даследуе, пазнае прыроду, але мы ніколі не спазнаем яе да канца, ніколі не зраўняемся з Богам, бо інакш Бог перастаў бы быць Богам. Казімір Свёнтак, захапляючыся сваім  любым Палессем казаў: “ У якасці кампенсацыі ад Бога  за пэўныя адрачэнні я меў і маю  магчымасць захапляцца прыгажосцю прыроды Палесся… Выйдзі на ўзлесак , на балота…Пераначуй у стозе сена…Няхай цябе пакусаюць камары… Я жыў гэтым  дзесяткі гадоў. Выправы з сабакам Асам на лодцы, начлегі каля ракі, юшка з чыгунка . А  такаванне глушцоў не заменіць ніякі самы ўрачысты канцэрт!”

Больш за паўстагоддзя Свёнтак пражыў у Пінску, у невялічкім, сціплым  дамку па вуліцы Шаўчэнкі, 12. Вакол  якога заўсёды было шмат раслін. Сярод іх — ружы, магнолія і нават персікавае дрэва, пладамі якога ён так любіў частаваць. Ён вельмі любіў прыгожыя расліны. І часам, калі заўважаў на мінскіх вуліцах яшчэ шэрую зіму, мог сказаць з усмешкай: “Бачыце, у вас яшчэ снег ляжыць, а ў мяне ўжо кветкі растуць”. Была каля дома і невялічкая сажалка, у якой ад цікаўнага вока хаваліся карпы і карасі. Кардынал іх, між іншым, падкормліваў сам і быў даволі вопытным рыбаком. Казаў, што ў святарскую маладосць вельмі любіў пасядзець з вудай на берагах Ясельды і Піны. Ведаў усе ямы, дзе чакаў свой кручок чарговы шчупак. Але не толькі рыбалка вабіла ксяндза кардынала. Як распавядае а. Антоні Клімантовіч, ён быў неблагім паляўнічым. І разам са сваім адданым сабачкам Асам неаднойчы хадзіў на цецерука і глушца. Толькі пасля ён расчараваўся ў паляванні. Бачыў меліярацыю Палесся і моцна перажываў за зямлю, якая сапраўды стала для яго родным краем. У выніку ён стварыў шэраг дакументальных фільмаў, насычаных цудоўнымі краявідамі, гісторыямі з жыцця звычайных палешукоў.  “…Чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, толькі каб запісаць на магнітафон такаванне глушцоў”, — так адазваўся пра кардынала Уладзімір Караткевіч у сваім эсэ “Званы ў прадоннях азёр”.  А адна з удзельніц  конкурсу ведаў  пасля сустрэчы  з кардыналам  падзялілася  ўражаннямі ад сустрэчы: “А з якім запалам расказваў  нам кардынал Казімір пра сваё хобі: фатаграфію! Здаецца, што ўсе мы перанесліся на пінскія балоты і разам з ксяндзом кардыналам “палявалі” на жабу, якая сядзіць на купіне і да якой трэба падпаўзці (не падысці!), каб сфатаграфаваць! Разам з кардыналам Казімірам з акна яго кабінета любаваліся разлівам Піны і Прыпяці, які ператварыў ваколіцы Пінска ў сапраўднае мора. ”

Прыклад нязломнай веры і вернасці.

Яму быў адмераны доўгі жыццёвы шлях у 96 гадоў з усім наборам страшных выпрабаванняў ХХ стагоддзя: нарадзіўся  ў часы першай сусветнай вайны, перанёс ГУЛАГ і канцлагер, жыў у час Курапатаў, Хатыні, Катыні, расстрэлу ў Беразвеччы, у доўгія гады татальнага пераследу рэлігіі, але вытрымаў, выжыў насуперак усяму,  застаўшыся верным свайму пакліканню быць Чалавекам і святаром. Пры гэтым ён ніколі не баяўся заставацца святаром у самыя небяспечныя моманты жыцця. Маліўся, святкаваў Каляды нават на лагерным Усходзе, дзе падобная “правіна” магла каштаваць жыцця, адзначаў Вялікдзень , спяваючы вялікоднае: “ Алелюя” ў самых пякельных умовах. “Якім жа красамоўным і кранальным быў пасхальны спеў «Wesołynamdziendziś nastał”, які я заспяваў. Гэта была самая памятная велікодная рэзурэкцыя ў маім святарскім жыцці,” –  не аднойчы ўзгадваў ксёндз кардынал.

Ці ж не можа дадаць нам веры ў Бога яшчэ адзін  вырашальны эпізод у лёсе  кардынала ў яго  апошні дзень знаходжання ў лагеры, калі яго  пад канвоем прывялі ў канцылярыю КДБ і маёр , лістаючы яго вялікую папку з дакументамі знаходжання ў лагерах і турмах, са здзіўленнем запытаў: «Як гэта ты, усё перажыўшы, застаўся жывы?». Для яго ўсё гэта было незразумелым, таму што прынцып КДБ быў ясны і адназначны: для такога, як ён , шкада кулі, яна можа спатрэбіцца на фронце, а забіць такога  можна цяжкай працай звыш чалавечых сілаў і жудаснымі ўмовамі жыцця ў лагеры. Iтаму ён быў вельмі здзіўлены. А  адказ  Казіміра Свёнтка быў выразны і рашучы: «Грамадзянін маёр, мне захавала жыццё мая моцная, непахісная вера ў Бога. ЁН мне захаваў жыццё». Ад маёра  залежала рашэнне аб яго далейшым лёсе, аб яго жыцці. “Стоячы каля сцяны, я горача маліўся, просячы Бога аб выратаванні, аб захаванні жыцця, аб свабодзе. Iвось пасля доўгага роздуму ён добразычліва глянуў на мяне – гэта была ўпершыню праяўленая да мяне добразычлівасць з боку кадэбіста. Ёнузяў ручку і размашыста напісаў, кажучы ласкава: «Вы вольныя». Я выйшаў з канцылярыі КДБ без канвоя, я быў вольны! Божа, які Ты магутны, які Ты добры!».

Так, сапраўды, будучага кардынала заўсёды ратавала вера. «Гэта вера дае мне сілы і цяпер, у сённяшняй маёй працы, у выкананні шматлікіх абавязкаў, – казаўЯго Эмінэнцыя. –Я не ўяўляю сабе жыцця без веры ў Бога, не бачу сэнсу жыцця і яго мэты…»

У пекле  лагераў , пабудаваных для абвяржэння веры, веры ў Бога і веры ў чалавека, ён перамог, не здрадзіўшы свайму  абявязку і празе святара вямаўляць словы, сказаныя Езусам Хрыстом: “ Бярыце і ешце –гэта ёсць Цела Маё! ” Перад  пагрозай  смерці не  здрадзіў  свайму  пакліканню, дзень за днём перамяняючы хлеб у Цела Хрыстова.

