Сёння, 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшла акцыя “Духоўнае ўсынаўленне”, накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.

У нашай парафіі гэта акцыя праводзіцца ўжо не ўпершыню, і па традыцыі тыя асобы, якія бяруць на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення, выйшаўшы да алтара, разам прамаўляюць формулу абяцання і супольна чытаюць адпаведныя малітвы.

Моладзь парафіі таксама не хоча застацца ўбаку ад гэтай падзеі і запланавала правядзенне акцыі ў абарону ненароджаных дзяцей у Нарацкай школе.

У гэты дзень 86 вернікаў нашай парафіі ўзялі на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці.

Аўтар: Адміністратар