Да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
У межах падрыхтоўкі да кананізацыі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у нарачанскай парафіі адбыўся конкурс дзіцячых малюнкаў “Як малы, так і вялікі можа быць святым”. Малюнкі маладых нарачанскіх мастакоў будуць экспанавацца ў касцёле, а дыпломы і прызы за ўдзел у конкурсе дзеці атрымаюць з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які ў нарачанскім касцёле 4 мая 2014 года будзе цэлебраваць Імшу-падзяку за кананізацыю Вялікага Папы.