
Жыццё, як катэхізіс, або Рэкалекцыі з кардыналам Казімірам Свёнткам
Адкуль узялася такая назва моладзевага праекту, прысвечанага 105-ай гадавіне з дня нараджэння кардынала Свёнтка? Яе прадыктавала само жыццё. Калі Казімір Свёнтак ляжаў хворы ў шпіталі, нарачанцы адпраўлялі яму паштоўкі са словамі падтрымкі. На адной з паштовак было напісана, што жыццё Яго Эмінэнцыі – гэта “катэхізіс, па якім можна вучыць маладое пакаленне сапраўднай веры”. Так у […]
19 кастрычніка 2019 19:46

Пакуль здымаюцца апошнія кадры для інтэрактыўнага праекта, які да 105-ай гадавіны з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка рыхтуе нарачанская моладзь, прапануем Вашай увазе трэйлер “Жыццё, як катэхізіс”. Поўнае відэа будзе размешчана на нашай моладзевай старонцы.Сачыце за навінамі. https://vk.com/club19796891?z=video-19796891_456239030%2F24dd86a564f7529c53%2Fpl_wall_-19796891
13 кастрычніка 2019 23:06

Кветкі для Кардынала, або Любоў, якая не гасне праз гады
Да 105-ай гадавіны з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка нарачанцы праводзілі традыцыйную акцыю “Кветкі для Кардынала”, якая, пачаўшыся ў Нарачы, мела сёння сваё завяршэнне ў Пінску. Гэту акцыю ўжо нельга назваць толькі нарачанскай, бо за гады, якія Казімір Свёнтак прабывае ў доме Нябеснага Айца, вырасла не адно пакаленне нарачанскай моладзі, якое выхавалі на прыкладзе сведкі […]

У Нарачы рыхтуюцца адзначыць 105-ую гадавіну з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
З гэтай нагоды ў парафіі праводзіцца акцыя “Кветкі для Кардынала”, якая для нарачанцаў стала ўжо традыцыйнай. У панядзелак, 21 кастрычніка, у 17.45 нарачанцы правядуць Ружанец, складзены паводле духоўнай спадчыны кардынала naracz.by, пасля чаго адбудзецца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка. Не застаецца ў баку ад святкавання і моладзь парафіі, якая да гэтага юбілею […]
12 кастрычніка 2019 09:27

У Нарачы рыхтуюцца ўрачыста адзначыць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ
Праграма святкавання ў Нарачы літургічнага ўспаміну Святога Яна Паўла ІІ 20.10.2019 10.30 Канцэрт у гонар Святога Яна Паўла ІІ моладзевых калектываў “Апельсін” і “Нарачанскі бамонд” 11.00 Святая Імша – працэсія да помніка Святому Яну Паўлу ІІ і ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ вернікамі парафіі САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
9 кастрычніка 2019 19:02

Распарадак катэхэзы на 2019-2020 год у нарачанскай парафіі
Распарадак катэхэзы на 2019-2020 год у парафіі Святога Апостала Андрэя ў Нарачы Субота, 21 верасня 10.00 Першы год пасля Споведзі 10.00 Сход для бацькоў, чые дзеці пачынаюць падрыхтоўку да Першай споведзі 11.00 Другі год падрыхтоўкі да Споведзі 11.30 Трэці год пасля Споведзі Нядзеля, 22 верасня 9.30 Моладзь пасля Бежмавання Пасля Святой Імшы ў 10.30 – […]
4 верасня 2019 19:30


Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць Марыі Качынскай
Прапануем Вашай увазе рэпартажы belta.by, catholic.by, polskieradio24.pl і radiomaryja.pl з цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць Марыі Качынскай, жонкі польскага прэзідэнта, ахрышчанай у Нарачанскім касцёле. БЕЛТА: В Нарочи открыли мемориальную доску в память о погибшей в авиакатастрофе Марии Качиньской Catholic.by: У Нарачы адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць жонкі польскага прэзідэнта, ахрышчанай у мясцовым касцёле PolskieRadio24: […]
25 жніўня 2019 12:14

Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў
Прапануем вашай увазе відэа з конкурсу “Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў”:
22 жніўня 2019 18:30

Урачысты ўспамін Святога Роха ў Нарачы (частка 2)
Прапануем Вашай увазе фота-відэарэпартаж Ірыны Школінай і Яны Жалубоўскай са святкавання ўрачыстага ўспаміну Святога Роха ў Нарачы.
19 жніўня 2019 10:49

Урачысты ўспамін Святога Роха ў Нарачы (частка 1)
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж Вольгі Ражковай і Яны Жалубоўскай са святкавання ўрачыстага ўспаміну Святога Роха ў Нарачы
18 жніўня 2019 22:00

Касцёл у Кабыльніку мог бы быць каменны…
З нагоды 585 годдзя пабудовы ў Кабыльніку першага драўлянага касцёла, а таксама 115 годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні мы вырашылі наведаць Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў у Вільнюсе, дзе захоўваецца справа аб пабудове новага касцёла ў Кабыльніку, і даведацца як вялася пабудова касцёла. Гісторыя пачынаецца з рапарта пробашча кабыленскага касцёла кс. Ігнацыя Расалоўскага да Віленскай Рыма-Каталіцкай Духоўнай […]
17 жніўня 2019 17:31

Распарадак Саракагадзіннага набажэнства ў Нарачы
Саракагадзіннае набажэнства 15. 08. 2019, чацвер 9.00 – Св. Імша, набажэнства, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта: 10.00 – 11.00 – вул. Першамайская, в. Швакшты і Гуменнікі 11.00 – 12.00 – вул. Савецкая 12.00 – 13.00 – Св. Імша 13.00 – 14.00 – вул. Завадская 14.00 – 15.00 – вул. Новая, […]
3 жніўня 2019 17:23

Конкурс відэаролікаў “Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў”.
Да 585-годдзя пабудовы першага драўлянага касцёла і 115-годдзя кансэкрацыі цяперашняй святыні ў Нарачы будзе праводзіцца конкурс відэаролікаў “Гісторыя нарачанскай парафіі вачыма вернікаў”. Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам конкурсу? Напэўна, у кожнага з вас ёсць прабабулі, прадзядулі, бабулі, дзядулі, мамы, таты, суседзі і знаёмыя, якія могуць шмат расказаць пра гісторыю нарачанскай парафіі, асабліва пра мінулыя, […]
1 жніўня 2019 20:36

2019 – для нарачанцаў год юбілеяў
2019 год для нарачанцаў – гэта год юбілеяў. Так, у гэтым годзе спаўняецца 585 год, калі ў Кабыльніку быў пабудаваны першы драўляны касцёл, а таксама 115 год кансэкрацыі цяперашняй святыні. Урачыстае святкаванне гэтай падзеі запланавана на нядзелю, 18 жніўня, калі ў парафіі будзе адзначацца адпустовая ўрачыстасць ва ўспамін Святога Роха. Святую Імшу ў 12 гадзін […]

Моладзь нашай парафіі на малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
29 ліпеня 2019 18:59


Таксама ў гэты дзень у крыпту, дзе пахаваны першы беларускі кардынал, ад імя нарачанцаў будуць ускладзены кветкі.
18 ліпеня 2019 10:48

Роварная пілігрымка нарачанцаў на Мядзельскую Кальварыю
Ужо на працягу 20 год нарачанцы пілігрымуюць на Мядзельскую Кальварыю. Сёлета ў гэта святое месца на роварах з Нарачы прыехала 23 чалавекі.
16 ліпеня 2019 11:58

Да Маці ў Будслаў… Нарачанская пілігрымка ля трона Маці Божай
7 ліпеня 2019 19:31