Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ
16 студзеня ў нашым касцёле адбылася Імша-падзяка за заканчэнне беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
Падчас Святой Імшы, а асабліва падчас традыцыйнага Марыйнага набажэнства нарачанцы дзякавалі Богу за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ, які паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця.
Пробашч парафіі а.Бярнард Радзік OCD, цытуючы словы
Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI, адзначыў, што “Ян Павел ІІ ведаў, што Пан трымае яго за руку, і гэта дазваляла яму несці такое плённае служэнне, за якое мы шчыра дзякуем Богу. Ян Павел ІІ аддаваў сябе шчыра, без астатку і без меры. Фізічная слабасць Яна Паўла ІІ ніколі не распаўсюджвалася на цвёрдую, як скала, веру Папы, яго яркую надзею, яго палымяную міласэрнасць. Ян Павел ІІ аддаў усяго сябе за Хрыста, за Касцёл, за ўвесь свет, ён пакутаваў і жыў да апошняга ўздыху дзеля любові і з любоўю.”
Пасля Святой Імшы вернікі парафіі з запаленымі свечкамі, кветкамі пайшлі да помніка Вялікаму Папу, каб яшчэ раз падзякаваць Усемагутнаму Богу за тое, што Слуга Божы Ян Павел ІІ будзе хутка далучаны да ліку благаслаўлёных.
Па традыцыі ля помніка была праспявана “Barka”.
Аўтар: Адміністратар