Хоць і пры самай строгай канспірацыі, але і ў лагеры  адпраўляў Імшу: “Я ўставаў недзе за гадзiну да агульнага пад’ёму, на золку. З вечара меў усё падрыхтаванае: парцалянавы кубачак, у бутэлечцы трохi размочаных разынак i аплатак, прысланых на Божае Нараджэнне з Украiны. Тэкст кансэкрацыi ведаў на памяць i шэптам паўтараў яго. Усе вязнi яшчэ спалi, ахоўнiк пад самую ранiцу не заходзiў да нас, бо не сумняваўся ў поўным спакоi i парадку ў бараках. Пасля таго, як я спажываў Камунію, браў пусты карабок ад запалак i складаў туды кансэкраваныя камунiканты : я ведаў, колькi маю «парафiян», якiм пасля працы, увечары, ходзячы па бараках, таксама ўпотай удзяляў Святую Камунiю. I было гэта своеасаблiвым працягам ранiшняй Святой Iмшы. Усё тое добра памятаю, усе адчуваннi i перажываннi. Такое не забываецца».

Нават падчас хваробы, знаходзячыся ў шпіталі,   нямоглы кардынал цэлебраваў Імшу, седзячы на ложку. Клерыкі, якія дзяжурылі  каля яго ў шпіталі гаварылі, што той час , праведзены з кардыналам Свёнткам у шпіталі, быў вельмі каштоўны,  бо таго, што яны атрымалі падчас дзяжурства, не дасць ніводная  навучальная ўстанова, бо гэта былі своеасаблівыя ўрокі жыцця і святасці.

Як адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Казімір Сёнтак з’яўляецца для вернікаў беспамылковым арыенцірам і прыкладам вернасці і адданасці Хрысту і Касцёлу: “У ім я бачыў чалавека, які прайшоў Галгофу ХХ стагоддзя, якому смерць неаднойчы заглядвала ў вочы, які выжыў і выконваў свае святарскія абавязкі. Гэта жывы сведка веры, які не паддаўся сістэме, які да канца захаваў сваю святарскую тоеснасць.  Вера яго загартоўвала. Аднойчы ён распавядаў пра тое, як яго выпусцілі з лагера. Адзін з афіцэраў тады вельмі здзівіўся, як чалавек, якога павінны былі расстраляць, застаўся жывым. А ён на гэта проста казаў: “Гэтага хацеў Бог“.

Значнасць і ўнікальнасць кардынала  Казіміра Свёнтка , сэнс жыцця якога – вера, служэнне веры як найвышэйшай каштоўнасці.

Ян Павел ІІ, узнагароджваючы Свёнтка  ганаровай прэміяй  Fidei testis, сказаў: «У хуткiм часе пасля Вашага святарскага пасвечання Божы провiд паклiкаў Вас прайсцi па крыжовым шляху праследаванняў, супольна з пакутамi хрысцiянскага народа, даверанага Вам, асабiста несучы крыж зняволення, несправядлiвага абвiнавачання i цяжар катаржнай працы ў лагерах у знясiленнi, голадзе i холадзе… I Пан Бог адарыў Вас моцнай i мужнай верай дзеля таго, каб вытрываць у гэтым доўгiм i цяжкiм выпрабаваннi, пасля якога Вы вярнулiся ў супольнасць Касцёла як ашчэ больш годны веры сведка Евангелля: Fidei testis. Словам i прыкладам Вы аб’явiлi ўсiм: як веруючым, так i няверуючым – праўду Хрыста — Святла, якое асвятляе кожнага чалавека».

Пасля ўзнагароджання прэміяй “Сведка веры” Казімір Свёнтак сказаў: “Я ахвярую гэткае высокае прызнанне бабулям маёй краіны, якія змаглі захаваць веру ў гады пераследу, перадаючы яе сваім унукам і праўнукам, тым самым не даўшы замерці Касцёлу”.

Прыклад аптымізму і надзеі.

Той, хто сустракаўся з ім, адзначае яго надзвычай добрае пачуццё гумару, уменне разрадзіць сітуацыю трапным словам, жаданне жартаваць  і падбадзёрваць  адным трапным словам  ці проста позіркам.

Крыстына  Лялько ўспамінае, калі ўзнікла прапанова стварэння інтэрнэт-партала catholic.by, Яго Эмінэнцыя прыйшоў у выдавецтва і на працягу некалькі гадзін слухаў, глядзеў, задаваў пытанні, а потым сказаў: «Гэта добрая справа, рабіце. Няхай Бог благаславіць». I дадаў: «Я, хіба, павінен навучыцца працаваць на камп’ютары, можа, яшчэ не запозна?», потым усміхнуўся (так, як мог усміхацца толькі ён) і пажартаваў: «Але мая пасляваенная друкарская машынка хіба надзейней, бо што вы будзеце рабіць, як электрычнасць падвядзе? А я і пры свечцы надрукую свае казанні…»

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадвае з усмешкай той момант, калі яму трэба было абвясціць Свёнтку, што Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго архіепіскапам Мінска-Магілёўскім. На словы аб прызначэнні з Ватыкана ён, усміхаючыся, сказаў: “Што ты кажаш?! Мне ўжо 77 гадоў, а ў 75 у адстаўку трэба пісаць!”

Калі кардынал быў ужо хворы, ён жыў надзеяй. У адным з  інтэрв’ю  разважае Тадэвуш Кандрусевіч: “Пасля таго, як ён зламаў шыйку сцягна, я вярнуўся з-за мяжы і прыйшоў да яго ў шпіталь. Ён тады і спытаў у мяне, ці збіраюся ў Польшчу на беатыфікацыю Ежы Папялушкі. Кажу: “Эмінэнцыя, у нас урачыстасці будуць”, а ён мне ў адказ: “А я паеду!”. Бачыце, ён нават пасля такой аперацыі жыў верай. Апошні год жыцця ён хварэў, але ўвесь час праз боль, праз цярпенне жартаваў, быў вясёлым. «Гэта быў чалавек, які не баяўся смерці. З ім было вельмі прыемна размаўляць. Па ўсяму ў ім адчувалася, што жыццё даецца для таго, каб служыць сваёй справе», — так у інтэрв’ю для Catholic.by акрэсліў асобу кардынала Казіміра Свёнтка галоўны ўрач Пінскай цэнтральнай бальніцы Віктар Асачук, дзе апошнія месяцы свайго жыцця знаходзіўся іерарх.А сястра Бэрнадэта  Клім  , якая апякавалася кардыналам падчас  яго  хваробы,  расказвала, што  ён  заўсёды маліўся на  ружанцы,  ніколі не  знеахвочваўся , заўсёды  меў  надзею.

