18 кастрычніка ў Нарачы будзе адзначацца літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ
18 кастрычніка ў Нарачы будзе адзначацца літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ, апекуна нарачанскай парафіі, і 100-годдзе з дня нараджэння Вялікага Папы.
Урачыстая Св. Імша адбудзецца ў 10.30 а пасля яе заканчэнння – працэсія да помніка Папы, малітва і ўшанаванне рэліквій Святога. Таксама ў гэты дзень пасля Св. Імшы ў 10.30 адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў анлайн конкурсу ведаў і конкурсу малюнкаў, якія праходзілі ў Нарачы вясной і былі прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.
Аўтар: Ірына Шнітоўская