Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прыняла рашэнне з нагоды ІІ Сусветнага кангрэсу Божай міласэрнасці, які пройдзе 1–5 кастрычніка 2011 г. у кракаўскіх Лагеўніках (Польшча),  2011 пастырскі год у Беларусі прысвяціць тэме Божай міласэрнасці. Дэвіз года —“Божая міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага свету.”

З гэтай нагоды ў нашай парафіі ў пятніцу ў 18 гадзін перад вячэрняй Святой Імшой будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой вернікі будуць звяртацца да Божай міласэрнасці ў прыватных інтэнцыях, інтэнцыях Каталіцкага  Касцёла і ўсяго свету.

У рамках падрыхтоўкі да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту вернікі нарачанскай парафіі будуць знаёміцца з навучаннем Вялікага Папы пра Божую міласэрнасць.

Аўтар: Адміністратар