Свята ў духу хрысціянскай радасці
У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць перададвэнтовае моладзевае свята “Андрэйкі”. У гэтым годзе госці свята былі запрошаны на Нарачанскі кірмаш. Хто толькі не завітаў на гэты кірмаш! І цыгане, і казакі, і бабулька, якая прадавала карову, і скамарохі, і нават … Апостал Андрэй. А які кірмаш абыходзіцца без пачастункаў, гульняў, танцаў!
Так у духу сапраўднай хрысціянскай радасці моладзь нашай парафіі падрыхтавалася да пачатку Адвэнта, каб гэты час выкарыстаць не на гульні і забавы, а на падрыхтоўку сваіх сэрцаў да нараджэння Збаўцы.
Аўтар: Адміністратар