Калі на святкаванні 95-гадовага юбілею ў пінскай катэдры нарачанцы заспявалі кардыналу “Сто лят”, ён, усміхнуўшыся, сказаў: “Вы што жадаеце мне толькі пяць год жыцця?”

Прыклад удзячнасці.

Кардынал умеў прасіць і дзякаваць. I гэтым самым вучыў іншых пакоры. Ён звычайна казаў, што падзякі ніколі не бывае зашмат, спасылаючыся пры гэтым на сваю маму, якая выхоўвала ў сваіх дзецях пачуццё ўдзячнасці. I зноў напрошваецца роздум пра сувязь удзячнасці ў адносінах да людзей і ўдзячнасці Богу. Толькі чалавек, які прабывае ў еднасці з Богам, які ўсведамляе, наколькі вялікія дары ён атрымаў ад Пана, і ўмее дзякаваць за ўсё, будзе здольны ў духу любові, якая паходзіць ад Хрыста, дзякаваць людзям. Сапраўдная ўдзячнасць нараджаецца ў глыбокай малітве, асабістай і супольнай, асабліва ў сямейнай.

Не аднойчы  даводзілася  чуць ад яго, што чым часцей мы будзем казаць Пану Богу «дзякуй», тым радзей давядзецца казаць «просім».  « У мяне яно сапраўды так складваецца ў жыцці, што ў маіх малітвах, размовах з Панам Богам найбольш бывае актаў перапрашэння і падзякі, а просьбаў амаль няма, бо, калі падумаць, то ці будзе тая просьба згодная з воляю Божаю і ці не давядзецца праз нейкі час з жалем сказаць сабе: неразумны, прасіў, а Бог цябе выслухаў. Уласна кажучы, усе нашыя просьбы – гэта такі своеасаблівы недавер да Пана Бога: як бы мы лепш за Яго ведаем, што нам патрэбна. А калі ўжо й звяртацца з просьбаю, то абавязкова з агаворкаю: «Калі Ты, Пане Божа, лічыш гэта сапраўды неабходным для мяне…» Усё яно здаецца такім простым, нават прымітыўным, а гэта – праўда жыцця, якая не раз пацвердзілася за мае 65 гадоў святарскага жыцця. Менавіта ў гэтым вялікім святарскім досведзе ўсё маё багацце, уся мая сіла і моц, за якія я не перастаю дзякаваць Пану Богу.”

Хочацца адзначыць, што  ён так часта  любіў паўтараць, што   ён шчаслівы і ўдзячны за ўсё жыццё нават з яго цяжкімі момантамі, бо ўсё яно для веруючага чалавека – шчасце, радасць. Без  кантрастаў жыццё было б няпоўным, нецікавым.

Прыклад сапраўднага прабачэння.

Бадай, ці ёсць  у жыцці  што больш высакароднае і вымагаючае такіх  тытанічных і нечалавечых высілкаў, чым  дар прабачэння сваіх ворагаў ці здраднікаў. Сам Езус паказаў нам гэты прыклад, прабачаючы Пятру яго адрачэнне і здраду.Часам узнікае пытанне, але  ж Пётр пакаяўся ў сваёй здрадзе і так  плакаў , што аж засталіся на твары сляды ад слёз,  а  як прабачыць  тым, хто побач і ніколі не лічыў сябе  вінаватым, яшчэ не асэнсаваў  сваю  здраду і ніколі не здолее асэнсаваць, бо гэта  яго стыль жыцця, у якім  зусім іншы досвед і ўяўленні аб жыццёвых каштоўнасцях, як патрабаваць ад іншага таго, чаго  ён  ніколі не меў і не мае ў душы? Складана і немагчыма сучаснаму  чалавеку. Але толькі не нашаму  кардыналу, які  здолеў прабачыць нават сваім катам, а дакладней у душы  меў такую вялікую любоў і  глыбокае разуменне, што нават і прабачаць не прыйшлося. Аднойчы давялося чуць ад палякаў, якія вельмі высока цэняць  асобу  нашага  кардынала, што ёсць людзі добрыя і шчырыя і яны  назаўжды застануцца такімі, ёсць  веруючыя, яны заўжды будуць хадзіць у касцёл і верыць , а ёсць ВЯЛІКІЯ, якія дасягнулі сваёй велічы праз прабачэнне, бо толькі  вельмі шмат прабачаючы, чалавек здольны выпраменьваць незвычайнае святло, толькі  шмат прабачаючы, вучыцца разумець крыніцу учынка  іншага, нягледзячы на ўласны боль, умее апраўдаць другога,  толькі прабачаючы і адчуваючы глыбіню болю, узрастае ў велічы і становіцца па-сапраўднаму вялікім і незаменным , як кардынал Казімір Свёнтак.

На  пытанне, як складана было яму  прабачыць  сваіх  катаў? Ён  адказаў:”А прабачаць-то  няма чаго!!!Ім растлумачылі, што я – вораг народа, і яны ад чыстага сэрца мяне білі  ботам у твар і катавалі.” Ён казаў, што калі былі такія часы, што сапраўды здзекаваліся над ім і над іншымі зняволенымі, а  ён  ўвесь час маліўся за гэтых людзей: бо іх вочы  былі заплюшчаны на праўду і жыццё. Ён потым аднойчы сказаў: «Ну, можа, вочы і сэрца». Казаў, што некаторым ён спагадаў, таму што яны не жадалі, але змушаныя былі, таму што іх прымушалі праз шантаж — сям’я, дзеці.

  • Сяброўства нарачанцаў з кардыналам.

Асабліва  хочацца  адзначыць  пра  адносіны  кардынала  з  моладзю, калі прыказка «роўны роўнага шукае» праўдзівая, то трэба сказаць, што ксёндз кардынал заўсёды быў малады — зразумела, не ўзростам, а духам. У ім было штосьці, што прыцягвала дзяўчат і хлопцаў, якія па гадах маглі б быць яго праўнукамі. Незвычайнаю была атмасфера яго сустрэчаў з моладдзю. У кардынала было што ім распавесці, а яны жадалі слухаць і слухаць яго… Пра што ён гаварыў? Нічога незвычайнага! Проста дзяліўся сваім досведам веры як роўны з імі. Таму кардынал быў для моладзі аўтарытэтам. Апрача таго, ён проста прамяніўся радасцю, часам сапраўды дзіцячай. Маладыя людзі без словаў разумелі, што сустрэчы з ім яны былі вельмі важныя для яго, бо ён успрымаў іх як роўных. Кардынал не маралізаваў і не павучаў, а даваў уласнае сведчанне дабрыні і любові Бога, захапляючыся Божымі справамі ў сваім жыцці. Кардынал умацоўваў у іх чалавечую годнасць звычайным і Простым зваротам: «Дарагія мае нарачанцы!» Яны адчувалі, што іх цэняць, а гэтыя простыя словы былі выяўленнем яго прыхільнасці і адначасова абавязвалі.

