30 лістапада ў нашай парафіі ўрачыста адзначалі ўспамін Святога Апостала Андрэя, імя якога носіць наш касцёл.

На Святой Імшы прысутнічалі вернікі нашай парафіі, шматлікія госці, святары з суседніх парафій, праваслаўны святар.

У гаміліі, якую прамовіў а. Аркадзій Куляха OCD, была звернута ўвага на жыццё Святога Апостала Андрэя. А. Аркадзій адзначыў, што Апостал Андрэй не баяўся задаваць Езусу пытанні і чакаў на іх адказу. Мы таксама, па прыкладу Апостала, на малітве павінны задаваць пытанні Езусу, на якія Ён абавязкова дасць нам адказ.

Напрыканцы Святой Імшы вернікі павіншавалі з Днём імянінаў а. Андрэя Авена OCD, які працуе ў нашай парафіі, і бр. Андрэя Журко OCD з Канстанцінава.

Аўтар: Адміністратар