Трываць у супольнай малітве
Вернікі нарачанскай парафіі далучаюцца да малітвы каталіцкай супольнасці Беларусі і ўсіх людзей добрай волі за здароўе кардынала Казіміра Свёнтка.
Пачынаючы з чацвярга, кожны дзень на Святых Імшах, падчас Крыжовых дарог нарачанцы моляцца ў інтэнцыі выздараўлення кардынала Казіміра. Таксама ў нашай парафіі ўжо больш года за ксяндза-кардынала моліцца “Маргарытка”. Але не толькі ўдзельнікі “Маргарыткі”, а і моладзь, і дарослыя трываюць у прыватнай малітве, выпрошваючы ў Нябеснага Айца ласку здароўя для кардынала Казіміра Свёнтка.
pll_e('post_autor'); ?>: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)