Каб годна адзначыць 100-годдзе са дня нараджэння Вялікага Папы, нарачанцы запускаюць яшчэ адзін праект: анлайн-конкурс ведаў “Святы Ян Павел ІІ – Вялікі Папа”.

Традыцыйна ў Нарачы конкурсы ведаў праводзіліся толькі для нарачанскіх дзяцей і моладзі. Але ў гэтым годзе было вырашана, што ў анлайн-конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя: дзеці, моладзь, дарослыя, прадстаўнікі іншых парафій – усе, для каго асоба Святога Яна Паўла ІІ з’яўляецца прыкладам самаахвярнага жыцця і цалкавітага аддання сябе Богу.

Пытанні конкурсу былі складзены так, каб, адказваючы на іх, ва ўдзельніка была магчымасць успомніць самыя важныя, знакавыя моманты біяграфіі Святога Яна Паўла ІІ, далучыцца да яго духоўнай спадчыны і, самае галоўнае, зразумець навуку жыцця Вялікага Папы, навуку прабачэння і любові.

Вынікі конкурсу ведаў будуць падведены 18 мая, у дзень нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

Пераможцаў анлайн-конкурсу ведаў чакаюць прызы.

Але самай важнай узнагародай для ўсіх удзельнікаў конкурсу ведаў, на думку арганізатараў, стане магчымасць зразумець: кожны з нас павінен жыць, як вучыў Святы Ян Павел ІІ: з любоўю і дзеля любові.

Аўтар: Ірына Шнітоўская