І  моладзь  адказала  на  гэты  заклік, калі   ў 2007 годзе каманда нарачанскай  парафіі удзельнічала ў міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве і  для артыстычнага конкурсу “Жыццё, аддадзенае выхаванню” без  сумненняў  абрала   Асобу  кардынала Казіміра  Свёнтка ! Менавіта  пра  яго  праглі распавесці  з варшаўскай  сцэны  ўсім  удзельнікам  пра гэтага  незвычайнага   Чалавека, пра  свайго  першага  кардынала, Сведку веры! Напэўна, упершыню не было ніякіх цяжкасцей з напісаннем сцэнарыя для артыстычнага конкурсу, бо жыццё Яго Эмінэнцыі – найдасканалейшы прыклад таго, як, нягледзячы ні на якія выпрабаванні, самому быць верным Богу да канца і весці іншых па шляху збаўлення.
Спецыяльна для гэтага конкурсу наша парафіянка напісала верш, які прысвяціла ксяндзу  кардыналу:

Беларусь – край добрых людзей,
Чулых і адданых Богу.
Блакіт азёр, блакіт вачэй…
Спадабалася? Рушым у дарогу!

Жыве ў нашым краі чалавек,
Завуць Яго – Свёнтак Казімір.
Шмат Ён зрабіў за свой век:
Нёс веру, любоў і мір.

Адданы слуга Бога,
Першы ў Беларусі кардынал,
Хоць бедаў зведаў Ён многа,
Але не пакінуў свой дар.

Сібір не стала няшчасцем –
Хоць самых моцных ламала.
І ў сэрцы агонь не пагаснуў:
Любоў там да Бога палала.

Употайкі Імшу праводзіў,
Маліўся і прасіў цярпення.
І з ліку Збаўцы вачэй не зводзіў:
Прасіў для Краю благаслаўлення.

У савецкі час таксама не сядзеў –
Лячыў усцяж людскія душы, сэрцы.
Здаецца, Ён душой памаладзеў,
У Пінскай семінарыі зноў адчыніўшы дзверцы.

Да ўсіх адкрыты, шчыры, паважаны,
Святар сапраўдны – Свёнтак Казімір.
Краіне, людзям і Богу адданы,
Нясе Ён веру, любоў і мір.

Сапраўдны прыклад XX веку,
Fidei testis,святар навекі.
Сваё жыццё – аддаў Ён выхаванню.
Сваё жыццё – аддаў Ён чалавеку.

Дзень, калі была паказана сцэнічная пастаноўка, стаў сапраўным днём яднання ўсіх беларусаў, бо не было на Парафіядзе таго чалавека з Беларусі, які б не прыйшоў на прагляд. Вакол толькі чулася: “Сёння нарачанцы паказваюць пастаноўку пра Свёнтка! Усе прыходзьце ў белы намёт!”
Добра памятаюцца словы інтэрв’ю для радыё POLONIAадной з удзельніц артыстычнага конкурсу: “Мы шчаслівыя ад таго, што можам расказаць моладзі іншых краін не пра таго, хто жыў некалі даўно, а пра чалавека, які жыве сярод нас і з’яўляецца для нас прыкладам.”
Ніколі перамога ў артыстычным конкурсе не давалася нарачанцам так лёгка: у гэтым выпадку за іх усё зрабіла Асоба Яго Эмінэнцыі ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка!

Ішоў  час,  але  ў нарачанскай моладзі  любоў і павага да  кардынала  ўзрастала яшчэ больш.   Аднойчы  на  яго Імяніны  моладзь паслала  яму  пасылку  з паштоўкай, зробленай  сваімі рукамі,  і  дыск з  кліпам “ Стары храм”. Памятаецца, як моладзь  шукала  яго  адрас,  дакладна  не  ведала,  на  які  адрас  трэба  пісаць… Але  калі ёсць  жаданне, заўсёды выхад знойдзецца! Знайшлі  ў кнізе “Сведка веры”  здымак з яго   сціплай  хатай і шыльдай на плоце: Шаўчэнка 12 – туды і паслалі.

Не толькі  моладзь, але  і старэйшае  пакаленне  таксама  захаплялася   яго  жыццём,  і 11 кастрычніка 2009 года  адбылася сустрэча вернікаў нашай парафіі з ксяндзом кардыналам Казімірам Свёнткам на пярэдадні 95-годдзя Яго Эмінэнцыі.  Нарачанцы прыехалі ў Пінск, каб скласці самыя шчырыя пажаданні Чалавеку, Сведку Веры, які сваё жыццё склаў на алтар служэння Богу. Ксёндз-кардынал зачараваў усіх сваёй энергіяй, аптымізмам, інтэлігентным гумарам. А аповед Яго Эмінэнцыі пра страшныя часы пераследу і атэізму яшчэ раз пацвердзіў выснову: з Богам можна перанесці ўсё. Разам з ксяндзом кардыналам нарачанцы маліліся ля труны біскупа Зыгмунта Лазінскага не толькі ў сваіх інтэнцыях, але і ў інтэнцыях Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Завяршылася сустрэча агульным благаслаўленнем пілігрымаў ксяндзом кардыналам. Напрыканцы Яго Эмінэнцыя прызнаўся, што любіць нарачанцаў усім сэрцам. І іхгэта не здзівіла. А ведаеце чаму? Таму, што гэта любоў узаемная!!!

І, як заўсёды,  наша парафіянка, Вікторыя Бэпершч,  для  віншавання  напісала  верш:

Яго Эмінэнцыі ксяндзу-кардыналу Казіміру Свёнтку да 95-годдзя:

Праз гады святарства Вы прайшлі пагоркі, радасці,
сумненні свету і надзеі.
Шукалі Вы любові і даверу толькі і дажылі да гэтай радаснай падзеі.
Людзям і Усявышняму шмат гадоў на службе
мужна і з даверам перанеслі ўсё:
камеру смяротнікаў, сібірскія сцюжы,
на Алтар ахвярай склаўшы ўсё жыццё.
Вы – надзея сталых, вера маладых,
прыклад для дзяцей, а любоў – для ўсіх.
Божай дапамогі свет цяпер шукае,
каб знайсці апору ў сваім жыцці.
Асобу Вашу Богу ў апеку давяраем,
каб маглі падтрымку Божую знайсці!

