[X]
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя парафіі
  • Гісторыя касцёла
  • Арган
  • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты
Парафія Cв. Андрэя Апостала ў Нарачы
Меню
  • Галоўная
  • Аб’явы
  • Гісторыя
    • Гісторыя парафіі
    • Гісторыя касцёла
    • Арган
    • Кармеліты Босыя
  • Фотагалерэя
  • Кантакты

Семдзесят пяць анёлаў з гакам, або Уладзімір Караткевіч пра Казіміра Свёнтка

Напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння Казіміра Свёнтка прапануем Вашай увазе зірнуць на яго асобу вачыма класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, прачытаўшы ўрывак з нарыса пра Палессе “Званы ў прадоннях азёр”, напісанага яшчэ ў савецкі час. Семдзесят пяць анёлаў з гакам Пінскі катэдральны касцёл — адзін з лепшых будынкаў, якія мне даводзілася бачыць на Беларусі. З […]

15 верасня 2014 17:24

Праца для Хрыста, або Плён Сакрамэнту Бежмавання

Моладзь нарачанскай парафіі, якая тыдзень таму прыняла Сакрамэнт Канфірмацыі, удзельнічала ў суботніку па добраўпарадкаванні Мядзельскай Кальварыі. Да гэтай групы далучыліся хлопцы і дзяўчаты, якія ўжо прынялі або рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання. Маладыя сэрцы з радасцю адклікнуліся на просьбу мядзельскіх айцоў-кармэлітаў аб дапамозе, бо да асвячэння Кальварыі засталося тры тыдні. Мядзельскія айцы-кармэліты зрабілі сапраўды немагчымае: там, […]

23 жніўня 2014 21:53

Юбілейныя ўрачыстасці ў Нарачы

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Жалубоўскай са святкавання ўрачыстасці 580-годдзя пабудовы першага касцёла ў Кабыльніку і 110-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні:

16 жніўня 2014 23:19

Любы сэрцу касцёл

Прапануем Вашай увазе малюнкі дзяцей нарачанскай парафіі. прадстаўленыя на конкурс “Любы сэрцу касцёл”, які правадзіўся ў межах падрыхтоўкі да святкавання ўрачыстасці 110-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні:

14 жніўня 2014 22:47

Стары касцёл у Кабыльніку. Гравюра А.Ромэра XIX ст

Годна падрыхтавацца да свята

Нарачанцы пачынаюць духоўную падрыхтоўку да580- годдзяпабудовы першага касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110- годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыніпраз Саракагадзіннае набажэнства. Для дзяцей і моладзі парафіі на пярэдадні ўрачыстасці аб’яўлены конкурс малюнкаў “Любы сэрцу касцёл.” Урачыстасці запланаваны на 16 жніўня. У гэты дзень Святую Імшуў 12 гадзін, падчас якой будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі, у нарачанскім касцёле будзе […]

8 жніўня 2014 18:52

Жыццё з Богам

30 ліпеня адбылася пілігрымка дзяцей нарачанскай парафіі па касцёлах Гродзеншчыны. У нашай парафіі існуе добрая традыцыя летам арганізоўваць пілігрымку для дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Споведзі. Гэта цудоўная нагода зноў сабрацца разам, каб не толькі наведаць сакральныя месцы, памаліцца, паспяваць, але і адчуць сябе адной дружнай хрысціянскай сям’ёй. У гэтым годзе шлях […]

31 ліпеня 2014 20:09

Да трэцяй гадавіны смерці кардынала Казіміра Свёнтка

У панядзелак, 21 ліпеня, прыпадае трэцяя гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка. У гэты дзень у 18.30 у нарачанскім касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка

20 ліпеня 2014 10:56

Для нарачанцаў 2014 год – год юбілеяў

Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 580-годдзе пабудовы першага касцёла ў мястэчку Кабыльнік і 110- годдзе кансэкрацыі цяперашняй святыні. Урачыстасці запланаваны на 16 жніўня. У гэты дзень Святую Імшу, падчас якой будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі, у нарачанскім касцёле будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Вёска Нарач (назва існуе ад 1964 г.) у XVстагоддзi насіла назву Medal Minor, ад XVI […]

15 ліпеня 2014 19:54

Прайсці шляхам нашага Збаўцы

У суботу, 12 ліпеня, у Мядзеле на Кальварыі у 13.00 адбудзецца ўрачыстасць умуравання вуглавога каменя пад адбудову Кальварыі, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. З гэтай нагоды 12 ліпеня ў 7 гадзін раніцы з нашай парафіі выйдзе XVI пешая пілігрымка на Мядзельскую Кальварыю. У 13 гадзін пасля асвячэння біскупам Юрыем Касабуцкім вуглавога каменя […]

