У нядзелю 16 жніўня ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца фэст Св. Роха
Урачыстую адпустовую Імшу а 12 гадзіне будзе цэлебраваць біскуп Юрый Касабуцкі. Падчас урачыстасці група нарачанцаў прыме з рук біскупа Юрыя Сакрамэнт Бежмавання. Пасля Св. Імшаў адбудзецца малітва да Св. Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій.
Урачыстаму ўспаміну Святога Роха ў парафіі будзе папярэднічаць Саракагадзіннае набажэнства.
Аўтар: Ірына Шнітоўская