Час ляціць хутка, і ў нашай парафіі падрастае маладое пакаленне, якому таксама неабходны прыклад жывой, нязломнай веры і самаадданага служэння Богу і людзям. У 2010 годзе, у Годзе Святарства,   у нашай парафіі была  цудоўная нагода паразважаць не толькі над таямніцай паклікання, таямніцай Святарства ўвогуле, але і звярнуць увагу на жыццё тых людзей, якія прысвяцілі сябе Богу дарэшты. Прычым, маладому пакаленню прыклад гэтых святароў можа дапамагчы не згубіцца ў сучасным свеце, знайсці сваё пакліканне, зразумець, што з моцнай, непахіснай верай можна перанесці ўсе жыццёвыя выпрабаванні.Калі гаварыць пра моладзь нашай парафіі, то можна адзначыць, што Яго Эмінэнцыя ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак для яе даўно стаў прыкладам самаахвярнага служэння Богу і чалавеку. Пагэтаму ў Год Святарства ў парафіі 27 сакавіка быў праведзены  конкурс ведаў для дзяцей і моладзі , які так і называўся  “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечаны святарскаму шляху Яго Эмінэнцыі ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка.
Гэтаму конкурсу папярэднічаў цыкл катэхез, на якіх дзяцей і моладзь парафіі пазнаёмілі з самымі яркімі, цікавымі, часамі драматычнымі, момантамі жыцця Яго Эмінэнцыі. Пераможцы конкурсу атрымалі  дыпломы і прызы, а абсалютных пераможцаў у сваіх узроставых групах чакаў  суперпрыз – паездка ў Пінск і сустрэча з Яго Эмінэнцыяй ксяндзом-кардыналам Казімірам Свёнткам.

І настаў  даўгачаканы  дзень, 8 красавіка 2010 года, калі  абсалютныя пераможцы конкурсу ведаў “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прыехалі ў Пінск, каб скласці самыя шчырыя віншаванні Яго Эмінэнцыі з нагоды 71 гадавіны Святарства.
Моладзі нарачанскай парафіі пашчасціла прысутнічаць на Святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал Казімір. Разам з кветкамі, нарачанскім сувенірам і самым дарагім падарункам – “Маргарыткай – моладзь прывезла словы падзякі Сведку веры за ахвярнае служэнне на ніве Пана, якія выліліся ў верш:

Аптыміст з душою рамантыка
Падымае Сусвет на ногі.
У Бога яго граматыка,
І святасць – яго дарога.
Непахіснай веры, незвычайнага лёсу
Ахвярны святар у наш век.
Усміхаўся душою праз слёзы,
Не пускаючы веру на здзек.
“Мая з аплаткам, яго – з пісталетам,” –
Нават вораг паверыў яму.
І Богам квітнее паветра,
Праз гады разганяючы цьму.
Слова сваё ён стрымаў –
Катэдры радуюць вочы.
Усяго сябе аддаваў:
Працаваў, як просты рабочы.
Марыя і мама – як міла,
Як блізка да сэрца яго!
Духоўным пасілкам узмацніла
Яна жыццё сына свайго.
У Год Святарства – дзіва:
Праз семдзесят адзін
Нясе Хрыста праўдзіва,
Нясе Хрыста ўсім!

Пасля Святой Імшы ксёндз-кардынал сустрэўся з моладдзю у сваім працоўным кабінеце ў курыі. Як заўсёды, зачараваў усіх шчырасцю, адкрытасцю, гумарам і прастатой. Напрыканцы сустрэчы ксёндз кардынал уручыў кожнаму пераможцу памятку ўдзельніка конкурсу са сваім подпісам.
Пасля благаслаўлення нарачанцам яшчэ пашчасціла памаліцца разам з кардыналам Казімірам у яго прыватнай капліцы. Пасля сустрэчы ад узрушання ў моладзі на вачах былі слёзы, якіх яны не саромеліся і не хавалі. На пытанне: “Ну што скажаце?”–  быў адказ: “На душы так чыста і светла, быццам мы ў споведзі былі.”Цудоўны адказ! Што тут яшчэ можна дадаць?!

Вярнуўшыся дадому, юнакі ідзяўчаты  з  запалам і з вялікай павагай  расказвалі сваім сябрам , знаёмым і вернікам нашай парафіі  пра гэтага  незвычайнага Чалавека,Сведку веры, ахвярнага пастыра. бо перажытымі эмоцыямі і сведчаннямі немагчыма не падзяліцца. Нягледзячы  на тое, што пасля  той  сустрэчы  ўжо прайшло  шмат часу,  але Ніка Дзержавец  памятае  гэту  сустрэчу  вельміі яскрава : “ Так добра памятаю той сонечны дзень і заліты сонечным святлом твар кардынала. Калі мы увайшлі да яго ў курыю, яго крыху здзівіла вялікая колькасць маладых людзей. Але гэта не было перашкодай. Кардынал быў адкрыты да кожнага з нас, нібыта мы былі знаёмыя ўсё жыццё. Мы здзіўляліся, як ён з захапленнем расказваў пра свайго сабаку Аса, як бы сам яшчэ раз перажываў тыя моманты свайго жыцця. З радасцю дзяліўся з намі, што каля яго хаты ўжо квітнеюць першыя кветкі (у той час, калі ў Нарачы яшчэ ляжаў снег). І здавалася не было за яго плячыма ні камеры смерці, ні пераследу, а перад намі быў чалавек, які захапляўся той прыгажосцю, што была навокал. Неўзабаве надышоў час развітвацца. Эмоцыі немагчыма было стрымаць. Не ведаю чаму, але здавалася, што гэта быў апошні раз, калі цалавала яго пярсцёнак. Не хацелася адпускаць цёплыя рукі кардынала. Дзякую Усемагутнаму за ласку, што размаўляла з сапраўдным сведкам веры, які і надалей будзе прыкладам шчырай адданасці Богу.”

