Дзень нараджэння парафіяльнага сайта
Сёння, 11 мая, наш парафіяльны сайт адзначае свой чацвёрты дзень нараджэння.
Ініцыятарам, стваральнікам і нязменным адміністратарам сайта з’яўляецца Сухі Леанід, дзякуючы якому 4 гады таму наша парафія змагла заняць сваё месца ў Інтэрнэце.
За чатыры гады існавання зменены дызайн, сайт пачаў працу на новым рухавічку PHP з выкарыстаннем базы дадзеных MySQL. Дзякуючы гэтаму стала магчымым рэалізаваць многа функцый, тым самым зрабіўшы простым абнаўленне старонак і дадаванне новых падзей.
Спадзяёмся, што і надалей сайт будзе адпавядаць патрабаванням часу і будзе мець не толькі сваіх наведвальнікаў, але і прыхільнікаў.
Аўтар: Адміністратар