Парафія Святога Апостала Андрэя ў аг. Нарач запрашае моладзь Мядзельскага дэканата прыняць удзел у традыцыйным свяце “Андрэйкі”, якое ў гэтым годзе адбудзецца ў відэафармаце зваротнай сувязі.

На ютуб-канале парафіі Kasciol Naracz размешчаны відэаролік з пытаннямі хрысціянскага інтэлектуальнага батла, прысвечанага асобе Святога Яна Паўла ІІ.

https://www.youtube.com/channel/UC412nHX1sJuz2sBu_TXxQvw

Групам парафіяльнай моладзі прапануецца даць адказы на пытанні батла таксама пры дапамозе відэароліка, які трэба будзе даслаць у Тэлеграм на нумар +375447599118 да 30 лістапада 2020 года.

Пасля размяшчэння ролікаў у сеціве журы вызначыць пераможцу нарачанскага “ХІБ”а.

Запрашаем да ўдзелу ў хрысціянскім інтэлектуальным батле не толькі моладзь Мядзельскага дэканата, але і ўсіх тых, хто хоча праз роздум, спеў і танцы ўшанаваць памяць Святога Яна Паўла ІІ.

Усіх удзельнікаў праекту чакаюць прызы.

УВАГА! Спасылка для выканання 1 задання ў апісанні відэароліка.

Не забудзьцеся пераключыць шаблон Ruletka на Otworz pudelko

https://wordwall.net/pl/embed/965d8fb2dea1499c8087fe128499585b?themeId=29&templateId=30

Аўтар: Ірына Шнітоўская