Ішоў  час, сяброўства ўмацоўвалася, сталела, і да   72 гадавіны Святарства кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадала  на 8 красавіка 2011 года, моладзь нарачанскай парафіі  падрыхтавала тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера”. Паказ пастаноўкі  адбыўся ў  Вялікую суботу. І гэта невыпадкова, бо гэты дзень па добрай даўняй традыцыі ў нашай парафіі лічыцца “тэатральным днём”, і  вельмі дарэчы было напярэдадні Вялікадня расказаць парафіянам пра таго, хто непасрэдна спрычыніўся да аднаўлення, уваскрэсення Каталіцкага Касцёла на Беларусі.   А праз  3 месяцы  гэту тэатральную пастаноўку “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера” моладзь нарачанскй парафіі прадставіла  ў артыстычным конкурсе на ІІ Парафіядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі  ў Івянцы і  заняла 1 месца.  Падчас выступлення нарачанцаў амаль уся зала плакала, настолькі пранікнёна ігралі акцёры.       Хочацца адзначыць, што гэта быў ужо другі акцёрскі састаў, які выступаў на сцэне з тэатральнай пастаноўкай пра Свёнтка. Тыя, хто ў Варшаве выступаў на Парафіядзе, ужо выраслі, панёсшы навуку любові і прабачэння кардынала ў дарослае жыццё.

Летам 2010 года, калі ксёндз кардынал  знаходзіўся ў шпіталі, нарачанская студэнцкая моладзь  пралажыла шлях на Кіжаватава 60, каб перадаць праз дзяжурных клерыкаў цукеркі ці проста паштоўку “ДЕРЖИСЬ!!! і сваю памяць.

Каб раздзяліць цяжар хваробы кардынала, вернікі нарачанскай парафіі вырашылі паслаць яму альбом з паштоўкамі пра Нарач, у якіх выказвалі словы падзякі і падтрымкі. Дзеці, моладзь, дарослыя, пробашч парафіі, калектыў настаўнікаў, урачоў – усе, для каго прыклад Сведкі веры быў яскравым знакам Божай моцы, у такі спосаб лучыліся з кардыналам у яго цярпенні.

У пачатку сакавіка 2011 года, калі кардынал вярнуўся з Любліна са шпіталя, то адразу напісаў нарачанцам пісьмо, у якім ён асабліва дзякаваў  за  паштоўку  з  Вільні і фотаальбом са здымкамі з урачыстасцей у Будславе (дарэчы, агульнай інтэнцыяй той нарачанскай пілігрымкі ў Будслаў была інтэнцыя аб выздараўленні кардынала Свёнтка) , які  моладзь паслала  яму  ў шпіталь (які выразны прыклад удзячнасці!). Заканчваўся гэты ліст словамі: “Жадаю вам дабра ад Бога і людзей”, – якія нарачанцы ў сваіх сэрцах панясуць праз усё жыццё.

А колькі ў парафіі ў час хваробы любімага кардынала было малітвы аб яго выздараўленні! Пасля таго, калі ён у сакавіку, вярнуўшыся з Любліна, стаў на ногі, усе лічылі гэта цудам. Не хацелася верыць, што хвароба пераможа.

У 71 гадавіну Святарства кардынала нарачанская моладзь сядзела ў яго працоўным кабінеце, а 72 гадавіна Святарства ўжо была пазначана крыжам цярпення. Кардынал Свёнтак тады быў у коме, а сястра, якая чувала пры яго ложку, чытала віншавальную паштоўку, прысланую моладдзю Нарачы. “Ваша Эмінэнцыя! Сёння ў Вас гадавіна Святарства, вашы нарачанцы прыслалі віншаванне”, – і кардынал мімікай паказваў, што…  чуе словы сястры.

21  ліпеня 2011 смерць кардынала Свёнтка зварухнула нашыя сэрцы, якія да гэтай пары не жадалі верыць у тое, што сваёю лёгкаю хадою наш  дарагі кардынал больш не пройдзе па ўлюбёных месцах свайго служэння, не ўзніме сваёй святой святарскай рукі на благаслаўленне вернікаў, не прамовіць да нас : “ Мае дарагія нарачанцы!”, не зірне сваім заўсёды жывым позіркам.

Не толькі  моладзь,  але  і дзеці , і старэйшае   пакаленне   паехалі на  пахаванне  ў  Пінск  з вялікай   свечкай-сэрцам  і  кветкамі. Станіслаў Дзівіш, Мітрапаліт Кракаўскі і былы асабісты сакратар Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, які узначальваў  жалобнае набажэнства і пахаванне кардынала Казіміра Свёнтка ў  пінскай катэдры, сцвяржаў, што   Ён адышоў і адначасова застаўся: “ Я моцна веру, што яго новая прысутнасць можа быць яшчэ больш плённай. Бо … людзям патрэбны такія светачы. А ён быў тым светачам, які асвятляў дарогу. Задачай духавенства з’яўляецца тое, каб гэтая постаць не была забыта. Гаворка ідзе пра тое, каб заставалася памятаць не толькі пра яго фізічнае быццё, але і пра пасланне, якое з ім звязана: адвага, поўнае адданне сябе справе, непадзельнасць у святарскім служэнні. Кардынал быў пастырам да канца. Не толькі для Касцёла ў сваёй дыяцэзіі, але і для Касцёла ва ўсёй Беларусі. Смела можна сказаць, што ён — айцец адноўленага Касцёла ў Беларусі. Думаю, кардынал нават пасля смерці з’яўляецца вялікім дарам Бога для мясцовага Касцёла. Ён заўсёды будзе заставацца адпраўным пунктам.”

Хоць  Кардынал  і  адышоў  у вечнасць,  але  сяброўства  з  ім  яшчэ  больш  умацавалася,  і  да 97 гадавіны з Дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка моладзь нарачанскай парафіі  падрыхтавала  літаратурна-музычную кампазіцыю “Ён быў незвычайны”. І хоць кардынала Казіміра Свёнтка ўжо няма сярод нас, яго жыццё з’яўляецца сапраўдным катэхізісам, па якім яшчэ многія і многія пакаленні беларускай моладзі можна навучыць Веры, Надзеі і Любові.

Нарачанцы праводзілі духоўную падрыхтоўку да першай гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка.У праграме падрыхтоўкі былі запланаваны розныя мерапрыемствы, мэта якіх – узгадаць прыклад жыцця, сведчання і навучання першага беларускага кардынала: конкурс малюнкаў “Ён нёс Хрыста праўдзіва, ён нёс Хрыста ўсім!”, конкурс ведаў для дзяцей і моладзі “Сапраўдны прыклад ХХ веку”; спецыяльныя казанні і прагляд фільмаў Ю.Гарулёва  пра кардынала Свёнтка для дарослых.

У нядзелю, 15 ліпеня, адбыўся конкурс ведаў “Сапраўдны прыклад ХХ веку” для дзяцей і моладзі парафіі. Пераможцы конкурсу разам з групай дарослых парафіянаў 21 ліпеня ў першую гадавіну смерці Кардынала ездзілі ў  Пінск на Святую Імшу, якая  цэлебравалася  ў пінскай катэдры за спакой яго душы, маліліся  каля  труны  Кардынала ў крыпце.

