Велікапосныя рэкалекцыі ў нарачанскай парафіі
З 27 па 29 сакавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Юрый Павайба. Падчас рэкалекцый праз споведзь, спецыяльныя казанні, удзел у Крыжовых шляхах вернікі нашай парафіідухоўна рыхтаваліся да свята Уваскрэсення Пана. У межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза Юрыя з дзецьмі і моладдзю парафіі. Пасля катэхэзы для старэйшай моладзі парафіі быў праведзены біблійны […]
29 сакавіка 2015 20:38
Да 10 гадавіны са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 10 гадавіну са дня смерці Святога Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на Вялікі чацвер 2 красавіка. У гэты дзень у нашай парафіі будзе праведзены Крыжовы шлях і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, складзеныя паводле навучання Вялікага Папы, а таксама арганізавана фотавыстава “Як Лёлек стаў вялікім чалавекам”. 12 красавіка, у Нядзелю Божай міласэрнасці, […]
28 сакавіка 2015 09:10
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у нашай парафіі завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення” ненароджанага дзіцяці. 98 вернікаў нарачанскай парафіі ўзялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. «Духоўнае ўсынаўленне» — гэта малітоўнае абавязацельства канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве […]
26 сакавіка 2015 08:20
На Вялікую пятніцу моладзь нарачанскай парафіі падрыхтавала разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца ў гэтым годзе… Дзякую, Ойча… (духоўная паэзія Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна) *** Род людскі не злічыць вякоў, Свой узрост Ён згадкамі мерае. Ад навалы з […]
23 сакавіка 2015 17:53
Да 500-годдзя з дня нараджэння Святой Тэрэзы Авільскай
Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 500-годдзе Святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка 2015 года. Падрыхтоўка да гэтай урачыстаці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхэзы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне Святой Тэрэзы “Дастаткова толькі Бога”, у якім прынялі ўдзел 104 чалавекі. Зараз у […]
9 сакавіка 2015 11:52
Прапануем наведвальнікам нашага сайта Крыжовы шлях нашай веры, складзены паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага: КРЫЖОВЫ ШЛЯХ НАШАЙ ВЕРЫ ПАВОДЛЕ РАЗВАЖАННЯЎ КСЯНДЗА ЯНА ТВАРДОЎСКАГА Прыпынак 1 Вера, асуджаная на смерць Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ, і благаслаўляем Цябе! Бо праз крыж і муку сваю Ты свет адкупіў! Уражвае тое, што можна так доўга ісці з Езусам, […]
4 сакавіка 2015 18:29
Крыжовы шлях Збаўцы вачыма Рыгора Барадуліна
На пачатку Вялікага посту прапануем наведвальнікам нашага сайта Крыжовы шлях, складзены з вершаў Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: Крыжовы шлях нашага Збаўцы вачыма Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна Уступныя малітвы Ойча наш, што ў нябёсах, Хай свяціцца Імя Твае I ў зорах, і ў лёсах. Хай прыйдзе Валадарства Твае, Як спатоля, Хай Твая ўсёўладарная Збудзецца […]
18 лютага 2015 11:35
Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў малітоўнага руху “Маргарытка”
У нядзелю, 15 лютага, у 10.30 у нашым касцёле адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. Нарачанцы будуць маліцца аб усіх патрэбных ласках для тых вернікаў нашай парафіі, якія ўзялі на сябе абавязак да канца жыцця маліцца за пэўную духоўную асобу. У 2010 годзе з нагоды Года святарства ў нашай парафіі быў актывізаваны […]
8 лютага 2015 16:46
Праз малітву злучаны назаўсёды
У нядзелю, 25 студзеня, у першую гадавіну біскупскага пасвячэння кс. Юрыя Касабуцкага ў нарачанскім касцёле адбудзецца Святая Імша за пастыра католікаў Беларусі. Святая Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая год назад, як падарунак на біскупскае пасвячэнне, утварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя Касабуцкага. 19 студзеня 2014 года сямёра маладых людзей пасля Святой Імшы ўрачыста […]
18 студзеня 2015 16:42
Святкаванне Урачыстасці Божага нараджэння ў Нарачы
Прапануем Вашай увазе вiдэа каляднай пастаноўкi, паказанай на святкаваннi Урачыстасці Божага нараджэння ў Нарачы
26 снежня 2014 22:35
Прайсці праз вернасць, або Ружанец з Казімірам Свёнткам
Моладзь нарачанскай парафіі на адвэнтавым чуванні ў Мінску рыхтуецца правесці інсцэніраваны Ружанец, прысвечаны Казіміру Свёнтку і прымеркаваны да 100 –годдзя з дня нараджэння кардынала, які адзначаўся ў кастрычніку. Першы раз нарачанцы расказвалі пра асобу беларускага кардынала з варшаўскай сцэны, калі ўдзельнічалі ў міжнароднай Парафіядзе і занялі ў артыстычным конкурсе прызавое месца. Было гэта амаль дзесяць […]