8 ліпеня 2014 16:28

Фотарэпартаж з Будслава

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з XIX пешай пілігрымкі Нарач-Будслаў:

6 ліпеня 2014 20:43

Святы Ян Павел ІІ, кардынал Свёнтак, крыж і абраз Сусветных дзён моладзі, або нарачанская пілігрымка ў Будслаў

Сёння з нашай парафіі вырушыла XIX пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона МаціБожай Будслаўскай ужо выказаў 192 пілігрымы. У Год малітвы агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка за кананізацыю Бл. Яна Паўла ІІ і заасобу кардынала Казіміра Свёнтка, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначае Касцёл у Беларусі. Падчас пілігрымкі запланавана правядзенне канферэнцый, мэтай […]

2 ліпеня 2014 08:10

Пілігрымка падзякі

2 ліпеня з нашай парафіі вырушыць XIX пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. У Год малітвы агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка за кананізацыю Бл. Яна Паўла ІІ і за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначае Касцёл у Беларусі. Падчас пілігрымкі запланавана правядзенне канферэнцый, мэтай якіх з’яўляецца набліжэнне да пілігрымаў асоб Апосталаў нашых часоў. […]

25 чэрвеня 2014 17:55

Супольнасць кармэлітаў босых у Беларусі мае яшчэ аднаго святара

Сёння ў нарачанскай парафіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў Сакрамэнт Святарства дыякану-кармэліту Паўлу Герману. Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі.

14 чэрвеня 2014 23:39

Да першай гадавіны перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

У нядзелю, 8 чэрвеня, у нарачанскай парафіі ў першую гадавіну перэгрынацыі рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса адбудзецца Святая Імша-падзяка за гэты благаслаўлёны час не толькі для нарачанцаў, але і для вернікаў усёй Беларусі. Цяжка ўспомніць духоўную падзею апошніх гадоў, якая так, як перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, узрушыла сэрцы нарачанскіх парафіянаў. Перэгрынацыі […]

1 чэрвеня 2014 20:33

Добры прыклад выпускнікоў 2014 года

У суботу, 31 мая, у 18.30 у Нарачы будзе цэлебравацца Св. Імша як падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ. Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў пасля Выпускнога балю існуе ў Нарачы ўжо адзінаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і […]

27 мая 2014 19:21

Белы тыдзень – працяг сяброўства з Езусам

18 мая ў нарачанскай парафіі адбылася ўрачыстасць  Першай Святой Камуніі. 31 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды. Зараз у парафіі праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожны дзень дзяўчаты і хлопчыкі прыходзяць у касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, […]

22 мая 2014 20:41

Да 94 гадавіны з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ

У пятніцу, 16 мая, з нагоды  94 гадавіны з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на 18 мая, перад вячэрняй Святой Імшой моладзь нарачанскай парафіі правядзе імпрэзу “ Гэтае дзіця будзе кімсьці вялікім”, падчас якой раскажа вернікам парафіі пра цуд нараджэння Караля   Вайтылы і ахвярнасць яго маці Эміліі. У гэты дзень з […]

12 мая 2014 16:59

Імша-падзяка нарачанцаў за кананізацыю Яна Паўла II

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Ірыны Жалубоўскай са святкавання дня падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі:

5 мая 2014 09:55

Пілігрымка вернікаў нарачанскай парафіі на кананізацыю Яна Паўла II і Яна XXIII

Прапануем  Вашай  увазе  фотарэпартаж   Ірыны Жалубоўскай з   пілігрымкі  вернікаў нарачанскай парафіі  на кананізацыю Яна Паўла  II  Яна XXIII:

1 мая 2014 10:05

Кананізацыя Яна Паўла ІІ і Яна XXIII

Прапануем Вашай увазе зірнуць на тое, што адбывалася ў Рыме ў дзень кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна XXIII, праз аб’ектыў фотаапарата нарачанскага пілігрыма.

«…<1718192021>…»
Расклад Св. Імшаў
Панядзелак 08:30 18:30
Аўторак 08:30 18:30
Серада 08:30 18:30
Чацвер 08:30 18:30
Пятніца 08:30 18:30
Субота 08:30 18:30
Няделя 09:00 11:00 13:00

Магчымы змены

Парадак катэхезы на 2025-2026 гг.

Парафіяльная канцэлярыя
Панядзелак 09:30-11:00
Аўторак 16:00-18:00
Серада 09:30-11:00; 16:00-18:00
Пятніца 09:30-12:00; 15:30-18:00

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонцы КАНТАКТЫ

<? pll_e('link_ig'); ?> <? pll_e('link_vk'); ?> <? pll_e('link_yt'); ?> <? pll_e('karmel_by'); ?> <? pll_e('radio_maria_by'); ?> <? pll_e('cth_by_link'); ?>

© Leanid Sukhoi 2022