У першую гадавіну смерці кардынала Свёнтка на партале catcholic.byз’явіўся фотарэпартаж са Святой Імшы ў пінскай катэдры. На апошнім здымку былі асабістыя рэчы кардынала, якія ляжалі на пісьмовы стале. Сярод іх – паштоўка, якую нарачанцы паслалі ў час хваробы кардынала свайму сябру з Вільні. Трывалая сувязь, якая засталася нават пасля смерці кардынала.

Да 74 гадавіны святарства святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадала на 8 красавіка, для моладзі нарачанскай парафіі была праведзена імпрэза “Ён быў светачам, які асвятляў дарогу”.

А на  пярэдадні , 7 красавіка , для  дзяцей  і моладзі  было  праведзена  інтэрв’ю, вынікі  якога пацвердзілі , што для ўсіх апытаных юнакоў і дзяўчат асоба кардынала і яго прыклад  моцна  паўплываў і ўплывае  на  іх  штодзённае  жыццё.

Яго няма зараз з намі, але  суцяшае багаты плён яго доўгага святарскага служэння, які бачны  усюды — у адноўленых святынях, у маладых святарах, у каталіцкім друку і інтэрнэце, у малітоўных рухах, у тых шматлікіх верніках, якія, запаленыя ягоным сведчаннем, вучацца веры і адданасці Богу і Касцёлу…

Суцяшае абяцанне, якое кар­дынал Казімір Свёнтэк пакінуў усім нам: «Буду дапамагаць вам з чыстца…» I яго маладая усмеш­ка: «А можа ўдасца без чыстца?..» Хочацца  сказаць  яго  словамі,  якія  ён  так любіў паўтараць  пра  Францішка Асізкага: “ Вось хто не змарнаваў жыцця!”, не змарнаваў яго  і наш  кардынал ,а абуджаў у людзях веру, супрацьстаяў той бяздушнасці, якая разбурае чалавечую сутнасць, адрадзіў Касцёл пасля ваўнічага атэізму , запаліў  шматлікія  сэрцы  сваім  прыкладам і хочацца  верыць, што гэта  святло   будзе  гарэць у нашых  душах, а  яго  навучанне стане для нас стылем  жыцця, бо  пра вялікія справы Божыя нельга забываць. Трэба памятаць пра іх, іх значэннем умацоўвацца. Святы Айцец Ян Павел ІІ заклікаў нас да такой пазіцыі, калі гаворыў: «Трэба з падзякаю згадваць мінулае, усім сэрцам перажываць цяперашняе і быць адкрытым для будучыні».

Інтэрв’ю  дзяцей і моладзі, праведзенае 7 красавіка 2013 года ў парафіі Святога Апостала Андрэя вёскі Нарач.

– Кім для вас быў кардынал Казімір Свёнтак? Што вы памятаеце пра яго асобу? Які ўплыў на вас аказаў кардынал?

Ірэна Ахрамовіч

  • Маёй маме пашчасціла маліцца за Святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка, у малітоўным Руху Маргарытка. Кожную суботу з радасцю мы  разам молімся і ўспамінаем з цеплынёй гэтага мудрага, вясёлага і цудоўнага чалавека. З вялікім болем мы даведаліся пра яго смерць.Усёй сям’ёй мы прысутнічалі на яго пахаванні. Уразіла, колькі людзей прыехалі ў Пінск, каб раздзяліць разам  боль страты першага і адзінага кардынала Беларусі. Было сумна, але я веру, што ён ужо ў Валадарстве Божым. І заступаецца за нас у сваіх малітвах.

Юля Ахрамовіч

  • У мяне былі  дзве самые запамiнальныя паездкiў жыцці. Гэта ў Пінск! На пахаваннiКазiмiра Свёнтка ў Пiнскай катэдры сабралася вельмі  многа людзей iкансэкраавных асоб,напэўна, былі ўсе святары з Беларусі. Усе хацелiразвiтацца с кардыналам .

Падчас другой паездкiмы былiна Святой Iмшы, потым пайшлiда магiлы, усклалiкветкі і памалiлicя. Пасля айцец Аркадзiй правёў нам экскурсiю па семiнарыi. Мяне ўразiлiфотаздымкiКазiмiра Свёнтка, на якiх мы бачылі Казіміра Свёнтка  ад вясёлага юнака да сталага кардынала. Дакументы з лагера ўразiлiсваёй жорсткасцю.Ён для нас сапраўдны прыклад.

Надзея Сіськевіч

  • Казімір Свёнтак быў  галоўным святаром, самым важным  у нашай  краіне. Вельмі  шмат  чула пра  яго на  катэхэзе, быў конкурс пра  яго,  таксама глядзелі  фільмы  пра  яго, у нашым  касцёле  вісіць вялікі прыгожы  стэнд, прысвечаны  яго  жыццю, на якім таксама  шмат  здымкаў з нашымі вернікамі, а яшчэ  я двойчы ездзіла  ў Пінск і бачыла ўсё тое, пра што чула на катэхэзе. Хочацца  быць такой моцнай,  якім быў ён.

     Юля Несветаева

  • Я сустракалася з Казімірам Свёнткам усяго адзін раз, на яго 95годдзе. Тады я была зусім малая, але я ўжо адчувала любоўда гэтага мудрага чалавека, якіжартаваўразам з намі… Я вельмімоцнаплакала,калідаведалася аб яго смерці…малілася ізразумела, што кожны з нас павінен быць удзячным Богу за такіх людзейяк Казімір Свёнтакі старацца быць падобным да яго!

Вікторыя Лукохва

  • Напэўна, кожны знаходзіць у іншым тое, чаго не хапае самому. Асабіста для мяне кардынал з’яўляецца прыкладам сапраўднай хрысціянскай пакоры, пакоры, не згоднай са злом і несправядлівасцю; пакоры, якая дапамагае успрымаць рэчаіснасць без роспачы, якая не дазваляе забываць, што ўсё на зямлі мінае. Захапляе мяне яго нескораны, вольны дух, дух чалавека, які застаецца самім сабой, застаецца верным свайму пакліканню незалежна ад абставін; яго бескампраміснаць у барацьбе за праўду, за тое, што немагчыма белым назваць чорнае і наадварот, за тое, што нельга згаджацца на шэрае.

