У нядзелю, 23 лютага, у 10.30 у нашым касцёле адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху  “Маргарытка”. Нарачанцы будуць маліцца аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу.

У 2010 годзе з нагоды Года святарства ў нашай парафіі быў актывізаваны апостальскі рух “Маргарытка”, які сваёй мэтай ставіць малітоўную падтрымку святароў або законных асобаў.

Актывісты руху ставілі перад сабой задачу ў бліжэйшай перспектыве ахінуць сваёй малітвай усіх айцоў-кармэлітаў, якія працуюць ці некалі працавалі ў Беларусі, а таксама ксяндзоў і законных сясцёр, якія паходзяць з нашай парафіі.

Але вынікі гэтай акцыі пераўзышлі ўсе чаканні: гэты час можна назваць сапраўднай духоўнай рэвалюцыяй у нарачанскай парафіі, бо вернікі ўзялі на сябе абавязак маліцца за 26 духоўных асобаў, у лік якіх уваходзяць не толькі айцы-кармэліты, але і іерархі Каталіцкага Касцёла, святары, лёс якіх быў звязаны з нарачанскім краем, і нават тыя святары, якія прыязджалі да нас на рэкалекцыі. Такім чынам, нарачанцы стварылі 32 “Маргарыткі”, у склад якіх уваходзілакаля 225 чалавек.

У 2012 годзе моладзь нашай парафіі, якая рыхтавалася да Сакрамэнту Бежмавання, не засталася ў баку ад гэтай справы і стварыла яшчэ дзве  “Маргарыткі”, якія  моляцца за айца Пятра Фарына OCDі дыякана Аляксандра Стока OCD, які на той час працаваў у нашай парафіі.

У студзені бягучага года моладзь, якая ў гэтым годзе прыме Сакрамэнт Бежмавання, стварыла “Маргарытку” за дапаможнага біскупа архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, якую сама і ўручыла Яго Эксцэленцыі 25 студзеня пасля біскупскага пасвячэння.

Такім чынам, у парафіі створана 35 “Маргарытак”, у якіх моляцца каля 250 асобаў.

Актывісты руху маюць надзею, што прыклад старэйшых вернікаў парафіі і нарачанскай моладзі натхніць неабыякавыя сэрцы  ахінуць малітвай большую колькасць духоўных асоб, бо яшчэ столькі святароў чакае на нашу малітву.

Аўтар: Адміністратар