Конкурс малюнкаў падзеі з Новага Запавету
Дзеці і моладзь нашай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, які прымеркаваны да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Юным мастакам прапанавалася намаляваць сцэну, падзею, сітуацыю з Новага Запавету, якая найбольш запомнілася або найбольш уразіла.
На малюнках дзяцей Езус суцішае буру, ператварае ваду ў віно, размаўляе з самаранкай, уваскрашае дзяўчынку, благаслаўляе дзяцей, шукае згубленую авечку, змагаецца са спакусамі д’ябла, збірае вучняў на апошнюю вячэру, памірае за нашы грахі на крыжы і асвятляе нас бляскам свайго ўваскрэсення.
Удзел у конкурсе малюнкаў стаў чарговай нагодай для нашых дзетак узгадаць евангельскія падзеі і перажыць асабістае спатканне з Езусам Хрыстом, бо хочацца верыць, што спатканне юных мастакоў з Сябрам і Настаўнікам адбылося не толькі на паперы, але і ў сэрцы.
Аўтар: Адміністратар![[X]](https://naracz.by/wp-content/themes/naracz/css/close.png)