Косця Каратышэўскі

  • Казімір Свёнтак – гэта ў мяне другі, пасля Благаслаўленнага Папы Яна Паўла ІІ, прыклад сапраўднага ЧАЛАВЕКА. Прыклад сапраўднай духоўнай і фізічнай моцы. Чалавек, які малады душой!  Калі я першы раз ўбачыў яго, то  не мог паверыць, што яму так шмат гадоў.  А калі ў нашай групы было спатканне з ім, то я ўпэўненны, што не толькі я не мог паверыць, што мы размаўляем з ім. Пасля спаткання  я паглядзеў на рэлігію і на веру, на жыццё другімі вачыма. Я нават  зараз памятаю усё тое, пра што нам казаў кардынал. З ім настолькі было лёгка размаўляць, мне здавалася, што я размаўляю з родным дзядулем. Аднойчы мне Ірына Антонаўна прапанавала сыграць ролю Казіміра Свёнтка, і я, доўга не думаючы, згадзіўся. Для мяне быў вялікі гонар і шчасце сыграць такого чалавека. Праз ігру я ўбачыў шлях кардынала, тыя церні, праз якія ён прайшоў. І магу сказаць, што не кожны бы прайшоў той шлях, які прайшоў Казімір Свёнтак, прайшоў ды яшчэ застаўся верным. Мне таксама было вельмі прыемна маляваць віншаванні для гэтага чалавека.   А калі я даведаўся, што Казімір Свёнтак памёр, то доўга не мог паверыць, што гэта праўда. Мне здавалася, што памёр мой дзядуля. Зараз я чакаю таго моманта, калі да Яго Эмінэнцыі Кардынала Казімір Свёнтэка дабавіцца слова “СВЯТЫ”. Хоць для мяне ён заўжды ў сэрцы быў СВЯТЫМ ЧАЛАВЕКАМ.

Ніка  Дзержавец

  • Нездарма людзі кажуць: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць”. Неаднойчы нам катэхетка распавядала пра ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка. Казала, што гэта першы на Беларусі кардынал, чалавек, які аднавіў дзейнасць архікатэдральнага касцёла, семінарыі ў Пінску і іншых храмаў. У нейкім сэнсе я была “тамашам няверуючым”, бо пакуль не ўбачыла – слаба верылася, што ў наш час жыве такі чалавек. Але гэтыя сумненні зніклі адразу ж пасля аўдыенцыі з Яго Эмінэнцыяй. Калі мы увайшлі да яго ў курыю, яго крыху здзівіла немалая колькасць маладых людзей. Але гэта не было перашкодай. Кардынал быў адкрыты да кожнага з нас, нібыта мы былі знаёмы ўсё жыццё. Калі мы ўвайшлі да яго ў курыю, яго крыху здзівіла вялікая колькасць маладых людзей. Але гэта не было перашкодай. Кардынал быў адкрыты да кожнага з нас, нібыта мы былі знаёмы ўсё жыццё. Мы здзіўляліся, як ён з захапленнем расказваў пра свайго сабаку Аса, як бы сам яшчэ раз перажываў тыя моманты свайго жыцця. З радасцю дзяліўся з намі, што каля яго хаты ўжо квітнеюць першыя кветкі (у той час, калі ў Нарачы яшчэ ляжаў снег!!! J). І здавалася не было за яго плячыма ні камеры смерці, ні пераследу, а перад намі быў чалавек, які захапляўся той прыгажосцю, што была навокал. Неўзабаве надышоў час развітвацца. Эмоцыі немагчыма было стрымаць. Не ведаю чаму, але здавалася, што гэта быў апошні раз, калі цалавала яго пярсцёнак. Не хацелася адпускаць цёплыя рукі кардынала. Дзякую Усемагутнаму за ласку, што размаўляла з сапраўдным сведкам веры, які і надалей будзе прыкладам шчырай адданасці Богу і людзям.

Яна Казлоўская

  • Казімір Свёнтак быў вельмі рухавым,вясёлым чалавекам. Калі я яго ўбачыла, то мяне вельмі здзівіла тое,што ён у свае гады вельмі энэргічны і гэтай энэргіяй ён дзяліўся з намі.Ён казаў нам шмат розных цікавых выпадкаў са свайго жыцця.Калі Ён усміхаўся, то яго твар зіхацеў ад радасці. Гэта чалавек з добрым і вялікім сэрцам! Я ўпэўнена, што ўсе, хто са мною ездзіў на сустрэчу да Казіміра Свёнтка,да гэтага часу памятаюць яго ўсмешку і яго прамяністы твар…..Я ўдзячна  яму за прыклад веры!

Аня  Мітуневіч

  • Для мяне Казімір Свёнтак гэта чалавек вялікай веры, які, нягледзячы на ўсе цяжкасці жыцця, заўседы заставаўся верным Хрысту, Касцёлу і людзям. Сустрэча з Ім для мяне прынесла многа радасных пачуццяў, адчувалась лёгкасць ў душы і сэрцы, бо гэта чалавек просты ў адносінах, просты да людзей і ўвогуле, чалавек, які паікідае толькі самыя найлепшыя ўспаміны…

Кацярына Сівагіна (Майсіёнак)     ( зараз  ужо жыве і працуе ў Пінску)

  • Казаць пра Кардынала можна многа як пра вялікага Чалавека, як пра беларускага Апостала, проста як пра цудоўнага святара… Асабіста для мяне, кардынал Свёнтак стаў настаўнікам любові да Палесся. Бо толькі той , хто любіць, можа так захапляцца, поўнасцю аддавацца месцу, дзе было яго сэрца і душа, любіць проста так… Адданнасць Беларусі, Палессю, Пінску, Катэдры і людзям, а галоўнае Хрысту даюць прыклад таго сапраўднага, для чаго мы мусім жыць! Так хочацца, каб з цягам часу больш беларусаў зразумелі, што нашай краіне так неабходны нашы святыя.

Вікторыя Тарасевіч ( Бэпершч)

  • Пра Свёнтка магу сказаць многае ў вершах, але калі проста выказаць свае думкі, то ён быў сапраўды аптыміст з душою рамантыка, ён быў чалавек-вясна ,бо калі бачыш веру гэтага чалавека,бачыш яго святарскі шлях, то адчуваеш у душы вясну, ён адрадзіў Касцёл на Беларусі, на Беларусь прыйшла вясна з прыходам гэтага адданага Богу чалавека!!!А яшчэ вельмі захаплялі мяне яго казанні: у іх ён проста рассказваў пра сваё жыццё,пра выпрабаванні вайны,часта ўспамінаў сваю маму…гэта ўсё так кранала маё сэрца!!!Ён быў для мяне святым пры жыцці!!!

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Да 100-годдзя з дня нараджэння і 75 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка

Аўтар: Адміністратар