Сёння падчас Набажэнстваў да Божай Міласэрнасці вернікі нашай парафіі дзякавалі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ,  якая адбылася ў мінулым годзе ў Рыме ў Нядзелю Божай Міласэрнасці.

1 мая будзе адзначацца першая гадавіна беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У нашай парафіі 29-30 красавіка і 1 мая пройдуць Дні падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла ІІ. У праграме Дзён падзякі запланаваны розныя мерапрыемствы,  якія яшчэ больш наблізяць да нарачанцаў асобу Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Аўтар: Адміністратар