21 кастрычніка ў Нарачы адзначаць 106-ую гадавіну са дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.

Вечарам 21 кастрычніка ў Нарачы ў 18.30 будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Свёнтка, а перад Святой Імшой моладзь прэзентуе вернікам парафіі фільм “Жыццё, як катэхізіс”, які быў зняты год таму да 105-ай гадавіны са дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Гэты паказ можна назваць “прэм’ерным”, бо да гэтага часу не было магчымасці паказаць фільм у касцёле старэйшаму пакаленню парафіянаў.

Таксама ўжо традыцыйна да дня нараджэння Казіміра Свёнтка ў нарачанскай парафіі праводзілася акцыя “Кветкі для Кардынала”.

Аўтар: Ірына Шнітоўская