10 снежня 2014 22:11
Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 25-годдзе служэння кармэлітаў босых у Нарачы
14 снежня ў 10.30 у нашым касцёле будзе цэлебравацца Святая Імша-падзяка за 25 год служэння айцоў-кармэлітаў у нарачанскай парафіі. 14 снежня 1989 года, роўна 25 год таму, у Нарач прыехаў першы кармэліт з Польшчы а. Аўгусцін Квяткоўскі OCD і ў гэты дзень цэлебраваў Святую Імшу ў нарачанскім касцёле. Да гэтага часу парафія не мела святара […]
3 снежня 2014 13:43
Дастаткова толькі Бога, ці “Андрэйкі” ў Нарачы
29 лістапада ў нашай парафіі адбылося дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім быў праведзены конкурс ведаў “Дастаткова толькі Бога”, прысвечаны 500-годдзю з дня нараджэння Святой Тэрэзы Авільскай. У нарачанскую парафію на свята разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі прыехала моладзь з Будслава, Мядзела, Свіры, Канстанцінава. Распачалося свята Святой Імшой, якую цэлебраваў а. Аркадзій Куляха. […]
1 снежня 2014 08:57
Прапануем наведвальнікам нашага сайта матэрыялы для падрыхтоўкі да конкурсу ведаў “Дастаткова толькі Бога”, прысвечанага Святой Тэрэзе Авільскай: Святая Тереза Авильская Антонио Сикари “Портреты Святых” “Моя жизнь была тяжелее всего, что можно себе представить, потому что я не находила успокоения в Боге и не обретала счастья в миру… Я жаждала жизни, так как отдавала себе отчет […]
14 лістапада 2014 21:25
29 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім як падрыхтоўка да 500-годдзя з дня нараджэння Святой Тэрэзы Авільскай, які будзе адзначацца ў 2015годзе, будзе праведзены конкурс ведаў “Дастаткова толькі Бога” пра жыццёвы шлях вядомай іспанскай манахіні, рэфарматаркі кармэлітанскага ордэна. Запрашаць на “Андрэйкі” гасцей з суседніх парафій для нарачанцаў даўно стала […]
Сёння спаўняецца 100 год з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
Сёння ў нарачанскім касцёле ў стагадовы юбілей Казіміра Свёнтка цэлебравалася Святая Імша за святой памяці кардынала. Перад Святой Імшой моладзь парафіі правяла адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой гучалі ўрыўкі з гамілій кардынала Свёнтка. 25 кастрычніка нарачанцы збіраюцца ў Пінск на сяткаванне юбілейных урачыстасцей у гонар Казіміра Свёнтка, а ў парафіі трывае акцыя “Кветкі для Кардынала”, […]
21 кастрычніка 2014 21:14
Наш добры дзядуля, або Жыццё кардынала Казіміра Свёнтка вачыма дзяцей нарачанскай парафіі
У нарачанскай парафіі завяршыўся конкурс малюнкаў для дзяцей і моладзі “Наш добры дзядуля”, прысвечаны 100-годдзю кардынала Казіміра Свёнтка. Перад правядзеннем конкурсу для малодшага пакалення парафіі былі праведзены катэхэзы, падчас якіх дзецей пазнаёмілі з самымі цікавымі і лёсавызначальнымі момантамі дзяцінства, юнацтва і пастырскага служэння кардынала Свёнтка. Маладым нарачанцам расказалі пра сяброўства Кардынала з моладдзю парафіі і […]
17 кастрычніка 2014 20:06
У нарачанскай парафіі да 100-годдзя з дня нараджэння Казіміра Свёнтка аб’яўлена акцыя ”Кветкі для Кардынала”. Тым вернікам, хто не мае магчымасці паехаць у Пінск на святкаванне 100-годдзя кардынала Свёнтка, а хацеў бы перадаць сваю кветку для Кардынала і далучыць яе да парафіяльнага букета, прапанавана сабраць грошы, на якія будуць куплены кветкі, якія нарачанскія пілігрымы і […]
15 кастрычніка 2014 13:10
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў кастрычніку дзеці і моладзь на працягу цэлага месяцакожны дзень перад вячэрняй Святой Імшой прыходзяць у касцёл, каб памаліцца Ружанец. Гэту малітву маладыя нарачанцы праводзяць самі, далучаючыся тым самым да актыўнага жыцця ў парафіяльнай супольнасці. “Вітай, Марыя, поўная ласкі…” – гучаць звонкія маладыя галасы пад скляпеннямі касцёла, […]
10 кастрычніка 2014 19:46
Да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
Вернікі нарачанскай парафіі пачынаюць духоўную падрыхтоўку да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, які будзе адзначацца 21 кастрычніка 2014 года. Да гэтага юбілею ў парафіі арганізавана фотавыстава “Жыццё, як катэхізіс”, якая адлюстроўвае самыя важныя моманты з жыцця кардынала. У бібліятэцы парафіі зроблена выстава кніг і часопісаў “Бачнае – часовае, нябачнае – вечнае”, дзе чытачы […]
29 верасня 2014 17:20
![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)